Штогод у сакавіку 14-гадовыя хлопцы і дзяўчаты краіны становяцца галоўнымі героямі падзеі, прымеркаванай да такой сур’ёзнай даты, як Дзень Канстытуцыі. Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі” аб’ядноўвае выдатнікаў вучобы, актывістаў, спартсменаў, і ўчора ў зале райвыканкама 18 асіпаўчан атрымалі свой першы дарослы дакумент — пашпарт, а таксама Канстытуцыю краіны і кнігі-падарункі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. А яшчэ 25 юнакоў і дзяўчат ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі ў шэрагі БРСМ.
Дарэчы, пяцёра асіпаўчан наогул моцна запомняць гэты дзень. Гімназістка Паліна Пінчук атрымала свой пашпарт у Магілёўскім аблвыканкаме, а Дзмітрый Сахашчык (Цэльская школа), Таццяна Валадзько (Лапічы), Сняжана Галузінская і Лізавета Німшэвіч (Ялізава) трапілі ў сталіцу — галоўны дакумент грамадзяніна ім уручылі ў Канстытуцыйным судзе.
Фота Ніны ЦАРЫК.