10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    Асіповіцкаму аддзелу Дэпартамента аховы — 50 гадоў

    Популярное

    «Верным плячом, надзейным шчытом, моцным мячом!»

    Гісторыя Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС пачалася ў кастрычніку 1965 года. Тады штат аддзела складаўся з двух атэставаных і 7 вольнанаёмных работнікаў, намаганнямі якіх забяспечвалася, у асноўным, ахова магазінаў. У склад вартавой брыгады ўваходзіў 91 работнік. У розныя гады аддзелам кіравалі Анатоль Грышановіч, Эдуард Жаўрыд, Аляксандр Хамянок, Мікалай Малахаў, Аляксандр Дрэнь, Юрый Булгакаў, Анатоль Гайдучонак, з верасня 2012 года — падпалкоўнік Ігар Барысевіч. Сёння аддзел — высокаарганізаванае і тэхнічна абсталяванае падраздзяленне, пад яго адказнасцю знаходзіцца больш за 800 аб’ектаў, на ахове якіх штосутачна задзейнічана пяць нарадаў міліцыі на службовых аўтамабілях. Тут раскрываюць у сярэднім 2-3 злачынствы ў месяц і затрымліваюць да 50 правапарушальнікаў. Якасць надзейнасці ахоўных паслуг пацвярджае і тое, што калектывам не дапушчана ні аднаго крадзяжу з ахоўных аб’ектаў.

    У мінулую пятніцу супрацоўнікі аддзела адзначылі 50-годдзе з дня ўтварэння. Паўвекавы юбілей — прыемная падзея, асабліва, калі віноўнікі ўрачыстасці ладзяць свята не толькі для сябе, але і для другіх. А святкаванне сапраўды атрымалася яркім і запамінальным: таварыскі турнір па міні-футболе сярод навучэнцаў 6-7 класаў на прызы аддзела, паказальныя выступленні байцоў АМАПу і групы кінолагаў са службовымі сабакамі, выстава зброі і спецсродкаў.

    департамент охраны осиповичи 01 департамент охраны осиповичи 03 департамент охраны осиповичи 04 департамент охраны осиповичи 08

    Урачысты сход прафесіяналаў ахоўнай справы адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. Пад гукі духавога аркестра ў зале сабраліся цяперашнія супрацоўнікі і тыя, чый вопыт перанялі, чыя дзейнасць услаўляла аддзел раней. З віншаваннямі ў адрас юбіляраў выступілі многія: намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС — начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Сяргей Захараў, начальнік аблупраўлення Дэпартамента аховы Аляксандр Сітко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, начальнік РАУС Уладзімір Рыжанкоў, ваенны камісар райваенкамата Мікалай Гоман, начальнік аддзела карпаратыўнай абароны Асіповіцкага КМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Валянцін Шпак і другія. А начальнік аддзела Ігар Барысевіч жадаў усім калегам, каб трывожныя кнопкі спрацоўвалі радзей, а спакойных дзяжурстваў было больш.

    департамент охраны осиповичи 11 департамент охраны осиповичи 12 департамент охраны осиповичи 13 департамент охраны осиповичи 21 Аб вехах гісторыі, дасягненнях і людзях аддзела прысутным нагадаў кароткі відэаэкскурс, а ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і творчыя калектывы РЦК парадавалі ўсіх музычнымі і харэаграфічнымі нумарамі. Цёплыя віншаванні і сардэчныя словы падзякі за адданасць справе і мэтанакіраванасць былі падмацаваныя і вялікай колькасцю ўзнагарод, падзяк і заахвочванняў цяперашнім супрацоўнікам і ветэранам.

    У тым, што шматлікія пажаданні абавязкова ўвасобяцца ў рэальнасць, а ў далейшую гісторыю Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы будзе ўпісана яшчэ нямала ганаровых старонак, няма ніякіх сумненняў: нездарма ў неафіцыйным гімне Дэпартамента, якому падпявала ўся зала, ёсць і такія радкі: «Служба Аховы — верным плячом, надзейным шчытом, моцным мячом!»

    Фота Ніны ЦАРЫК.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?