27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Аляксандр БАБРОЎ, дырэктар Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”: “Перспектывы не паміраюць” /№ 91/

    Популярное

    Напачатку — некалькі радкоў з гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць”:

    «Будаўніцтва Асіповіцкага млынкамбіната № 3 пачалося ў сакавіку 1965 г. на базе хлебапрыёмнага пункта. Вялося яно ў 2 этапы: у жніўні 1967 г. уступілі ў строй 1-я чарга элеватара, рабочая вежа і сіласны корпус, у верасні 1969 г. — гатунковы млын, 2-і і 3-і карпусы элеватара, а таксама камбікормавы цэх.

    Самым буйным прадпрыемствам горада па аб’ёме выпускаемай прадукцыі стаў у 1970 г. млынкамбінат № 3”.

    — Сёння ў складзе Асіповіцкага вытворчага ўчастка 6 асноўных і 8 дапаможных цэхаў. Колькасць працуючых — 215 чалавек. З пачатку года сярэдняя зарплата склала 946 тысяч рублёў, у тым ліку за верасень — 1 мільён 117 тысяч, — расказвае дырэктар прадпрыемства Аляксандр БАБРОЎ. — Мы з 2004 года сталі вытворчым падраздзяленнем Бабруйскага КХП, але функцыі засталіся ранейшымі: прыём, захоўванне і перапрацоўка зерня, пастаўка гатовай прадукцыі спажыўцам.

    — I якімі ж рэсурсамі збожжа ваш філіял багаты?

    — На сёння захоўваецца 98 тысяч тон зерня. Сёлета прынялі з раёнаў каля 37 тысяч тон. Найбольш збажыны новага ўраджаю паставілі бабруйчане.

    — Словам, сыравіны для работы хапае, філіялу, як кажуць, не да прастояў…

    — Працуем кругласутачна ў напружаным рэжыме. Галоўнае — каб быў збыт, бо рабіць на склад нікому нявыгадна. А заказаў на нашу прадукцыю хапае — як вядома, у той жа Расіі з-за засухі ўраджайнасць і валавыя зборы былі нізкія. Пастаўляем сваю прадукцыю ў Маскву, Санкт-Пецярбург, у ліку спажыўцоў стаў Пскоў. Падключыўся і Азербайджан.

    За 9 месяцаў па вытворчасці прадукцыі заданне выканалі на 100 працэнтаў, экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на чвэрць. А гэта і мука аржаная, і крупы.

    Дарэчы, з панядзелка пачалі выпускаць крупы аўсяныя. Заключаны дагавор з Украінай — там сёлетні авёс падвёў аграрнікаў — на штомесячную пастаўку 500 тон гэтай прадукцыі. А запатрабавана яна там будзе да новага ўраджаю, з назапашанай
    сыравіны можам даць 5 тысяч тон прадукцыі, якая ў нас ёсць. А гэта, што ні кажыце, на  1 мільён 600 тысяч долараў.

    Наогул адзначу, што тэндэнцыя буйных продажаў для прадпрыемства паўтараецца адзін раз у тры гады.

    — Любое абсталяванне не можа служыць бясконца — патрабуюцца рамонты, замены. Такія работы вядуцца пастаянна?

    — Толькі што гаварыў пра аўсяныя крупы, выпуск якіх быў бы немагчымым, каб не паставілі новую нямецкую лінію. Iдзе рамонт крупацэха  № 2 для вырабу круп, якія не патрабуюць варкі. На наступны ж год запланавана замена сушылкі на другім элеватары, запуск пасля рамонту да пачатку ўборкі элеватара № 2. Выдзяляецца неабходная колькасць сродкаў для значнага рамонту дахаў над элеватарамі, складскімі памяшканнямі.

    Шчыра кажучы, сталі больш увагі ўдзяляць не толькі непасрэдна вытворчым памяшканням, а і дапаможным. Сорамна жыць і рабіць у адміністрацыйным будынку, калі ён мае ўнутры непрыглядны выгляд. Прыво-дзім у належны стан бытавыя
    памяшканні ў цэхах.

    Штомесяц на рамонт, падтрымку вытворчасці затрачваем каля 700 мільёнаў рублёў. Цудоўна, што маем узаемапаразуменне з галаўным прадпрыемствам, кіраўніцтва якога падтрымлівае свой філіял і ідэямі, і сродкамі.

    Вадзіцелі і кіраўнікі гаспадарак, якім даводзіцца бываць у нас у час рэалізацыі збажыны, безумоўна, заўважылі змены ў вагавай гаспадарцы, што дае магчымасць хутка і дакладна вызначыць якасць пастаўляемай прадукцыі.

    Абнаўляецца ўласны транспартны парк. Не так даўно набылі новы МАЗ, а на мінулым тыдні прыгналі яшчэ адну аўтамашыну, што аблегчыць пастаўку прадукцыі ўнутры рэспублікі.

    — Поспех любой справы забяспечваюць людзі — гэта факт. Узгадаеце, Аляксандр Аляксандравіч, лепшых людзей прадпрыемства?

    — Зрабіць гэта не так проста. Усіх не назавеш, а выдзеліць кагосьці — пакрыўдзіць іншых. Скажу так: усе ў поўнай меры аддаюцца справе. Датычыць гэта і працаўнікоў нашых цэхаў, і рамонтна-механічнай службы, і энергетыкаў. А хіба не заслугоўваюць слоў удзячнасці спецыялісты з аддзела маркетынгу? Словам, усім — шчыры дзякуй!

    — Тады — рэзюмэ гутаркі?

    — Калі бачыш перспектывы заўтрашняга дня — хочацца рабіць яшчэ лепш. А перспектывы нашага ўчастка, як разумею, не паміраюць.

     Гутарыў Анатоль ТАМАШЭЎСКІ

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее