У раённым Цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна—прыкладнога мастацтва праходзіць выстава народнай творчасці, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі “Беларусь майстравая”. З 3 красавіка — выстава работ удзельнікаў студыі лозапляцення “Чароўная лаза”.
Тыдзень лесу пройдзе ў раёне з 1 па 8 красавіка. Яго мэта — прапаганда паважлівых адносін да лесу, прыцягненне ўвагі грамадскасці да гэтай праблемы.
На вызначаных участках работнікі лясгаса разам з моладдзю і ветэранамі будуць займацца пасадкай дрэў, уборкай і добраўпарадкаваннем лясных угоддзяў. Дапамогуць нашы работнікі “зялёнай гаспадаркі” і суседзям з Чэрвеньшчыны, якая летась пацярпела ад стыхіі.
Добраўпарадкаванне тэрыторыі — зараз асноўнае пытанне ў сельсаветах раёна. Напрыклад, у Градзянскім спілена ўжо 25 аварыйных дрэў на могілках у Лазовым, Градзянцы, Каменічах і Яноўцы. Знесена 150 метраў старой агароджы, яшчэ 300 — плануецца.
ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” за студзень-люты падчысцілі амаль 9 кіламетраў каналаў ад заглейвання, больш за 3 км — драўняна-хмызняковай расліннасці, ліквідавалі 9,4 тысячы кубаметраў валоў драўняна-хмызняковай расліннасці.
Як паведамілі ў раённым Савеце ветэранаў, на Асіповіччыне пражывае 22 удзельнікі і 8 інвалідаў вайны, 17 чалавек, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай, 21 былы паўналетні і 88 непаўналетніх вязняў канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.