15 C
Осиповичи
Вторник, 15 июня, 2021
Еще

    Абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК прайшла ў Асіповічах

    Популярное

    Мария ТАЛЕЙКО
    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    Каля 800 чалавек у складзе 28 каманд сабраліся ў мінулыя выхадныя на Асіповіцкай зямлі, каб паўдзельнічаць у ІХ абласной зімовай спартакіядзе сярод сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу.

    спартакиада АПК 11 спартакиада АПК 10 спартакиада АПК 19

    Афіцыйнае адкрыццё галіновай спартакіяды адбылося ў суботу а 10 гадзіне раніцы ў фізкультурна-спартыўным комплексе «Юнацтва». Пад гукі марша каманды раёнаў, а таксама ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Аграмашсэрвіс», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», холдынга «Магілёўводбуд», ААТ «Магілёўхлебапрадукт», Магілёўскага дзяржаб’яднання «Мясамалпрам», ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Магілёўабллён» і сумесная Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства і Магілёўскага абласнога вытворча-навуковага аб’яднання «Насенне траў» прайшлі ва ўрачыстым шэсці перад гледачамі. Шаноўнымі гасцямі свята сталі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Валерый Сямёнаў, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль і Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна, чэмпіён Алімпійскіх гульняў Андрэй Багдановіч. Безумоўна, павіталі спартсменаў і гаспадары спаборніцтваў — старшыні райвыканкама Пётр Шукаловіч і раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік.

    спартакиада АПК 12 спартакиада АПК 15

    — Нам выпаў вялікі гонар упершыню прымаць у сябе ўдзельнікаў такога мерапрыемства. Гэта важная падзея для горада, і магу запэўніць, што ў асіпаўчан вы знойдзеце шчырую падтрымку ўсіх добрых спраў, звязаных са спортам, — адзначыў Пётр Яфімавіч.

    Пасля прывітальных слоў дзяўчыны ў прыгожых нацыянальных строях уручылі камандам-гасцям караваі, па традыцыі Андрэй Багдановіч запаліў сімвалічны алімпійскі агонь — знак міру, сяброўства і яднання ўсіх удзельнікаў і гасцей зімовай спартакіяды на Асіповіччыне.

    спартакиада АПК 13 спартакиада АПК 14спартакиада АПК 09

    Галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай» Мікалай Макаранка здае рапарт — абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК аб’яўляецца адкрытай! Але якое ж свята без канцэртных нумароў? І сабраўшыхся эмацыянальна падпітваюць Вераніка Кузьміч, калектывы «Люлечка» і «Крышталь».

    спартакиада АПК 16 спартакиада АПК 18 спартакиада АПК 17

    Праз паўгадзіны спартсмены-аматары выйшлі на старты. На 10 пляцоўках праводзіліся спаборніцтвы па 11 відах спорту: валейбол, настольны тэніс, шашкі, плаванне, лыжныя гонкі і эстафета, дартс, гіравы спорт, перацягванне каната, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і вадзіцельскае майстэрства. Страсці кіпелі не на жарт: кожны імкнуўся прывесці сваю каманду да перамогі.

    спартакиада АПК 20 спартакиада АПК 22 спартакиада АПК 23 спартакиада АПК 25 спартакиада АПК 21 спартакиада АПК 26 спартакиада АПК 04 спартакиада АПК 05 спартакиада АПК 24

    Але інтрыга захоўвалася аж да цырымоніі закрыцця спартакіяды, што адбылася ў нядзелю. Адказную місію — уручыць спартсменам узнагароды ў асабістых і агульных заліках — узяў на сябе галоўны суддзя. У скарбонку нашай каманды трапілі два дыпломы III ступені па лыжных гонках і плаванні і па аднаму — па валейболе, плаванні і дартсу, дыплом II ступені за вадзіцельскае майстэрства, па тры дыпломы I ступені (гіравы спорт і плаванне), адзін — па настольным тэнісе. Акрамя таго, падарунак у намінацыі «За волю да пабеды» атрымала прадстаўніца Мсціслаўскага раёна, «Самы юны спартсмен» у бялыніцкай камандзе, «Самы ўзроставы спартсмен» — Горацкай, «За лепшую экіпіроўку каманды» ўзнагародзілі Бялынічы, «Міс Спартакіяды» — прадстаўніцу ААТ «Магілёўхлебапрадукт», а «Лепшым спартсменам» стаў удзельнік каманды «Мясамалпрам». Таксама спецыяльныя прызы ў намінацыі «За арганізацыю і правядзенне спартакіяды і судзейскія брыгады» ўручылі Мікалаю Макаранку і намесніку галоўнага суддзі, намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму нашага райвыканкама Міхаілу Грыгорчыку.

    спартакиада АПК 08 спартакиада АПК 07 спартакиада АПК 01 спартакиада АПК 02

    У агульным заліку пераможцамі ІХ Зімовай спартакіяды стала каманда Кіраўскага раёна, другое месца занялі асіпаўчане, а трэцяе — спартсмены з Клімавічаў.

    Фінальным акордам цырымоніі закрыцця стаў урачысты момант перадачы сімвалічнага алімпійскага агню Круглянскаму раёну, які прыняў эстафету правядзення галіновых спартакіяд. Да сустрэчы на Кругляншчыне!

    Марыя ТАЛЕЙКА.

    Фота аўтара, Ніны ЦАРЫК і Анастасіі Саўрыцкай.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Хроника происшествий. Осиповичи

    АДАІ РАУС за мінулы тыдзень папярэджана 160 правапарушэнняў, прыцягнута да адказнасці 17 пешаходаў і веласіпедыстаў, 2 п’яныя, 3 не маючыя вадзіцельскіх правоў і 5 парушальнікаў правілаў абгону. Здзейснена 7 дарожна-транспартных здарэнняў.

    Осиповичская «районка» отметила свое 90-летие

    Круглая дата раённай газеты падвяла чарговую вяху работы, вызначыла мэты на перспектыву

    В Осиповичах прошел районный этап конкурса «Властелин села»

    Семья — самое ценное богатство, которое есть у человека. А что может быть лучше времени, проведенного вместе? Тем более когда нужно показать свою сплоченность

    В Осиповичском районе наезд Audi на лося привел к гибели пассажира автомашины

    11 июня в 23:20 в Осиповичском районе на 117 км автодороги «Минск-Гомель» 33-летний минчанин, управляя Audi, совершил наезд на внезапно выбежавшего на проезжую часть лося.

    Пьяный водитель в Осиповичах перевозил 12-летнего сына

    В Осиповичах пьяный водитель перевозил 12-летнего сына. Автомобиль Seat Cordoba привлек внимание наряда ГАИ на улице Сташкевича.