Канчаткова вызначаны час правядзення анансаванага раней конкурсу «Міс Асіповічы-2015»: 7 лістапада. Спаборніцтва прыгажунь, разумніц і актывістак пройдзе ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Пачатак у 16.00, кошт уваходнага білета — 10 000 рублёў. Ужо за чацвер было раскуплена каля 20% «квіткоў», таму ёсць сэнс паспяшацца з іх набыццём. Кантактны тэлефон РЦКіА — 26-6-38.
Балеем за нашых прыгажунь!