29-31 ліпеня ў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Народна-вызваленчай арміі КНР. Мэтай візіту стала ўмацаванне сувязей паміж арміямі нашых краін, у прыватнасці — з ракетнымі войскамі і артылерыяй.
30 чысла вялікая група кітайскіх афіцэраў на чале з начальнікам ваенна-каманднай акадэміі Другой артылерыі (ракетных войск НВАК) генерал-маёрам Сюй Кунся наведала Асіповіцкі гарнізон, дзе ў прысутнасці начальніка РВіА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Зямскова (на здымку — справа) атрымала магчымасць азнаёміцца з месцам пастаяннай дыслакацыі 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады, убачыць умовы, створаныя для пражывання і вучобы ваеннаслужачых тэрміновай службы ў ваенным гарадку “Паўднёвы”, паназіраць за ходам баявой падрыхтоўкі падраз-дзяленняў рэактыўных артылерыйскіх сістэм “Смерч” і ракетных установак “Точка”, якія знаходзяцца на ўзбраенні адпаведна 336 рэабр і 465 рбр.
Госці, якія крыху раней мелі магчымасць азнаёміцца з вопытам калег з армій краін, уваходзячых у ваенна-палітычны блок НАТА, вельмі высока ацанілі ўзровень баявой падрыхтоўкі айчынных РВіА. Па словах кіраўніка кітайскай дэлегацыі, Другой артылерыі НВАК ёсць чаму павучыцца ў беларускіх ракетчыкаў.
Дзмітрый САЎРЫЦКI.