У новым кафэ магазіна “Бярозка” прайшла прэзентацыя прадукцыі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. У пэўнай ступені гэта стала віншаваннем дзяцей напярэдадні першавераснёўскага свята, і асартымент складаўся выключна з пачастункаў: адных тартоў было прадстаўлена 15 відаў. Сярод апошніх і тыя, што даўно палюбіліся землякам — “Iмператрыца” і “Белыя розы”, і навінкі — “Знатны”, “Фламенка”. Кожны торт мае сваю адметнасць. Напрыклад, “Салодкі пачастунак” і “Баловень” могуць захоўвацца цэлы месяц, прычым у іх рэцэптуры, як і ў іншых тартоў, — толькі натуральныя інгрэдыенты. Дасягаецца працяглы тэрмін годнасці ў многім дзякуючы пясочным каржам ды павідлу, якое і не псуецца, і надае вырабам вытанчаны смак. Асаблівая ўвага была звернута на навінкі — пернікі і аўсянае пячэнне.
Салодкія напіткі да кандытарскіх вырабаў прадаставіў прадпрымальнік Дзмітрый Прусакоў, у чыёй краме і праходзіла мерапрыемства. Дарэчы, у новым кафэ заўсёды будзе магчымасць набыць хлебазаводскую прадукцыю.
Пацікавіліся ў юных дэгустатараў, якіх была большасць, што ім найбольш спадабалася. Так, Дар’ю Дарафейчык уразілі пірожныя “Гасцінец” з какосавай стружкай, а Даніілу Лопічу даспадобы прыйшоўся торт “Птушыны ласунак”. Ну а агульнае меркаванне — усё вельмі смачна. I сумнявацца ў гэтым не давялося: прапаноўваемая прадукцыя разыходзілася літаральна за хвіліны.
Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.