На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 198 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты тры бяспраўнікі; 29 пешаходоў і веласіпедыстаў, тры з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення; два вадзіцелі, што не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу, шэсць — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, два — абгону. Зарэгістравана 14 ДТЗ, у двух выпадках вінаватыя пакінулі месца здарэння.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 23 па 29 студзеня зарэгістравана два ДТЗ. Папярэджаны 162 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты тры бяспраўнікі, 13 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, два вадзіцелі, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу, а таксама 16 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх двое ў нецвярозым стане. Падчас правядзення спецмерапрыемства “Фільтр” спынена 28 парушэнняў правіл дарожнага руху.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 155 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты два нецвярозыя вадзіцелі, пяць бяспраўнікаў, восем парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўта-транспарце і тры — абгону, 33 пешаходы і веласіпедысты, сем з якіх нецвярозыя. Зарэгістравана 11 дарожна-транспартных здарэнняў.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 170 правапарушэнняў. Да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель; шэсць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і сем, што не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу; 42 пешаходы і веласіпедысты, два з якіх нецвярозыя. Зарэгістравана тры дарожна-транспартныя здарэнні.
Сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Увага! Пешаходны пераход!”, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 17 па 23 кастрычніка папярэджана 212 правапарушэнняў. Да адказнасці прыцягнуты восем бяспраўнікаў; 28 пешаходаў і веласіпедыстаў, два з якіх былі нецвярозыя; 15 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, адзін — абгону; нецвярозы вадзіцель і шэсць, якія не прадаставілі пешаходу перавагу ў руху. Зарэгістравана чатыры дарожна-транспартныя здарэнні.
Па 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Захавай сабе жыццё!”, каб у чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў і веласіпедыстаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.
Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Спадчына продкаў” абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Юны натураліст” атрымала вучаніца Жорнаўскай СШ Паліна Цалко.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 3 па 9 кастрычніка папярэджана 185 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі чатыры бяспраўнікі, два парушальнікі правілаў абгону і столькі ж нецвярозых за рулём; адзін вадзіцель, які не прадаставіў перавагу ў руху пешаходам, 14 — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 31 пешаход і веласіпедыст, сем з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана 11 нязначных ДТЗ.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 26 верасня па 2 кастрычніка папярэджана 207 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі тры бяспраўнікі; два парушальнікі правілаў абгону і столькі ж нецвярозых за рулём; шэсць вадзіцеляў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам, восем — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 26 пешаходаў і веласіпедыстаў, сем з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана восем дарожна-транспартных здарэнняў, у трох выпадках вінаватыя ўцяклі з месца аварыі.
Сёння АДАІ РАУС праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Светлавы дзень скарачаецца — небяспека павялічваецца!” у мэтах прапаганды выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі коннага транспарту.