Знаёмцеся:
новы начальнік вакзала Максім Уладзіміравіч Лапко
Нарадзіўся ў горадзе Асіповічы. Скончыў сярэднюю школу № 1.
У 2006 годзе паступіў у БелДУТ. Праз 5 гадоў малады спецыяліст прыбыў на работу на станцыю. Спачатку працаваў дзяжурным па парку, а з 2012 да нядаўняга часу быў інжынерам-тэхнолагам.
12 чэрвеня назначаны начальнікам вакзала.
Малады кіраўнік разумее, што вакзал — гэта перш за ўсё ўстанова для абслугоўвання пасажыраў, таму плануе будаваць работу калектыву такім чынам, каб ствараць усе ўмовы для камфорту наведвальнікаў, зручнага карыстання ўсімі прыстасаваннямі, хуткага выканання білетных і багажных аперацый, а таксама прыемнага адпачынку пасажыраў. Адміністрацыя вакзала будзе старацца ісці ў нагу з часам, аўтаматызаваць вытворчы працэс і накіроўваць увагу на гасціннасць.
У вольны ад работы час Максім Уладзіміравіч захапляецца рыбалкай, займаецца спортам.