5.1 C
Осиповичи
Понедельник, 18 октября, 2021
Еще

    Iшла вайна народная…

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

     

    Што даты? Гэта толькі вехі
    Гісторыі. А для салдат,
    Чые навек закрыты вейкі,
    Няма ўжо дат, ніякіх дат.
    За рысай той — маўкліва, пуста,
    I на дарогах крыжавых
    Узводзім помнікі і бюсты
    Мы не для іх, а для жывых.
    I для дзяцей, каб не зблудзілі
    У гушчары нікчэмных дат.
    Каб памяць песні нарадзіла
    Аб неўміручасці салдат.

    Да гэтага часу пякучым болем адклікаецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека, якую называюць усенароднай. Савецкія людзі біліся на фронце, кавалі перамогу ў тыле, змагаліся з ворагам у яго тыле.

    Адгалоскі тых падзей і сёння бударажаць людскія сэрцы. Пошукавыя атрады знаходзяць астанкі герояў і ваенныя трафеі, неабыякавыя людзі ўвекавечваюць іх подзвіг у помніках, кнігах, фільмах…

    Мы не павінны забываць пра смерць і пакуты мільёнаў людзей. Памятаць аб часах ваеннага ліхалецця, гераізме і мужнасці тых, хто адстаяў родны край ад ворага, — гэта значыць змагацца за мір.

    Адкрываем цыкл матэрыялаў, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    На Асіповіччыне свята захоўваюць памяць аб жудасных днях ліхалецця. Яна — у помніках і абелісках, у архіўных дакументах, ва ўспамінах удзельнікаў і сведак тых жудасных падзей. На жаль, з кожным днём іх становіцца менш. Зараз у нас жыве ўсяго 90 ветэранаў і 35 удзельнікаў працоўнага фронту. Радкі біяграфіі кожнага ўпісаны ў агульную гісторыю Вялікай Айчыннай, перамога ў якой — гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх, каму не абыякавы подзвігі і страты, безразважнасць і здрады.

    З першых дзён вераломнага нападу нямецка-фашысцкіх акупантаў на барацьбу з ворагам падняліся старыя і малыя. Не засталіся ўбаку і землякі. Пра тое, як змагаліся яны за свабоду і незалежнасць на франтах і ў тыле, сведчаць успаміны былых удзельнікаў гераічных падзей. “Раёнка” неаднаразова публікавала матэрыялы пра ветэранаў. На старонках гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць” па Асіповіцкім раёне таксама можна знайсці звесткі аб тым, які след пакінула вайна на роднай зямлі.

    Ужо ў ноч з 22 на 23 чэрвеня 1941 года нямецкія самалёты бамбілі чыгуначны вузел Асіповічы і ваенны гарнізон. Фашысты хутка прасоўваліся на захад. Для правядзення эвакуацыі і барацьбы з варожымі парашутыстамі быў створаны штаб абароны горада і раёна, а райваенкамат праводзіў мабілізацыю ваеннаабавязаных.

    Тады танкі праціўніка абышлі Асіповічы і перарэзалі шлях на Магілёў і Бабруйск. Апошні эшалон пайшоў са станцыі на ўсход 25 чэрвеня. А праз 4 дні немцы з баямі ўварваліся ў горад і вёскі раёна…

    Савецкія ўстановы пачалі пераходзіць на падпольную работу. З гэтай мэтай у раёне засталіся сакратар райкама КПБ Аляксандр Васільевіч Шыянок, старшыня райвыканкама Мікалай Піліпавіч Каралёў, начальнік міжрайаддзела НКДБ Сяргей Акімавіч Мазур, сакратар райкама КПБ Рувім Хаймавіч Голант. Уліваліся ў барацьбу і тыя, хто па незалежачых ад іх прычынах апынуўся ў пачатку акупацыі на асіповіцкай зямлі. Гэта былі Кірыл Андрэевіч Рубінаў і Сцяпан Сяргеевіч Сумчанка — начальнікі аддзела  аблупраўлення і Слонімскага гараддзела НКДБ. Да іх далучыліся і ваенныя, што служылі ў розных часцях і злучэннях і ў першыя дні вайны прынялі бой на заходніх рубяжах краіны: Пётр Гелюс з Дона, заатэхнік з далёкай Кіргізіі Аляксей Арлоў, электраманцёр з Данбаса Андрэй Каваленка, жыхар поўначы Фёдар Распуцін, сыны Украіны Iван Масена, Аляксандр Цішчанка, Міхаіл Буравель, міліцыянер з Польшчы Крушэўскі, Мікалай Марозаў з Курскай вобласці, юнак з Керчы Георгій Астапенка, таджык Муса Банаеў і многія другія. Незалежна ад нацыянальнасці яны засталіся ваяваць на тэрыторыі нашага раёна: Радзіма ва ўсіх была адна, і абараняць яе трэба было ў любым месцы.

    У першыя ж тыдні нямецкай акупацыі ў раёне пачалі дзейнічаць партызанскія групы. У пачатку жніўня склад лясных байцоў папоўніла група Дзмітрыя Барысавіча Шрэйна, а потым і дэсантнікі, якімі камандаваў Рыгор Васільевіч Пыжоў. Пачаліся сумесныя дзеянні ў тыле ворага. Адным з першых быў разгромлены паліцэйскі гарнізон у Градзянцы: там былі ўзарваны цыстэрны з гаручым, пушчаны пад адхон варожы эшалон.

    Насельніцтва раёна таксама актыўна ўключылася ў барацьбу. Так, калгаснік вёскі Воля Пагарэльскага сельсавета Ф.А.Валасевіч даставіў у адну з партызанскіх груп 6 вазоў патронаў. У яго хаце, дарэчы, быў схаваны і радыёпрыёмнік.

    Разгром гітлераўцаў пад Масквой, няўдачы ворага ў зімовую кампанію першага года вайны не толькі акрылілі народных мсціўцаў, але і ўмацавалі веру ў сэрцах людзей у вызваленне з-пад гнёту фашысцкага “новага парадку”. У партызанскія рады ўлівалася ўсё больш і больш добраахвотнікаў. Да пачатку 1942 года з’явілася патрэба ў стварэнні буйных атрадаў. Замест існуючых асобных груп узніклі атрады №№ 210 імя Сталіна, 211 — імя Ракасоўскага. Маладзёжная група, якой камандаваў Віктар Сёмкін, перарасла ў атрад № 212 пад началам Iвана Барысавіча Гнядзько. Пад кіраўніцтвам Фёдара Калінавіча Шычко паспяхова дзейнічаў 213-ы атрад. Праз некаторы час былі сфарміраваны атрады №№ 214, 215, 216 Асіповіцкай партызанскай брыгады, якімі камандавалі Падгайны, Рыгор Пыжоў, Максім Свердлікаў. У лясах Карытняншчыны дзейнічаў атрад Сямёна Міронавіча Альхаўца.

    Быў адноўлены і выпуск раённай газеты пад баявой мабілізуючай назвай “За Савецкую Радзіму”, рэдагаваць якую даручылі Паўлу Васільевічу Трацэўскаму. У той час нярэдка можна было чуць ад партызан, якія накіроўваліся на аперацыі, настойлівыя просьбы: “Дайце некалькі экзэмпляраў раёнкі, каб парадаваць землякоў”.

    Крывавым тэрорам, лютымі расправамі фашысты спрабавалі падавіць патрыятычны рух супраціўлення ў савецкіх людзей. За няўдачы на фронце, страты ў тыле, якія наносілі акупантам партызаны, яны помсцілі безабаронным жанчынам, старым і дзецям. Разам з жыхарамі былі спалены больш дзясятка вёсак раёна, у агні загінула некалькі тысяч мірных грамадзян. Але ў адказ на зверствы гітлераўцаў усё больш і больш людзей брала ў рукі зброю.

    Аб росце нянавісці да акупантаў сведчаць многія прыклады таго часу. З вёскі Пагарэлае ў лес на партызанскую базу, што размяшчалася ва ўрочышчы Рассоха, прый-шло адразу з паўсотні чалавек, узброеных вінтоўкамі і аўтаматамі, якія былі здабыты ў сутычках з фашыстамі. Жыхар рабочага пасёлка Градзянка Пётр Жыгалкоўскі прывёў у атрад 15 маладых патрыётаў.

    На ліку падпольшчыкаў-чыгуначнікаў таксама нямала слаўных баявых спраў. Восенню сорак першага стрэлачніца Марыя Побаль пусціла з рэек дрызіну, у якой знаходзілася каля паўтара дзясятка гітлераўцаў. Вясной наступнага года дыверсанты так умела “адрамантавалі” чатыры лакаматывы, што яны ўзарваліся, не паспеўшы выйсці са станцыі. Добра вядомы і подзвіг Фёдара Крыловіча, які здзейсніў самую буйную дыверсію супраць ворагаў. Усяго ж было пушчана пад адхон 26 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай гітлераўцаў, выведзена са строю сістэма цэнтралізацыі і блакіроўкі вузла, двойчы ўзарваны паравыя катлы лесазавода і млына.

    У горадзе і раёне супраць акупантаў актыўна змагалася 13 падпольных груп, якія налічвалі звыш 100 чалавек.

    Шмат адважных спраў на рахунку асіповіцкіх народных мсціўцаў. Пусцілі пад адхон больш за 370 эшалонаў ворага, падарвалі на мінах дзясяткі танкаў і бронемашын, разграмілі 13 гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, знішчылі каля 15 тысяч гітлераўцаў, узарвалі 21 чыгуначны і 253 масты на шашэйных і грунтовых дарогах.

    У канцы чэрвеня 1944 года, пасля трох гадоў зняволення, тэрыторыя горада і раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У выгнанні ворагаў з асіповіцкай зямлі прымалі ўдзел войскі 65-й арміі пад камандаваннем генерал-палкоўніка П.I. Батава, 28-й арміі генерал-лейтэнанта А.А.Лучынскага, 1-га Данскога гвардзейскага танкавага корпуса генерал-лейтэнанта М.Ф.Панова, 3-й арміі, узначальваемай генерал-лейтэнантам А.В. Гарбатавым, чыё імя носіць адна з вуліц горада, 16-й паветранай арміі генерал-палкоўніка С.I. Рудэнкі.

    Багата слаўных імён было ўпісана ў гісторыю вызвалення Асіповіч ад ворага. За праяўленыя подзвіг і гераізм многія салдаты і афіцэры ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, некаторых прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза. Сотні змагароў за свабоду нашай зямлі склалі тут свае галовы і навечна засталіся ў брацкіх магілах, што беражна захоўваюцца пасляваенным пакаленнем.

    На жаль, у іх пахаваны і тыя, чые імёны ўсё яшчэ застаюцца невядомымі. Безумоўна, за сем дзесяцігоддзяў у выніку пошукавых работ удзячнымі нашчадкамі ўзнята з небыцця не адно з прозвішчаў загінуўшых. Але не ўсіх, таму гэтая карпатлівая работа працягваецца і зараз. I верыцца, што пройдзе час, і яны таксама не будуць значыцца ў спісе невядомых. Як і абставіны крывавых баёў, што вяліся ў гарадах і вёсках краіны. Гэта трэба не мёртвым — гэта трэба жывым!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе стартовала кампания иммунизации населения против гриппа, которая продлится по 1 января 2022 года

    Подготовьтесь к сезонному подъему  заболеваемости гриппом заранее! Ежегодная вакцинация против гриппа — одно из глобальных и наиболее эффективных профилактических мероприятий. Сегодня особенно важно не допустить...

    Поддержка материнства и детства – один из национальных приоритетов Беларуси

    Поддержка материнства и детства в Беларуси включает обеспечение необходимых условий труда, медицинское сопровождение беременных женщин, предоставление социальных отпусков, выплата пособий и др. По информации Министерства труда и соцзащиты Республики Беларусь, в текущем году расходы на выплату пособий составят порядка 2,5 млрд. рублей. Они выплачиваются на 440 тысяч детей или каждого четвертого ребенка в стране.

    Новые точки на карте “огненных деревень”

    В рамках проекта "Электронная книга "Память" сформирована региональная база данных "Огненные деревни Осиповичского района", которая включает 83 населенных пункта, полностью или частично уничтоженных в годы Великой Отечественной войны. За основу ее создания взята республиканская база данных "Сожженные деревни", которая была представлена к 70-летию Хатынской трагедии (март 2013 года) и сейчас доступна на сайте Национального архива Республики Беларусь.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі РАУС з незаконнага абароту канфіскавана адна незарэгістраваная дробнакаліберная вінтоўка і 95 патронаў да яе; у індывідуальных уладальнікаў агнястрэльнай зброі — паляўнічы карабін, 5 гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў, 1 газавы пісталет (за парушэнне правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі). Індывідуальнымі ўладальнікамі зброі здадзена на знішчэнне 2 карабіны і 4 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы. Грамадзянамі добраахвотна здадзены 4 незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 125 патронаў.

    Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

    З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?