Райкам прафсаюза АПК і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама паведамляюць, што па стане на 7 жніўня лепшых вынікаў на жніве дасягнулі:
ГАНЧАРОНАК Валерый Лявонавіч, КУРЛОВІЧ Аляксандр Мікалаевіч — экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, намалацілі 597 тон збожжа.
ЖАЎНЯК Пётр Валяр’янавіч, ЧАРАПОК Міхаіл Аляксандравіч — экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, намалацілі 362,5 тоны збожжа.
КАЛЯЧКА Міхаіл Мікалаевіч, ЕЎДАКIМОВIЧ Уладзімір Аляксандравіч — экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ААТ “Каменічы”, намалацілі 341 тону збожжа.
ДУБIНЧЫК Віталь Аляксандравіч, IГРУНОЎ Руслан Мікалаевіч — маладзёжны экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ААТ “Авангард-Ніва”, намалацілі 238 тон збожжа.
ВIКТОРЧЫК Сяргей Сямёнавіч — вадзіцель філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, на аўтамабілі МАЗ перавёз 1022,7 тоны збожжа.
ПЯТРЭНКА Аляксандр Уладзіміравіч — вадзіцель ААТ ”ЖорнаўкаАГРА”, на аўтамабілі МАЗ перавёз 812,9 тоны збожжа.
ХЛУС Вячаслаў Васільевіч — вадзіцель ААТ ”Авангард-Ніва”, на аўтамабілі МАЗ перавёз 390 тон збожжа.