Конкурс «Міс Асіповічы»: знаёмцеся з канкурсанткамі!

5
1
miss-crown

Адно з найбольш папулярных у нашым горадзе шоу — творчае спаборніцтва прыгожых і смелых дзяўчат — пройдзе ў суботу 7 лістапада ў раённым Цэнтры культуры. Сёлета нас чакае сустрэча з сямю ўдзельніцамі, “узброенымі” рознабаковымі талентамі , каб парадаваць гледачоў і самім атрымаць задавальненне.

“Раёнка” прапануе пазнаёміцца з прэтэндэнткамі на карону “Міс Асіповічы-2015”.

Тэрэза АРЭХВА

28 гадоў

загадчык гандлёвага аб’екта “Салон сотавай сувязі МТС”

Тереза Орехва

Тэрэза не збіралася ўдзельнічаць у конкурсе, яна проста прыйшла на кастынг разам з сяброўкай, каб маральна яе падтрымаць. Але, калі апынулася ва ўзнёслай, хоць і крыху нервовай, абстаноўцы, вырашыла і сябе праверыць. Так яна нечакана стала канкурэнткай для прыяцелькі — Анастасіі Гурыновіч.

“Міс Асіповічы” для Тэрэзы — выдатная магчымасць выйсці са звыклага вобразу бізнес-вуман. Але дзяўчына прызнаецца, што яна працаголік і перфекцыяністка, таму і да забаў рыхтуецца грунтоўна.

Святлана ТАРНАВЕЦКАЯ

22 гады

інжынер-тэхнолаг ААТ “АЗАА”

Светлана Тарнавецкая

Святлана любіць жыццё. Умее атрымліваць асалоду ад таго, што многія лічаць неістотнай драбязой, і не звяртаць увагі на цяжкасці, якія з цягам часу праходзяць самі сабой. Ад таго ў яе заўсёды добры настрой і шмат пазітыўнай энергіі, якую хочацца выкарыстаць у добрай справе. Так што конкурс сярод дзяўчат — магчымасць зрабіць свята для сябе, адчуць новыя эмоцыі, завесці новых сяброў.

Анастасія ГУРЫНОВІЧ

31 год

педагог-псіхолаг ДУА “Асіповіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”

Анастасия Гуринович

Тая самая сяброўка, што папрасіла Тэрэзу Арэхву дапамагчы ў кастынгу. Сёння яны хутчэй саюзніцы — абмяркоўваюць планы выступленняў, дзеляцца ідэямі. Правілаў конкурсу такі саюз не парушае, а вось інтрыгі дадае.

Анастасія мае немалы вопыт удзелу ў творчых спаборніцтвах і атрымлівае ад іх магутны прыліў адрэналіну.

Ірына КУХТА

23 гады

інжынер-тэхнолаг ААТ “АЗАА”

Ирина Кухта

Для Ірыны гэта першая спроба ўдзелу ў шоу-мерапрыемствах. Яна крыху хвалюецца, але адначасова адчувае спартыўны азарт. Сваімі моцнымі бакамі лічыць індывідуальнасць і яркую харызму — і менавіта іх мае намер дэманстраваць на кожным этапе конкурсу.

Тым дзяўчатам, што не рызыкнулі паспрабаваць сябе ў адборачным туры “Міс Асіповічы” , спачувае.

— У кожнай з нас ёсць свая іскрынка. А такі конкурс — выдатная магчымасць навучыцца яе раскрываць!

Дар’я ХМЯЛЁВА

16 гадоў

навучэнка Асіповіцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, будучы аператар ЭВМ-прадавец

Дарья Хмелева

Дар’я нядаўна стала “Міс каледж” і ёй цікава паспрабаваць сябе ў больш складаным конкурсе. Яна — самая маладая з прэтэндэнтак, але гэта яе не хвалюе. Лічыць, што важная якасць, якая дае шанц на перамогу — дзявочая сціпласць… калі яе правільна ўжываць.

Галоўнай матывацыяй для сябе лічыць магчымаць паўдзельнічаць у прыгодзе, якая можа стаць самай яркай падзеяй у жыцці.

Таццяна КАВАЛЬЧУК

22 гады

інжынер-тэхнолаг ААТ “АЗАА”

Татьяна Ковальчук

Для Таццяны ўдзел у падобным конкурсе — даўняя мара. Яна жадала пазмагацца за карону “Міс” яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце, але тады не атрымалася. Лёс даў другі шанц, і яна яго не ўпусціла.

Лічыць, што для кожнай дзяўчыны вельмі важна ўмець дастойна дэманстраваць свае лепшыя якасці, а падобныя конкурсы даюць у гэтым плане ўнікальны вопыт.

Аксана СУШЧЫК

23 гады

метадыст МПЦ “Равеснік”

Оксана Сущик

Для прафесіянала ў га-ліне арганізацыі адпачынку ўдзел у разнастайных шоу-праграмах не навіна. Але да конкурсу “Міс Асіповічы” ў яе асаблівыя адносіны:

— Кожная дзяўчына марыць адчуць сябе прынцэсай. Чаму б такое жаданне не здзейсніць?

У Аксаны на гэтым конкурсе вялікая група падтрымкі. Сябры і родныя за яе “хварэюць” і збіраюцца прыехаць — з самых розных мясцін краіны — на фінальнае выступленне.

Дзмітрый САЎРЫЦКI. Фота Алены ЕРАШЭВIЧ.

5 КОММЕНТАРИИ