Ажыятаж на станцыях шынамантажу, звязаны з заменай летніх шын на зімовыя, ужо прайшоў, аднак жадаючых “пераабуць” свае машыны ўсё яшчэ хапае. Па меркаванні манціроўшчыка шын СТА “АвтоДив” Юрыя Шастакова, звычайна да апошняга дня адкладвае гэтую справу каля 30% вадзіцеляў. Шынамантажоў у Асіповічах дастаткова, таму чэргаў тут не бывае нават у самы пік патрэбы на іх пслугі. Хаця, канечне, работнікам СТА куды лягчэй і прыемней працаваць з шынамі-калёсамі ў больш цёплы ды сухі час, чым самы канец лістапада…
Фота Ніны ЦАРЫК.