Знаёмцеся:
першы намеснік старшыні райвыканкама Павел Уладзіміравіч Налівайка
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Асіповічы. Пасля заканчэння гарадской СШ № 1 паступіў у Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “інжынер-механік”. У 1996 годзе прыйшоў працаваць на завод аўтамабільных агрэгатаў у якасці інжынера па рамонце і мантажы ў аддзеле галоўнага механіка.
У родным горадзе праходзіў і тэрміновую ваенную службу.
З 2005 па 2007 год атрымліваў веды ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “эканоміка і ўпраўленне прадпрыемствамі машынабудавання”, дзе атрымаў кваліфікацыю менеджара-эканаміста.
З 2007 па 2012 год займаў пасаду намесніка дырэктара — галоўнага інжынера ўстановы па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк”. З 2012 па нядаўні час працаваў галоўным інжынерам ААТ “АЗАА”.
“Заўтра павінна быць лепш, чым сёння” — такой жыццёвай устаноўкай у сваёй рабоце карыстаецца Павел Уладзіміравіч. Ён перакананы, што існаваць і развівацца любому прадпрыемству дапамагае наяўнасць матываванага і кваліфікаванага калектыву. Сваімі галоўнымі задачамі на цяперашнім этапе лічыць недапушчэнне пагаршэння сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у раёне, стварэнне ўмоў і спрыяльнага клімату для ўмацавання існуючых і ўзнікнення новых прадпрыемстваў, у тым ліку з прыцягненнем замежнага капіталу, забеспячэнне занятасці насельніцтва. У людзях цэніць прыстойнасць і накіраванасць на выкананне пастаўленых мэт.
Адчувае асабістую адказнасць за сваю малую радзіму і збіраецца прыкласці максімум намаганняў, каб дабрабыт землякоў узрастаў, а іх жыццё станавілася больш уладкаваным.
Жанаты. Разам з жонкаю Таццянай Васільеўнай выхоўваюць дачку Марыю.
Сярод захапленняў — стэндавая стральба і ручны мяч. Валодае музычнымі інструментамі — некалі скончыў Асіповіцкую ДШМ № 1 па класе “акардэон”, любіць чытаць гістарычную і мастацкую літаратуру, бываць на прыродзе.
Удачи на новой должности, Павел Владимирович!