4.7 C
Осиповичи
Понедельник, 18 октября, 2021
Еще

    Асіповіцкі ІЧУ. «Да высвятлення…». «Па падазрэнні…». «Па абвінавачванні…»

    Популярное

    16 чэрвеня супрацоўнікі ізалятараў часовага ўтрымання, якіх 16 у вобласці, адзначылі 82-ю гадавіну з дня ўтварэння спецыяльных устаноў і канвойных падраздзяленняў. Менавіта ў гэты знакавы дзень спецустанову Асіповіцкага РАУС узначаліў Аляксандр Анікееў, які і распавёў пра будні дадзенага падраздзялення.

    — Затрыманыя, арыштаваныя, зняволеныя, падазроныя і абвінавачаныя — непадрыхтаванаму чалавеку гэтыя словы здаюцца сіноні-мамі. Але гэта розныя статусы, — тлумачыць маёр міліцыі. — Адміністрацыйна затрыманыя — тыя, хто здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, — утрым-ліваюцца ў нас не больш за 72 гадзіны да разгляду іх правіннасці ў судовым пасяджэнні. Адміністрацыйна арыштаваныя (тыя, каму суддзя ўжо прызначыў пакаранне) па двух прыгаворах могуць утрымлівацца да     25 сутак — 10 па першым і яшчэ 15 па другім. Да 72 гадзін таксама ўтрымліваюцца па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. У ІЧУ ўтрымліваюцца і падазроныя і абвінавачаныя ў крымінале. Таксама сюды і адсюль з СІЗА прывозяць арыштаваных для правядзення следчых дзеянняў на месцы злачынства, збору доказнай базы, на пасяджэнні суда, прысуд суддзі. Трапляюць у ІЧУ і падвергнутыя дысцыплінарнай ізаляцыі асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

    Ізалятар — не пансіянат

    — Жыццё за кратамі не можа і не павінна быць салодкім: калі чалавек пера-ступіў агульнапрызнаныя нормы, то хай адказвае па ўсёй строгасці закона. І хоць зразумела, што ІЧУ не месца адпачынку, дзяржава робіць усё магчымае, каб умовы ўтрымання станавіліся толькі лепш. Зусім нядаўна, напрыклад, у нас скончыўся касметычны рамонт камер, плануем працягваць работы. У рэжымнай установе ўсё падпарадкавана строгаму рэгламенту спецыяльных загадаў і інструкцый: што павінна быць у ІЧУ, як, чаму, у якіх умовах і колькі часу можна там трымаць чалавека і г.д. Наша задача — пастаянны кантроль: недапушчэнне ўцёкаў, суіцыдаў, надзвычайных здарэнняў, праносу ў камеры забароненых прадметаў, парушэння ўнутранага распарадку і ўстаноўленых заканадаўствам правілаў… Такая праца патрабуе ад супрацоўнікаў пастаяннай канцэнтрацыі ўвагі, цярпення, напружання. Нездарма першая інструкцыя 1890 года «Памятка канваіра» мела падзагаловак «Трымай вуха востра!». Бо ў ІЧУ трапляюць і тыя, па кім, як гаворыцца, турма плача, і такога фігуранта бяспечней трымаць літаральна ў полі зроку. Работнікі выконваюць і іншую важную працу: забяспечваюць магчымасць якаснага расследавання крымінальных спраў рознай грамадскай значнасці, ахову і канваіраванне падазроных і абвінавачаных у суды, у месцы правядзення розных экспертыз, прыцягваюцца да аховы грамадскага парадку і г.д.

    «Ну, грамадзяне алкаголікі, хуліганы, дармаеды…»

    — За 5 месяцаў у ІЧУ змяшчалася на 28% грамадзян больш, чым за такі ж перыяд летась — 1610 чалавек, з іх 236 — узятых пад варту і затрыманых па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў і 50, якія парушылі правілы знаходжання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. На 117% вырасла колькасць адміністрацыйна арыштаваных — у асноўным, па арт. 17 КаАП за дробнае хуліганства, хатнія скандалы, з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах і г.д. У дадзеным выпадку рост — станоўчая тэндэнцыя, звязаная з узмацненне барацьбы з праявамі хатняга гвалту, п’янствам. Тых, хто накіроўваўся ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, змяшчалася 62 чалавекі, асоб, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, але не жадаючых працаваць, — 150.

    Асаблівасці службы

    Дзмітрый Краснагір, Аляксандр Анікееў, Яўген Арцёмаў, Сяргей Санковіч, Андрэй Мяцельскі і службовы сабака Амура.

    — Нягледзячы на тое што па нагрузцы на супрацоўніка Асіповіцкі ІЧУ займае ў рэспубліцы другое — пасля Светлагорскага — месца, цякучкі кадраў у падраздзяленнi практычна няма. Больш за 15 гадоў служыць міліцыянер-канваір Аляксандр Вікторчык, “пяцігодку” адпрацавалі оперупаўнаважаны ІЧУ Дзмітрый Краснагір і міліцыянер-вадзіцель Андрэй Мяцельскі, вопыт маюць міліцыянеры-канваіры Яўген Арцёмаў і Сяргей Санковіч і міліцыянеры-дзяжурныя Артур Ісакаў і Вячаслаў Бранавіцкі. Апошні, дарэчы, па выніках года стаў у вобласці лепшым па прафесіі. Нядаўна штат папоўніўся моладдзю — Васілём Зінавенкам і Уладзімірам Канонікам. Узрост большасці не дасягае трыццаці, але ўсе — правераныя часам і няпростай службай. Сярод тых, каму давялося працаваць з асобамі, якія «да вы-святлення…», «па падазрэнні…», «па абвінавачванні…», у цане моцныя   нервы, стрэсаўстойлівасць і, вядома ж, фізічная падрыхтоўка.

    Соф’я САВАЙТАН.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе стартовала кампания иммунизации населения против гриппа, которая продлится по 1 января 2022 года

    Подготовьтесь к сезонному подъему  заболеваемости гриппом заранее! Ежегодная вакцинация против гриппа — одно из глобальных и наиболее эффективных профилактических мероприятий. Сегодня особенно важно не допустить...

    Поддержка материнства и детства – один из национальных приоритетов Беларуси

    Поддержка материнства и детства в Беларуси включает обеспечение необходимых условий труда, медицинское сопровождение беременных женщин, предоставление социальных отпусков, выплата пособий и др. По информации Министерства труда и соцзащиты Республики Беларусь, в текущем году расходы на выплату пособий составят порядка 2,5 млрд. рублей. Они выплачиваются на 440 тысяч детей или каждого четвертого ребенка в стране.

    Новые точки на карте “огненных деревень”

    В рамках проекта "Электронная книга "Память" сформирована региональная база данных "Огненные деревни Осиповичского района", которая включает 83 населенных пункта, полностью или частично уничтоженных в годы Великой Отечественной войны. За основу ее создания взята республиканская база данных "Сожженные деревни", которая была представлена к 70-летию Хатынской трагедии (март 2013 года) и сейчас доступна на сайте Национального архива Республики Беларусь.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства “Арсенал” супрацоўнікамі РАУС з незаконнага абароту канфіскавана адна незарэгістраваная дробнакаліберная вінтоўка і 95 патронаў да яе; у індывідуальных уладальнікаў агнястрэльнай зброі — паляўнічы карабін, 5 гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў, 1 газавы пісталет (за парушэнне правілаў захоўвання агнястрэльнай зброі). Індывідуальнымі ўладальнікамі зброі здадзена на знішчэнне 2 карабіны і 4 гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы. Грамадзянамі добраахвотна здадзены 4 незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і 125 патронаў.

    Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

    З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?