Сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Увага! Пешаходны пераход!”, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах.
Па 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Захавай сабе жыццё!”, каб у чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў і веласіпедыстаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.
Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Спадчына продкаў” абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Юны натураліст” атрымала вучаніца Жорнаўскай СШ Паліна Цалко.
Сёння АДАІ РАУС праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Светлавы дзень скарачаецца — небяспека павялічваецца!” у мэтах прапаганды выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі коннага транспарту.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 156 правапарушэнняў. Да адказнасці прыцягнута дзевяць бяспраўнікаў; па два нецвярозыя ва-дзіцелі і тых, што парушылі правілы абгону; пяць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; адзін вадзіцель, які не прадаставіў перавагу ў руху пешаходу на пераходзе, а таксама 14 пешаходаў і веласіпедыстаў, два з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення.
Уключаныя ў фонд арэнднага жылля пакоі ў шматпакаёвых кватэрах маюцца па 12 адрасах у горадзе і па 8 — у раёне. Зараз вольныя памяшканні ёсць па двух адрасах
В День подписчика редакцие газеты «АК» совместно с Осиповичским участком почтовой связи разыграно 40 купонов на бесплатную рекламу среди подписавшихся на районную газету. А обладательницей главного приза стала жительница райцентра Наталья Лукьяненко.
3 ліпеня ў РАУС адбылося адкрыццё абноўленай мемарыяльнай дошкі ў памяць супрацоўніка, які загінуў пры выкананні службовага абавязку — міліцыянера раённага аддзела міліцыі радавога Васіля Ануфрыевіча Зінавенкі. Сімвалічна, што рашэнне вырабіць мемарыяльную дошку было прынята ў Год гістарычнай памяці.
Падчас спецыяльнага мерапрыемства “Фільтр”, якое праведзена АДАІ РАУС у мэтах стабілізацыі бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі райцэнтра, спынены 34 парушэнні ПДР.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Не спяшайся абганяць! Пераканайся ў бяспецы!” праводзіць сёння АДАІ РАУС. Мерапрыемства накіравана на папярэджанне здарэнняў, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху. Абгон з’яўляецца вельмі небяспечным манеўрам, бо пры сутыкненні хуткасці сустрэчных аўтамабіляў сумуюцца. Дзяржаўтаін-спекцыя нагадвае вадзіцелям: парушэнне правіл можа прывесці да трагічных вынікаў — будзьце асцярожнымі пры здзяйсненні любога манеўру!
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 13 па 19 чэрвеня зарэгістравана восем ДТЗ; папярэджана 181 правапарушэнне, да адказнасці прыцягнуты два нецвярозыя вадзіцелі, чатыры бяспраўнікі, 12 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і адзін — абгону, чатыры вадзіцелі, якія не прадаставілі пешаходу перавагу ў руху, 11 пешаходаў і веласіпедыстаў, тры з іх нецвярозыя.