1.4 C
Осиповичи
Четверг, 2 апреля, 2020
Еще

    Крывавыя «сёстры» Хатынi на Асіповіччыне

    Популярное

    Что делается по профилактике простудных заболеваний на Осиповщине

    Няпроста ў гэтыя дні медработнікам. Іх нагрузка значна павялічылася. Узмоцненымі тэмпамі вядзецца тлумачальная работа. Узрасла колькасць выклікаў на дом, асабліва гэта датычыць пенсіянераў, для якіх рэкамендаваны асабліва жорсткі санітарна-эпідэмічны рэжым.

    Шесть рабочих дней предстоит на этой неделе

    На этой неделе в Беларуси будет шесть рабочих дней. Суббота 4 апреля будет рабочей. Это следует из постановления Совета министров Беларуси "О переносе рабочих дней в 2020 году".

    В ООН представили план, который поможет победить COVID-19 и сделать человечество сильнее

    Необходимо, не теряя времени, общими силами остановить распространение коронавирусной инфекции, разработать вакцину и эффективные методы лечения болезни, а также помочь людям пережить это тяжелое время, в том числе экономические трудности, с которыми уже столкнулись миллионы людей. Об этом 31 марта заявил генеральный секретарь ООН, представляя масштабный доклад о социально-экономических последствиях пандемии и путях преодоления кризиса, сообщает Центр новостей ООН.

    Жителям Осиповичского района — об опасности палов травы и мусора

    Главный весенний вопрос: "Сжигать или не сжигать?" задавал себе, наверное, каждый хозяин земельного надела.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Май 1944 года. Жудасным ён аказаўся для жыхароў некаторых вёсак Асіповіччыны — іх напаткаў такі ж лёс, які ў розныя гады фашысцкай акупацыі спасціг і іншыя пасяленні раёна. Яны бязлітасна былі спалены нямецкімі акупантамі — такім чынам помсцілі мірным, ні ў чым непавінным людзям за актыўнае супрацоўніцтва з партызанамі. Згодна з кнігай “Памяць. Асіповіцкі раён”, тымі цёплымі вясновымі днямі ў агні апынуліся Віктарова, Воля, Лазовае, Палядкі, Зялёная Дубрава, Бозак, Рэпішча, Пагарэлае, Лочын. Апошнія два пасяленні ўжо падвяргаліся катаванням і раней. А ў чэрвені пацярпелі Сталяры, Краснік…

    На працягу месяца звыш тысячы чалавек сталі ахвярамі нямецкіх акупантаў. Да вызвалення Беларусі заставаліся лічаныя дні, а да Вялікай Перамогі — роўна год…

    З тых страшных дзён прайшло 70 мірных вёсен. Памяць пра людзей, па-зверску знішчаных у вайну, беражна захоўваецца пасляваенным пакаленнем. На месцы масавай гібелі — помнікі і мемарыяльныя пліты. Да іх ускладаюцца кветкі, сюды прыходзяць-прыязджаюць як мясцовыя жыхары, так і з іншых мясцін. Каб пакланіцца праху продкаў, якія ўжо ніколі не даведаюцца, што загінулі ў майскія дні, калі ўвесь народ святкуе Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай.

    …Вёска Бозак стаіць амаль у самым лесе. Зараз тут пастаянна жыве ўсяго 15 чалавек. У асноўным — пенсіянеры. Сярод іх і Вера Цітаўна Чыгілейчык. Праз многае прыйшлося прайсці ёй у жыцці. У студзені сорак трэцяга вывезлі ў Германію. Было ёй тады 16 гадоў. Вярнулася дамоў у жніўні сорак пятага. Замест цёплай сямейнай сустрэчы — спаленая вёска, маці з сястрычкамі — у брацкай магіле… А вось з бацькам Цітам Пракопавічам, які толькі што вярнуўся з фронту, убачылася. Ён якраз быў сведкам тых падзей, калі ў агні згарэла ўся сям’я. Самога ж пасля вызвалення раёна прызвалі ў армію. Толькі што і паспеў зрабіць — пахаваць родных і аднавяскоўцаў…

    Да вайны вёска мела 120 двароў, тут жыло амаль 500 чалавек. У 1930 годзе аб’ядналіся бозкаўцы ў калгас, назвалі яго імем легендарнага камандзіра Першай Коннай — Сямёна Будзённага. Хутка справы калгаснікаў пайшлі на лад. Разам сеялі і ўбіралі хлеб. Калі здаралася бяда — дапамагалі адзін аднаму справіцца з ёй. Умелі вяскоўцы і добра адпачыць: ладзілі вяселлі, хрэсьбіны, збіраліся на вячоркі.

    Але мірнае жыццё было парушана — грымнула вайна. Пацягнуліся страшэнныя дні акупацыі. Разам з паліцаямі гітлераўцы часта наляталі на вёску.

    Хутка ўсё больш пачаў гучаць і голас партызанаў. Імі сталі і некаторыя бозкаўцы, у тым ліку Раман Рудзько, Іван Кажанец. Многія былі сувязнымі. Вёска жыла і змагалася. Жыхары дапамагалі лясным байцам, чым маглі.

    Вясной сорак чацвёртага года пад магутнымі ўдарамі Чырвонай Арміі вораг, несучы вялікія страты, пакідаў беларускую зямлю. Але фашысты яшчэ наводзілі жах на людзей расправамі і здзекамі. Рабілі аблавы, лясныя блакіроўкі. Вось і гэта, апошняя…

    Дзень і ноч, расцягнуўшыся ланцугом ад Ліпеня да Градзянкі, прачэсвалі лес, спадзяючыся напасці на след партызан. Але — дарэмна. Амаль уся брыгада Мікалая Каралёва даўно ўжо пакінула лясны дом. Толькі адзін узвод партызан з атрада Рыгора Баразны даў бой фашыстам недалёка ад вёскі і, прарваўшы акружэнне, знік у невядомым накірунку. Тады гітлераўцы вырашылі адпомсціць мірным жыхарам. Усіх, каго затрымалі ў лесе, зганялі ў адзін натоўп і гналі перад сабой да жытла. Некаторыя бозкаўцы хаваліся ў лесе. Сярод іх быў і Ціт Пракопавіч Гоцін з жонкай і дзецьмі. Час ад часу ён узлазіў на вялікую хвою, каб паглядзець, што адбываецца ў вёсцы. Там пакуль было спакойна. Хтосьці з жанчын прапанаваў вярнуцца ў свае дамы. Думалі, разважалі людзі. Тут застацца — амаль верная гібель, а ў вёсцы жанчын, дзяцей няўжо крануць? Вырашылі: няхай вяртаюцца…

    Tit-Prokopovich-Gotin
    Ціт Пракопавіч Гоцін

    9 мая. Як зграя галодных ваўкоў, накіраваліся гітлераўцы ў паселішча. Акружылі. Сталі выганяць з хат старых, жанчын, дзяцей. З лесу карнікі таксама выводзілі людзей. І бозкаўцаў, і другіх. Хутка вялізны хлеў на ўскрайку лесу, дзе раней быў загон для калгасных авечак, запоўнілі народам. Праз некаторы час галаварэзы ў чорнай форме са свастыкай на рукавах вывелі адтуль некалькі хлапчукоў і загадалі весці разам з паліцаямі нарабаваных коней у Лапічы. Былі сярод іх і сын Ціта Пракопавіча Аляксандр з таварышам Дзмітрыем Чыгілейчыкам. Так цудам яны і засталіся жыць.

    Астатнім сказалі, што пасадзяць на машыны і павязуць у Асіповічы. Але вылюдкам веры не было. Адчуўшы нядобрае, загаласілі жанчыны. Наступіла жудасная ноч. П’яныя карнікі гарланілі песні.

    Яшчэ адзін чалавек стаў сведкай той трагедыі — Мікалай Захаравіч Купрэйчык, партызанскі сувязны. Рана, на досвітку заехаў да бацькі Захара Фёдаравіча. Мусіць, старэчае сэрца чула бяду, таму адразу праводзіў сына з сяла…

    Назаўтра пачаўся дзень расправы. Немы крык стаяў над сялом. У адзін бок адводзілі старых, у другі — жанчын і дзяцей. Недалёка ад дарогі стаяў дом Сяргея Іванавіча Кажанца. Па 12-18 чалавек заводзілі туды фашысты. Загадвалі класціся на падлогу, затым стралялі з аўтаматаў. Каля пяцісот чалавек было — трэба, каб усім хапіла месца…

    Фашысты кідалі на ўсіх забітых і раненых пралёты плоту, дошкі і зноў заганялі людзей…

    Жанчын з дзецьмі завялі ў хлеў. Забілі дзверы, будынак аблілі бензінам — і той успыхнуў, як сушняк у гарачае лета. Ад’язджаючы, фашысты запалілі і крайнія хаты…

    Як толькі апошнія карнікі выехалі за сяло, Мікалай Купрэйчык прыбег на месца трагедыі. Вакол дым, смурод. Агонь усё яшчэ рабіў сваю справу. Спрабаваў хоць каго знайсці ў жывых, але — дарэмна, ніхто не адгукнуўся на крык: усе былі мёртвыя. Сярод трупаў пазнаў сына, бацьку… Раптам пачулася страляніна: вярнуліся паліцаі. Мікалай хутка кінуўся ўцякаць у бок лесу.

    Потым зноў прыйшлі на папялішча, дзе былі Ціт Гоцін з Логвінам і Піліпам Кажанцамі. Цяжка і невыносна было глядзець на родную вёску, а яшчэ больш жудасна было ад таго, што ў агні загінулі іх родныя, блізкія, суседзі. Са слязамі на вачах мужчыны выкапалі вялізную магілу і пахавалі там дарагіх ім людзей…

    Vera-Titovna
    Вера Цітаўна

    — Тут ляжаць мама з трыма сястрычкамі, цёткі, дзядзькі, іх дзеці, — гаворыць Вера Цітаўна. — Радня мужа таксама. Ён разам з маім братам пагналі коней у Лапічы, вось і засталіся жывыя. Усё б на свеце аддала, каб родныя паўставалі. Раней, як была дужэйшая, часта да іх бегала. Прыйду, пасяджу, раскажу ім, як жыву, паплачу. Тады і лягчэй на душы становіцца. Здаецца, што яны мяне чуюць… Зараз цяжкавата стала дабірацца, але час ад часу наведваю… Нядаўна былі чужыя людзі. Яны штогод прыязджаюць на Радаўніцу, кветкі пакладуць. Там мясцовая ўлада стараецца трымаць парадак: пакосяць траву, пафарбуюць агароджу… Столькі часу прайшло, а душа баліць…

    Дакументы сведчаць

    Акт о сожжении немецкими оккупантами д. Полядки Осиповичского района и ее жителей 7 мая 1944 г.

    1944 г., мая м-ца, 9 дня, мы, нижеподписавшиеся, комиссар партизанского отряда им. Ленина Баранов Н.В., начальник особого отдела п/о им. Ленина Татаркин Н.М. и партизан отряда Шишковец С. сего числа составили настоящий акт о произведенных зверствах фашистскими злодеями по д. Полядки Погорельского с/с Осиповичского р-на.

    9 мая с.г. предпринятая фашистами экспедиция по борьбе с партизанами превратилась в наглое уничтожение мирных граждан, грабеж и разорение.

    Находясь в д. Полядки, фашисты согнали находившихся там жителей в количестве 74 человека в два жилых дома. Продержав до позднего вечера, зажгли данные с людьми постройки и подвергли обстрелу пытавшихся вырваться из огня граждан, в результате было уничтожено 24 женщины и 48 детей.

    Комиссар отряда Баранов

    Начальник особого отдела Татаркин

    Партизан Шишковец

    * * *

    Акт о сожжении немецкими оккупантами д. Лочин Осиповичского района и ее жителей 13 мая 1944 г.

     Мы, нижеподписавшиеся, политрук роты отряда им. Сталина Трошко Яким Андреевич, партизаны Лещук Николай Петрович и Патуремский Федор Григорьевич, жители дер. Лочин Погорельского с/с Осиповичского р-на гр-не Мозолевский Виктор Алексеевич и Берниковский Адам Антонович, составили настоящий акт о зверствах, учиненных 7 мая с.г. немецко-фашистскими захватчиками в дер. Лочин.

    7 мая 1944 г. немецко-фашистские захватчики оцепили деревню, согнали всех жителей деревни в 4 дома и в бани, избивали их, а после чего забили наглухо окна и двери и зажгли дома с живыми жителями. Стон и крик стал слышен за 4-5 км. Здесь погибло и варварски замучено 232 чел. в деревне. Из них стариков от 50 до 70 лет — 31 человек, детей от 1 до 6 лет — 11 человек, детей от 6 до 14 лет — 32 человека. Так варварски замучил и сжег немецкий фашизм ничем невинное мирное население дер. Лочин Погорельского с/с.

    Все имущество и продовольствие населения фашисты увезли с собой. Всего в деревне сожжено 48 домов.

    Для чего и был составлен настоящий акт. Акт подписали:

    Политрук роты отряда им. тов. Сталина Трошко

    Партизаны Лещук, Патуремский

    Жители дер. Лочин Мозолевский, Берниковский

    * * *

    Акт о сожжении немецкими оккупантами д. Викторово Осиповичского района и расправе с ее жителями 13 мая 1944 г.

    Мы, нижеподписавшиеся, политрук роты отряда имени тов. Сталина Трошко Яким Андреевич, партизаны Лещук Николай Петрович и Патуремский Федор Григорьевич, житель, оставшийся в деревне Викторово Погорельского с/с Осиповичского р-на, гр-н Ласицкий Анатолий Зенонович, составили настоящий акт о зверствах, учиненных 5 мая с.г. немецко-фашистскими захватчиками в дер. Викторово.

    5 мая 1944 г. немецко-фашистские захватчики оцепили деревню, согнали весь народ босый и гoлый в одно место, больных стариков и старух расстреляли на месте, а остальных, трудоспособных, угнали на каторгу в Германию, а детей и нетрудоспособных угнали в лагеря смерти. Всего угнано и убито 98 человек. Со всей деревни осталось в живых всего лишь 2 челов[ека]. Всего в деревне сожжено 19 домов, т.е. деревня сожжена полностью вся.

    Все имущество и продовольствие населения фашисты увезли с собой. Для чего и был составлен настоящий акт. Акт подписали:

    Политрук роты отряда Трошко

    Партизаны Лещук, Патуремский

    Житель дер. Викторово Ласицкий

    Ахвяры трагедый сведчаць

    З успамінаў ураджэнца вёскі Лочын Юрыя Канстанцінавіча Кедзіча:

    — Блакіраваўшы вёску, карнікі сагналі ўсіх жыхароў у цэнтр і прапанавалі старым і дзецям адысці ўбок, маўляў, для таго, каб адвезці іх у гарнізон на машынах. Астатнім загадалі ісці пешшу. Як толькі гэта калона рушыла на Пагарэлае, старых і дзяцей загналі ў дамы. Потым зачынілі дзверы і падпалілі. Дзядулі і бабулі гарэлі разам з унукамі.

    З успамінаў жыхаркі вёскі Лазовае Вольгі Рыгораўны Грышановіч:

    — Мы былі ў лесе, калі гарэла вёска. Калі нашых спалілі, вярнуліся на папялішча. Паглядзелі, сабралі попел. Возьмеш яго — рассыпаецца. А дзе — дык яшчэ і костачкі былі. Сабралі іх разам, каб пахаваць. Бачылі, што і кроў была, мусіць, іх білі. Доўга закопвалі, бо адразу не ўсіх і знайшлі. Нам нават сны пра іх сніліся: “Што вы нас не закопваеце?” Напрыклад, так было з дзедам Віктарам Пракаповічам. Яму жонка ў сне сказала: “Што ты мяне не пахаваеш? Я ўжо цэлы год ляжу пад печчу”. Раскідаў ён цэглу, а там костачкі. Як палілі людзей, ніхто не ведае. Дзе дык у Германію пагналі, а ў нас такія жанчыны былі маладыя — ні адной душы не пакінулі. Сто пяцьдзясят чалавек нашых загінула. Кажуць, што і з Лочына прыгналі чалавек трыццаць. Тых, што ў лесе знаходзілі, таксама кідалі ў агонь… Гэта нельга забыць.

    А вось пра што гаворыць удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Падвойскі: “Зараз хто-кольвечы спрабуе перагледзець свае адносіны да акупацыйнага рэжыму нямецкіх улад увогуле, у тым ліку і на Беларусі. Маўляў, у такіх зверствах фашыстаў вінаваты партызаны, якія вялі барацьбу супраць іх. Мне, у поўнай меры зведаўшаму ў дзяцінстве прыгажосць “новага парадку”, балюча чуць такія выказванні. І я ўпэўнены, што большасць суайчыннікаў добра разумее хто ёсць хто. Як і тое, што такое фашызм, генацыд і чаму да іх трэба быць непрымірымым.

    Зараз ідзе падрыхтоўка да Дня Перамогі і Дня вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў. І важна, каб гэтыя дзве даты сталі святамі ўшанавання, святамі памяці аб тых, хто загінуў у віхуры вайны з захопнікамі”.

    Пастфактум

    Перад тым, як вярстаўся нумар, у рэдакцыю прыйшоў жыхар Рафаліна Уладзімір Рачкоўскі. Напачатку 60-х гадоў ён вучыўся ў школе з дзецьмі з Бозка і яны,  са слоў аднавяскоўцаў, многа расказвалі пра трагедыю роднага пасялення. Памяць і зараз утрымлівае некаторыя эпізоды з тых аповедаў. Не мог устрымацца былы ваенны, каб не адгукнуцца на падзеі 70-гадовай даўнасці, прысвяціў ім вершаваныя радкі:

    Рэквіем загінуўшым вяскоўцам

     Светлай памяці забітых і спаленых 10 мая 1944 г. жыхароў вёскі Бозак

    Bozok

    Партызанская вёска Бозак.
    Наваколле — кругом лясы.
    Чую сэрцам між тых бярозак
    Чалавечыя галасы.
    Чую: жудасна стогнуць людзі,
    Плачуць дзеці — усе ў агні.
    І балюча сціскаюць грудзі
    Напаміны пра тыя дні.
    Тыя чорныя дні і ночы,
    Калі вораг знішчаў людзей,
    І яны сваёй смерці ў вочы
    Зазіралі амаль штодзень.
    Дзе быў Бог і яго нябёсы,
    Калі морам лілася кроў?!
    Спіць у брацкай магіле Бозак —
    Тут паўтысячы жыхароў.
    Не скарылася вёска Бозак
    Перад ворагам нездарма.
    Праз ахвяры, пакуты, слёзы
    Ён прыйшоў, пераможны Май.
    Пакараны фашыст пракляты
    За знявечаную зямлю.
    І было велізарным свята,
    І ўрачыста грымеў салют.
    Подзвіг нашых звычайных вёсак
    Не забудзецца праз вякі.
    Бессмяротная вёска Бозак,
    Мае родныя землякі.

    Падрыхтавала Ніна ВІКТОРЧЫК.

    Реклама

    Последнее

    Более 2 тыс. тестов на коронавирус доставили в Беларусь из Китая

    Медицинская гуманитарная помощь из Китая прибыла в Беларусь, на борту приземлившегося в Национальном аэропорту Минск самолета более 2 тыс. тестов на коронавирус, передает корреспондент БЕЛТА.

    Лукашенко: Беларусь и Россия имеют все необходимое для укрепления равноправной и взаимовыгодной интеграции

    Председатель Высшего государственного совета Союзного государства, Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил белорусов и россиян по случаю празднования Дня единения народов Беларуси и России. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера.

    В ООН представили план, который поможет победить COVID-19 и сделать человечество сильнее

    Необходимо, не теряя времени, общими силами остановить распространение коронавирусной инфекции, разработать вакцину и эффективные методы лечения болезни, а также помочь людям пережить это тяжелое время, в том числе экономические трудности, с которыми уже столкнулись миллионы людей. Об этом 31 марта заявил генеральный секретарь ООН, представляя масштабный доклад о социально-экономических последствиях пандемии и путях преодоления кризиса, сообщает Центр новостей ООН.

    В Могилевской области дополнительно закупят четыре бокса биологической защиты для транспортировки больных

    В Могилевской области дополнительно закупят для учреждений здравоохранения четыре бокса биологической защиты для транспортировки пациентов с вирусными и инфекционными заболеваниями.

    Снижение аренды, “кассы взаимопомощи” – профсоюзы предлагают дополнительные меры поддержки предприятий и работников

    Профсоюзы предлагают правительству разработать и утвердить на государственном уровне ряд решений по поддержке предприятий и населения.