7 C
Осиповичи
Понедельник, 25 октября, 2021
Еще

    Асіповіччына: заставацца сапраўдным авангардам

    Популярное

    У чарговы раз СВККалгасАвангард” пацвердзіў адпаведнасць сваёй назве: па выніках 2014 года гаспадарка заняла лідзіруючыя пазіцыі ў асноўных намінацыяхвытворчасці і продажы дзяржаве малака і мяса, вытворчасці цукровых буракоў. На ўзроўні тут таксама ідэалагічная работа, энергазберажэнне, фізкультура і спорт. Хто, як не саміавангардаўцы”, могуць лепш расказаць аб сваіх справах? Ім і слова.

    Уладзімір Лэйлааграном-аграхімік:

    — Цукровых буракоў летась калгас меў 160 гектараў у чатырох месцах. Больш за ўсё парадавала поле ў Орчы: атрымалі па 540 цэнтнераў на круг. Не расчараваў і вяззеўскі ўчастак, дзе гэты паказчык на ўзроўні 480. У выніку сярэдняя ўраджайнасць культуры па гаспадарцы — 375 цэнтнераў з гектара. Для такога неспрыяльнага для буракоў года, якім быў мінулы, здабытак можна лічыць неблагім. Спрыяла ўраджаю найперш выкананне агратэхнікі. Яшчэ з восені ўнеслі патрэбныя ўдабрэнні, вясной падкармілі глебу пад асноўную апрацоўку, перыядычна апрацоўвалі палі ад пустазелля і шкоднікаў летам, прымянялі мікраўдабрэнні. Шчыра кажучы, быў перыяд, калі ўжо думалі, што буракі прападуць ад недахопу вільгаці, аднак падтрымалі расліны “Гідрагуматам”, “Адоб борам”, “Экасілам”, не далі ім загінуць. Ну а потым пайшлі дажджы і вырас наогул нядрэнны караняплод. Варта адзначыць значны ўклад механізатара Сяргея Гарадзецкага, які праводзіў хімпраполку, уносіў удабрэнні. У час уборкі салодкіх караня-плодаў на “Холмеры” — а такі камбайн у раёне толькі адзін — працавалі Сяргей Вашкевіч і Андрэй Сідарэнка. Яны ж аказвалі дапамогу ў копцы буракоў і іншым гаспадаркам. Зроблены зачын і на гэты год: на выбраныя з восені ўчасткі ўнеслі хлорысты калій, часткова — амафосы. Засталося пасеяць буракі і карміць ужо іх усходы. Спадзяёмся, новы сезон будзе ўдалы!

    Ірына Карлоўскаягалоўны заатэхнік:

    Irina-Karlovskaya

    — Гаспадарка мае 3.428 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 780 дойных кароў. Статак утрымліваецца на фермах у Вяззі, Зборску, Малой Гарожы, Лучыцах, Орчы. Асноўныя аб’екты вытворчасці малака — комплексы з сучаснымі высокатэхналагічнымі даільнымі заламі ў Вяззі і ў Лучыцах. На першым з іх за год атрымана па 5.287 кілаграмаў малака ад каровы, на другім — 4.430. І гэта ўлічваючы тое, што на новым аб’екце малако пайшло толькі з сакавіка. Зараз тут сярэднясутачны надой ад каровы — 17 кі-лаграмаў. Памяшканне светлае, з дапамогай трактара без праблем ажыццяўляецца яго ўборка. Рагулі ўсе чыпаваныя, перад даеннем атрымліваюць камбікорм для высокаўдойных кароў.

    У цэлым па СВК лічбы за год склаліся такія: атрымана 3.606,2 тоны малака — 101,6% да папярэдняга перыяду. На добрым узроўні і яго рэалізацыя — 104,3%, таксама таварнасць — 90,5, альбо 103% да пазалеташняга паказчыка. Не змінусавалі і ў вытворчасці мяса: 431,1 тоны — 102,6%. Пастараемся трымаць планку і сёлета.

    Ёсць пэўныя планы па ўдасканаленні аб’ектаў жывёлагадоўлі. Калі атрымаецца зрабіць рэканструкцыю памяшкання пад цэх суха-стою і раздою ў Лучыцах, мясцовы комплекс будзе з поўным шлейфам, што рознабакова мэтазгодна. Збіраемся абнавіць і адкормачнік на Орчы.

     Міхаіл Туркоўнамеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце:

    — Поспех любой справы распачынаецца з узаемадзеяння з людзьмі. Калі раней нярэдка галоўнымі былі лічбы, паказчыкі, справаздачы, то цяпер больш увагі стала надзяляцца менавіта чалавеку, яго праблемам. Важна своечасова адчуць змяненне настрою ў калектыве, знайсці падыход да кожнага працаўніка. Ідэалагічная работа мае шмат розных граней. Гэта і падба-дзёрыць чалавека перад першым выхадам у поле, і павіншаваць з поспехам, і паспрыяць стабілізацыі абстаноўкі ў сям’і, калі трэба — падтрымаць у цяжкай сітуацыі.

    Адзін з бакоў ідэалагічнай работы — прывіццё гаспадарскіх адносін да ўсяго. “Авангард” у мінулым годзе выйшаў на добрыя паказчыкі па энергазберажэнні. Вынік дасягнуты за кошт эканоміі газу пры сушцы збожжа. Калі пазалетась на гэтыя патрэбы яго пайшло 18.777 кубаметраў, то летась — 8.894. А яшчэ — павелічэння долі выкарыстання мясцовых відаў паліва,  ашчаднага спажывання электраэнергіі.

    Мае значэнне і тое, як арганізуецца вольны час працаўнікоў. Значная ўвага надзяляецца ў гаспадарцы спорту. Дарэчы, у калектыўным дагаворы прадугледжана матэрыяльнае заахвочванне і за спартыўныя дасягненні. Адказвае за гэту справу Кацярына Карлоўская. Напрыклад, нядаўна калгаснікі ў складзе зборнай раёна ездзілі ў Клімавічы на абласную спартакіяду. Ёсць дамоўленасць са школай наконт спартыўнай і трэнажорнай зал: у вячэрні час тут займаецца і моладзь сельгаспрадпрыемства. Словам, стараемся, каб калгаснае жыццё было насычаным і рознабаковым.

    Mariya-i-Viktor-Vlasiki
    “Авангардаўцы” Марыя і Віктар Власікі лічаць: калі сям’я працуе на адным прадпрыемстве, гэта станоўча сказваецца на ўсім. Лепш разумееш рабочыя праблемы адзін аднаго, дае дадатковы стымул дух спаборніцтва, наогул агульны клопат аб’ядноўвае.
    Асабліва плённым для Власікаў быў мінулы год: яны абое выйшлі ў пераможцы раённага спаборніцтва. Марыя Васільеўна надаіла 5.287 кілаграмаў малака ад каровы, а Віктар Аляксандравіч у час корманарыхтоўкі перавёз 7.645,4 тоны зялёнай масы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    С 25 по 31 октября в Могилевской области объявлена Неделя детской безопасности

     Главная цель мероприятия – своевременное предупреждение дорожно-транспортных происшествий с участием несовершеннолетних.

    Осиповчане наводят порядок в городском парке

    В городском парке работа кипит. Трудятся представители разных организаций и учреждений. Здесь уже горы листвы, которую быстро загружают в специальные машины работники УКП ЖКХ...

    Работники Осиповичского райисполкома на областном субботнике

    Работники райисполкома во главе с председателем Константином Жигуцким тоже заняты посадкой деревьев. Через определенное время здесь будет березовая роща.

    В рамках областного субботника в Осиповичах высаживают сосны

    Несколько тысяч сосенок уже высадили работники лесхоза на пустыре возле Южного военного городка. Через пару лет это место не узнаем! Фото Нины Царик

    Областной субботник проходит в Осиповичах. Депутаты местного Совета активно трудятся

    "Аллею единства" закладывают на "Черняховке" депутаты районного Совета депутатов во главе с председателем Сергеем Сувеевым. Работы немало: предстоит посадить 130 клёников.