4.7 C
Осиповичи
Понедельник, 18 октября, 2021
Еще

    98 гадоў споўнілася транспартнай міліцыі

    Популярное

    18 лютага — своеасаблівая кропка адліку ў летапісе транспартнай міліцыі: 98 гадоў таму УЦВК прыняў дэкрэт «Аб арганізацыі чыгуначнай міліцыі і чыгуначнай аховы» — першы дакумент на шляху стварэння сістэмы аховы чыгуначнага транспарту.

    Чыгуначная, лінейная, транспартная міліцыя. Як бы яна не называлася, праца тут ніколі не была лёгкай. Але людзі працягваюць паспяхова вырашаць задачы па забеспячэнні высокага ўзроўню правапарадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Сёння Асіповіцкі АУСТ абслугоўвае 283 кіламетры чыгункі ў 7 раёнах вобласці, кожныя суткі па іх праходзіць звыш 200 цягнікоў, на якія толькі ў нашым раёне прадаецца амаль 3 тысячы квіткоў.

    Як адзначае часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзела Аляксандр Аліфяровіч, мінулы год прайшоў у такіх умовах аператыўна-службовай дзейнасці, пры якіх ад кожнага супрацоўніка патрабавалася максімальная аддача. I прыемна, што ўсе службы з пастаўленымі задачамі справіліся. Так, на 16,6% знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, да 89 вырас лік адшуканых асоб усіх катэгорый для тэрытарыяльных АУС рэспублікі, не дапушчана здзяйснення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, няшчасных выпадкаў і транспартных правапарушэнняў на аб’ектах. Галоўнай задачай супрацоўнікаў застаецца ахова грамадскага парадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту і забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян пры карыстанні ім. Для яе выканання нарадамі міліцыі суправоджана 4528 цягнікоў, у якіх спынена 440 правапарушэнняў. Дзякуючы зладжанай рабоце калектыву, аддзел другі год запар займае II месца сярод АУС на транспарце.

    — За поспехамі падраздзялення заўсёды стаяць канкрэтныя людзі, — падкрэслівае падпалкоўнік міліцыі Аліфяровіч. Сярод іх не магу не адзначыць супрацоўнікаў ППСМ прапаршчыка Юрыя Летуна i радавога Уладзіслава Князіка, якія 15 кастрычніка ў ходзе СКМ «Арсенал» затрымалі ў цягніку «АсіповічыМінск» жыхара Мінскага раёна, які незаконна набыў і перавозіў вінтоўку. Юрый вызначыўся і пры затрыманні ў зале чакання нашага вакзала раней шасціразова судзімага брэстчаніна, арыенціроўка на якога па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу кашалька паступіла ў аддзел з УУС Бабруйскага гарвыканкама. Нядаўна прапаршчыку Летуну намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаманачальнікам упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнікам Наталляй Сіманавай уручана Грамата УУС, а   оперупаўнаважаны групы крымінальнага вышуку капітан міліцыі Дзмітрый Скрыпуноў адзначаны адпаведнай Падзякай. Неаднаразова заахвочваліся і іншыя супрацоўнікі аддзела: за 5 апошніх гадоў 16 з іх узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, 7 — нагруднымі знакамі «За выдатную службу» і «Выдатнік міліцыі«, 26 — падзякамі і граматамі, у тым ліку МУС краіны.

    У аддзеле захоўваецца нямала добрых традыцый. Адна з іх — сумесны ўдзел цяперашніх супрацоўнікаў, ветэранаў і членаў іх сем’яў у разнапланавых мерапрыемствах, якія праводзяцца УУС Магаблвыканкама.

    Немалаважна, што поспехі ёсць не толькі ў прафесійнай дзейнасці, але і ў спорце, творчасці, — адзначае намеснік начальніка АУСТ Таццяна Роўбель. Так, у лістападзе ў занальным аглядзеконкурсе мастацкай самадзейнасці наша зборная ўзяла «срэбра«. Парадаваў і пачатак бягучага года: старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ лейтэнант Павел Фядулаў у сваёй вагавой катэгорыі стаў першым у асабістакамандным заліку чэмпіянату УУС па рукапашным баі. Прыкладам як у службе, так і па жыцці для маладых супрацоўнікаў служыць падпалкоўнік у адстаўцы Уладзімір Францавіч Раманчук, які аддаў мі-ліцыі больш за 20 гадоў, а цяпер рэалізуе сябе і ў спорце, і ў творчасці. Дарэчы, у гэтым годзе выйшаў у свет яго музычны дыск «Думкі і пачуцці ўслых«. Карыстаюцца беспярэчным аўтарытэтам і таксама актыўна ўдзельнічаюць у жыцці калектыву Міхаіл Ягоравіч Цітоў, Міхаіл Аляксеевіч Мошчын, Сяргей Канстанцінавіч Тарасік і, вядома, нядаўні начальнік аддзела, а цяпер ужо ветэран міліцыі Сяргей Яўгенавіч Рогаль. Усе яны нямала зрабілі для ўмацавання прафесійнай і духоўнамаральнай базы, якая дазваляе нам з гонарам спраўляцца са сваімі абавязкамі і з аптымізмам глядзець у будучыню.

    Соф’я САВАЙТАН.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе стартовала кампания иммунизации населения против гриппа, которая продлится по 1 января 2022 года

    Подготовьтесь к сезонному подъему  заболеваемости гриппом заранее! Ежегодная вакцинация против гриппа — одно из глобальных и наиболее эффективных профилактических мероприятий. Сегодня особенно важно не допустить...

    Поддержка материнства и детства – один из национальных приоритетов Беларуси

    Поддержка материнства и детства в Беларуси включает обеспечение необходимых условий труда, медицинское сопровождение беременных женщин, предоставление социальных отпусков, выплата пособий и др. По информации Министерства труда и соцзащиты Республики Беларусь, в текущем году расходы на выплату пособий составят порядка 2,5 млрд. рублей. Они выплачиваются на 440 тысяч детей или каждого четвертого ребенка в стране.

    Новые точки на карте “огненных деревень”

    В рамках проекта "Электронная книга "Память" сформирована региональная база данных "Огненные деревни Осиповичского района", которая включает 83 населенных пункта, полностью или частично уничтоженных в годы Великой Отечественной войны. За основу ее создания взята республиканская база данных "Сожженные деревни", которая была представлена к 70-летию Хатынской трагедии (март 2013 года) и сейчас доступна на сайте Национального архива Республики Беларусь.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі РАУС з незаконнага абароту канфіскавана адна незарэгістраваная дробнакаліберная вінтоўка і 95 патронаў да яе; у індывідуальных уладальнікаў агнястрэльнай зброі — паляўнічы карабін, 5 гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў, 1 газавы пісталет (за парушэнне правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі). Індывідуальнымі ўладальнікамі зброі здадзена на знішчэнне 2 карабіны і 4 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы. Грамадзянамі добраахвотна здадзены 4 незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 125 патронаў.

    Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

    З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?