Фінальныя абласныя спаборніцтвы па футболу сярод сельскіх жыхароў «Каласок» прайшлі ў Кіраўску ў рамках абласнога фестывалю «Дажынкі-2014». Юнакі 2000-2002 г.н. змагаліся за права быць лепшымі футбалістамі турніру.
Нашы спартсмены прайшлі ўсе этапы: раённыя спаборніцтвы сярод сельскіх школ, занальныя, і, нарэшце, абласны фінал. У ім удзельнічалі 4 зборныя: Асіповіцкага, Клімавіцкага, Мсціслаўскага і Бялыніцкага раёнаў. У паўфінале асіпаўчане выйгралі ў Клімавіч з лікам 1:0. А ў фінале нашы забілі пераможны гол зборнай Мсціслаўшчыны!
Юнакі-пераможцы, а гэта 14 футбалістаў Асіповіччыны, былі ўзнагароджаны кубкам, медалямі, дыпломамі і грашовымі прызамі. А дапамагалі ігракам на іх шляху да перамогі трэнер Аляксандр Шылец і прадстаўнік каманды Генадзь Жордачкін. Ужо сёння наша зборная прыме ўдзел у рэспубліканскім этапе спаборніцтваў у Пружанах, дзе будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць.
Футбалісты, наперад да чарговай перамогі!