10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    Грамадская ініцыятыва. Смеццевы “піар”

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Адной з найбольш складаных праблем у арганізацыі бяспечнай для навакольнага асяроддзя ўтылізацыі адкідаў застаецца стварэнне эфектыўнай сістэмы перапрацоўкі другасных рэсурсаў. Прычына добра вядомая: “буксуе” свядомасць утваральнікаў бытавых адыходаў — яны абыякава адносяцца да сарціроўкі ўласнага смецця нават пры наяўнасці спецыяльных кантэйнераў. Канечне, нельга сказаць, што станоўчай дынамікі не назіраецца: летась жыхарамі краіны са-брана каля 600 тысяч тон разнастайнай другаснай сыравіны: адыходаў паперы, шклапластыку, тэкстылю, аўташын. У абсалютных лічбах гэта нямала: напры-клад, 323 тысячы тон макулатуры — эквівалент драўніны, якая расце на плошчы без малога ў 1.000 га, для перавозкі 164 тон сабранага шкла патрабуецца 4.100 таварных вагонаў, а 52 тоны адыходаў пластыку — гэта амаль 1,3 мільярда (!) ПЭТ-бутэлек.

    Аднак, калі суаднесці ўзгаданыя лічбы з агульным аб’ёмам утвараемага смецця, уражанне будзе зусім іншым. У нашай краіне перапрацоўваецца толькі 15,6 працэнта камунальных адыходаў. Гэта значна больш, чым пяць гадоў назад (2010 год — 9 працэнтаў), але істотна меней, чым у краінах Еўропы (Германія — 63,8 працэнта). Праўда, нашы “прасунутыя” суседзі вядуць разлік эфектыўнасці выдзялення карыснай сыравіны крыху інакш, улічваючы кампаставанне арга-нічных адыходаў. Доля ж “традыцыйных” другасных рэсурсаў (паперы, шкла і г.д.) у Еўрасаюзе каля 28 працэнтаў.

    Дзеючае пры Міністэрстве камунальнай гаспадаркі ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” прыйшло да высновы, што павысіць долю перапрацоўваемых другасных рэсурсаў можна, калі насельніцтва будзе больш цэльна ўсведамляць, што на самай справе адбываецца з адсарціраванымі адыходамі, і пазбавіцца сумненняў у мэтазгоднасці асабістага ўдзелу ў гэтай справе.

    На думку камунальнікаў, паўплываць на свядомасць суайчыннікаў здолее разгорнутая ў лютым бягучага года інфармацыйная кампанія “Перапрацоўка ў Беларусі ёсць!”, якую вядзе грамадскі рух “Цэль 99” (http://target99.by/).

    Мэтай новай суполкі эколагаў-аматараў з’яўляецца аб’яднаць як можна большую колькасць землякоў вакол агульнай ідэі: “Жадаеш, каб стала лепш вакол — рабі простую рэч: збірай асобна бытавыя адыходы”.

    Адной з цікавых акцый грамадскага руху стала распаўсю-джванне па сацыяльных сетках спецыяльна знятых міні-фільмаў пра лёс другаснай сыравіны: шкла, паперы, пластыку. Знайсці іх у інтэрнэце можна пад меткай #переработка99.

    Для “замацавання” атрыманых пры праглядзе ведаў “Цэль 99” прапануе карыстацца такім вось дапаможнікам:

    article13

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?