18 лютага — своеасаблівая кропка адліку ў летапісе транспартнай міліцыі: 98 гадоў таму УЦВК прыняў дэкрэт «Аб арганізацыі чыгуначнай міліцыі і чыгуначнай аховы» — першы дакумент на шляху стварэння сістэмы аховы чыгуначнага транспарту.
Чыгуначная, лінейная, транспартная міліцыя. Як бы яна не называлася, праца тут ніколі не была лёгкай. Але людзі працягваюць паспяхова вырашаць задачы па забеспячэнні высокага ўзроўню правапарадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Сёння Асіповіцкі АУСТ абслугоўвае 283 кіламетры чыгункі ў 7 раёнах вобласці, кожныя суткі па іх праходзіць звыш 200 цягнікоў, на якія толькі ў нашым раёне прадаецца амаль 3 тысячы квіткоў.
Як адзначае часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзела Аляксандр Аліфяровіч, мінулы год прайшоў у такіх умовах аператыўна-службовай дзейнасці, пры якіх ад кожнага супрацоўніка патрабавалася максімальная аддача. I прыемна, што ўсе службы з пастаўленымі задачамі справіліся. Так, на 16,6% знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, да 89 вырас лік адшуканых асоб усіх катэгорый для тэрытарыяльных АУС рэспублікі, не дапушчана здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, няшчасных выпадкаў і транспартных правапарушэнняў на аб’ектах. Галоўнай задачай супрацоўнікаў застаецца ахова грамадскага парадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту і забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян пры карыстанні ім. Для яе выканання нарадамі міліцыі суправоджана 4528 цягнікоў, у якіх спынена 440 правапарушэнняў. Дзякуючы зладжанай рабоце калектыву, аддзел другі год запар займае II месца сярод АУС на транспарце.
— За поспехамі падраздзялення заўсёды стаяць канкрэтныя людзі, — падкрэслівае падпалкоўнік міліцыі Аліфяровіч. — Сярод іх не магу не адзначыць супрацоўнікаў ППСМ прапаршчыка Юрыя Летуна i радавога Уладзіслава Князіка, якія 15 кастрычніка ў ходзе СКМ «Арсенал» затрымалі ў цягніку «Асіповічы—Мінск» жыхара Мінскага раёна, які незаконна набыў і перавозіў вінтоўку. Юрый вызначыўся і пры затрыманні ў зале чакання нашага вакзала раней шасціразова судзімага брэстчаніна, арыенціроўка на якога па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу кашалька паступіла ў аддзел з УУС Бабруйскага гарвыканкама. Нядаўна прапаршчыку Летуну намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнікам Наталляй Сіманавай уручана Грамата УУС, а оперупаўнаважаны групы крымінальнага вышуку капітан міліцыі Дзмітрый Скрыпуноў адзначаны адпаведнай Падзякай. Неаднаразова заахвочваліся і іншыя супрацоўнікі аддзела: за 5 апошніх гадоў 16 з іх узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, 7 — нагруднымі знакамі «За выдатную службу» і «Выдатнік міліцыі«, 26 — падзякамі і граматамі, у тым ліку МУС краіны.
У аддзеле захоўваецца нямала добрых традыцый. Адна з іх — сумесны ўдзел цяперашніх супрацоўнікаў, ветэранаў і членаў іх сем’яў у разнапланавых мерапрыемствах, якія праводзяцца УУС Магаблвыканкама.
— Немалаважна, што поспехі ёсць не толькі ў прафесійнай дзейнасці, але і ў спорце, творчасці, — адзначае намеснік начальніка АУСТ Таццяна Роўбель. — Так, у лістападзе ў занальным агля—дзе—конкурсе мастацкай самадзейнасці наша зборная ўзяла «срэбра«. Парадаваў і пачатак бягучага года: старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ лейтэнант Павел Фядулаў у сваёй вагавой катэгорыі стаў першым у асабіста—камандным заліку чэм—піянату УУС па рукапашным баі. Прыкладам як у службе, так і па жыцці для маладых супрацоў—нікаў служыць падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Францавіч Раманчук, які аддаў мі-ліцыі больш за 20 гадоў, а цяпер рэалізуе сябе і ў спорце, і ў творчасці. Дарэчы, у гэтым годзе выйшаў у свет яго музычны дыск «Думкі і пачуцці ўслых«. Карыстаюцца беспярэчным аўтарытэтам і таксама актыўна ўдзельнічаюць у жыцці калектыву Міхаіл Ягоравіч Цітоў, Міхаіл Аляксеевіч Мошчын, Сяргей Канстанцінавіч Тарасік і, вядома, нядаўні начальнік аддзела, а цяпер ужо ветэран міліцыі Сяргей Яўгенавіч Рогаль. Усе яны нямала зрабілі для ўмацавання прафесійнай і духоўна—маральнай базы, якая дазваляе нам з гонарам спраўляцца са сваімі абавязкамі і з аптымізмам глядзець у будучыню.
Соф’я САВАЙТАН.