7.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    «Па парадку разлiчыся!» або Жывёл падлічылі ў Асіповіцкім раёне

    Популярное

    Мария ТАЛЕЙКО
    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    учёт зверей 01 Мабыць, шмат хто калі-нікалі натыкаўся на паведамленні кшталту “У мінулым годзе ў раёне налічана столькі казуль і вось столькі кабаноў і г.д.”. Здавалася б, ну што ж тут такога? А вы ніколі не задумваліся, як жа іх лічаць? Ну, не заклікаюць жа: “Па парадку разлічыся!”

    Улік лясных жыхароў кожны карыстальнік паляўнічых угоддзяў праводзіць рэгулярна, звычайна — напрыканцы зімы-пачатку вясны. Падліковец становіцца на лыжы, праходзіць па пэўнай тэрыторыі і зацірае старыя сляды. На наступны дзень ідзе па тым жа маршруце і глядзіць, дзе, колькі і якія жывёлы пакінулі свежыя адбіткі капытоў і лап. Але ў гэтым годзе ўсё адбывалася крыху інакш.

     Снежнае покрыва было нестабільнае, таму карыстальнік угоддзяў выяўляў колькасць жывёл не метадам зімовага маршрутнага ўліку, а з дапамогай шумавога прагону, — расказвае начальнік міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Гарачы. — Робіцца гэтатак: людзі ідуць па лесе, крычаць, стукаюць палкамі па дрэвах.Натуральна, жывёлы выбягаюць са сваіх хованак, і тады можна ацаніць іх колькасць. Звычайна такім спосабам лічаць капытных: ласёў, аленяў, казуль.

    [warning] Зараз на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў УМГ знаходзіцца 84 алені, 39 ласёў і 186 казуль. Колькасць тых жа жывёл у лясгасе — 280, 120 і 390 адпаведна, а таксама 350 зуброў. Ва ўгоддзях беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў — 115, 260 і 800, а яшчэ 10 ваўкоў і 9 рысяў. [/warning]

    …Дзень абяцае быць даволі прыемным: хоць і бярэцца лёгкі марозік, але радуе вясновае сонейка. Выязджаем каля васьмі гадзін раніцы. Шлях — няблізкі: нас чакаюць у Каменіцкім лясніцтве — першым пункце збору. Улік жывёл праводзіць паляўнічая гаспадарка, што ёсць у структуры філіяла   “Асіповіцкае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. Уладзімір Барэйша, які ўжо каля 3 гадоўузначальвае гэту службу, правёў апошні інструктаж і разам з падначаленымі накіраваўся ў “поле”.учёт зверей 04

    З усіх паляўнічых угоддзяў, якія маюцца ў “гаспадарцы” Уладзіміра Віктаравіча, вылучылі некалькі кантрольных кварталаў. Даследаваць крыху менш за 30 гектараў лесу — а менавіта столькі займаюць паляўнічыя ўгоддзі УМГ — не мае сэнсу: ёсць спецтэхналогіі разліку колькасці жывёл, якія дазваляюць зрабіць вынікі па даных з пэўнай тэрыторыі. Ды і кожны егер ці паляўніцтвазнавец добра ведае колькасць жывёлы на давераным яму ўчастку.

    Вызначыўшыся з маршрутам, міні-калона УАЗаў выязджае з аграгарадка, а потым кожны адпраўляецца ў пэўным накірунку: загоншчыкі — у свой бок, падлікоўцы — у свой.

    Праехаўшы некалькі кіламетраў уздоўж лесапаласы, чорны “Патрыёт” збочвае на поле: каб жывёлы не пужаліся, трэба прыпыніцца на даволі значнай адлегласці ад ускрайку лесу. Праз некаторы час цішыню парушаюць спачатку ледзь чутныя, а потым усё больш і больш гучныя крыкі і грукат з гушчару — загоншчыкі набліжаюцца. І раптам — шыкоўная карціна! — з лесу выбягае цэлае стадааленяў! Цікава, што, выскачыўшы так званым неарганізаваным натоўпам, потым жывёлы паволі перабудоўваюцца ў амаль роўны ланцуг і бягуць ужо адзін за адным. Усё відаць як на далоні — толькі паспявай лічыць і фатаграфаваць! Яшчэ адна казуля выскачыла на ўзлесак, але праз поле не пабегла — вярнулася назад у гушчар. І нарэшце з-за дрэў паказаліся загоншчыкі: гэты ўчастак пройдзены, трэба змяніць месца дыслакацыі. Дарэчы, пакуль перамяшчаліся, зноў заўважылі дзвюх казуль: жывёлы нават не спужаліся праязджаючых міма аўтамабіляў і дазволілі сябе сфатаграфаваць.учёт зверей 07

    учёт зверей 06Хутка прыпыніліся зноў — і знайшлі побач сляды капытоў. Уладзімір Віктаравіч накіраваўся лічыць — 5 аленяў былі тут зусім нядаўна.

    — Непадалёк знаходзіцца падкормачная пляцоўка — вось яны і выходзяць з лесу, — заўважае Барэйша. — Ды і ўвогуле ў гэтых мясцінах жывёлы даволі шмат. Але браканьеры не разгуляюцца: і самастойна, і з дапамогай ІАЖіРС пільна сочым за бяспекай гадаванцаў.учёт зверей 02

    Зноў чакаем у полі тых, хто можа выскачыць з лесу. Але на гэты раз не пашанцавала: звер пайшоў у іншы бок. Зато цікава было слухаць па рацыі перамовы загоншчыкаў: “Вунь алень пабег!”, “Бачыў казулю!”, “Хлопцы, за вамі нехта ідзе — паглядзіце!”

    На наступным кантрольным участку яшчэ да пачатку загону сустрэлі парачку казуль: тыя зусім блізка да людзей перабеглі дарогу. Таксама знайшлі сляды кагосьці з дробных драпежнікаў — узялі пад увагу. Яшчэ некалькі капытных прытаіліся паміж дрэвамі, але вырашылі на крыкі не рэагаваць.учёт зверей 03

    Нарэшце, мерапрыемства па ўліку завяршылася. Сапраўды, жывёлы на тэрыторыі, падначаленай УМГ, аказалася даволі шмат. Усіх капытных, што ўбачылі на кожным з участкаў, старанна запісалі. Дарэчы, у гэты ж дзень улік жывёл аналагічным метадам праводзілі і ДДЛГУ  “Асіповіцкі вопытны лясгас”, і Асіповіцкае ваеннае лясніцтва ДЛГУ “Крупскі ваенны лясгас”. Потым на падставе гэтых улікаў і запісаў робяцца вынікі, якія жывёлы жывуць у лясах Асіповіччыны і колькі іх. Згадзіцеся — цікава!

    Жывёл лічыла Марыя ТАЛЕЙКА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    На территории Осиповичского района пройдет оперативно-профилактическое мероприятие «Арсенал»

    Захоўванне любой незарэгістраванай зброі з’яўляецца незаконным і ў залежнасці ад катэгорыі зброі падлягае адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці: за захоўванне незарэгістраванай агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі або боепрыпасаў да яе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь; баявой або паляўнічай зброі з наразным ствалом альбо боепрыпасаў да яе, а таксама выбуховых прылад і рэчываў, у тым ліку пораху, — крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.

    Африканская чума свиней. Меры профилактики

    Данное заболевание не перестает быть актуальным: вспышки АЧС продолжают регистрировать в непосредственной близости от границ РБ в России, Польше, Литве и Латвии. Поэтому ветслужба района информирует население о необходимости соблюдения мер по предотвращению заноса инфекции в свои подсобные хозяйства:

    Ряды работников ОАО «ОЗАА» в этом году пополнились 28 молодыми специалистами, из них 11 — с высшим образованием

    Вчерашние студенты приехали на предприятие из разных городов и учебных заведений. Многие из них уже сейчас решили, что после отработки точно не покинут завод.

    Имидж ОЗАА

    У ліпені Еўрасаюз увёў санкцыі ў адносінах васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх быў ААТ “Мінскі аўтазавод”. Аднак адгукнуліся гэтыя сродкі эканамічнага ціску ўсім 11 заводам вытворчага аб’яднання “БелАўтаМаз”, чыёй галаўной кампаніяй з’яўляецца флагман айчыннага машынабудавання — МАЗ. Наш АЗАА выключэннем таксама не стаў.

    Пандемия коронавируса породила новые схемы выманивания денежных средств у граждан в Сети

    Для различного рода мошенников, желающих заработать, любая беда — благодатная почва. Наживаются они и на пандемии COVID-19, объявленной Всемирной организацией здравоохранения в марте 2020 года, придумывая и реализуя новые способы обмана пользователей интернета.