У лічбах
Амаль паловы — 46% — дасягнула жніво на асіповіцкіх палях. На ўчарашнюю раніцу ўбрана 3965 гектараў, намалочана 11520 тон. Сярэдняя ўраджайнасць 29,1 ц/га.
У лідарах па намалоту — філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 3655 тон, ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 1991 і ААТ “Авангард-Ніва” — 1412 тон. “Белшынаўцы” трымаюць першынство і па ўраджайнасці: 43,1 ц/га, за імі хлебаробы з “Лапічаў” — 35,3 ц/га, наступнымі ідуць працаўнікі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 34,9 цэнтнера з гектара. У астатніх гаспадарках ураджайнасць адчувальна меншая.
і меркаваннях хлебаробаў
Віктар Строк, выканаўчы дырэктар ААТ “Каменічы”:
— Ураджай заўсёды мае некалькі складаемых. Гэта і ўмовы надвор’я, і тэхніка, і фінансавы бок. Сёлета спалучэнне ўзгаданых фактараў для гаспадаркі склалася не самым лепшым чынам, асабліва датычна апошняга.
Па-рознаму ўрадзілі культуры. Азімае трыцікале дало каля 40 цэнтнераў з гектара, а жыта часткова вымакла, з яго намалот практычна ўдвая меншы. Яшчэ не ўбіралі пшаніцу, але яна адназначна будзе лепшай за жыта. Летась намалацілі 1800 тон, сёлета збіраемся атрымаць не менш за 2 тысячы.
Настрой? Лічу, што ў такую пару ён заўсёды павінен быць добрым. За жнівом пачнецца ўборка кукурузы — культура ўрадзіла нядрэнна. Не горшыя, чым у мінулым сезоне, павінны быць цукровыя буракі. Імкнёмся рабіць усё неабходнае, каб мець дастойныя здабыткі.