17.3 C
Осиповичи
Пятница, 23 июля, 2021
Еще

    Знаёмцеся: Уладзімір Дзявойна

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Devoyna

    ЗНАЁМЦЕСЯ:

    першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір ДЗЯВОЙНА

    Нарадзіўся ён 4 лістапада 1967 года ў г. Столін, але лёс склаўся так, што працоўная дзейнасць распачалася не на роднай Брэстчыне, а ў нашым раёне. Скончыў Столінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, паступіў у Горацкую сельгасакадэмію, два гады аддаў армейскай службе і па размеркаванні быў накіраваны ў саўгас “Карытнае”. Да 1995 года займаў у гаспадарцы пасаду галоўнага бухгалтара, потым рабіў у нашай інспекцыі па падатках і зборах, дзе прайшоў службовыя прыступкі ад старшага падатковага інспектара да начальніка аддзела. У верасні 2007 года Уладзіміру Васільевічу быў аказаны давер узначаліць аналагічную інспекцыю ў Шклове, а ў сёлетнім красавіку ён зноў вярнуўся на Асіповіччыну — ужо як першы намеснік старшыні райвыканкама.

    Ці заўважае нейкія істотныя змены на асіповіцкай зямлі за час 8-гадовай працы па-за межамі рэгіёна?

    — Па вялікаму ліку, адсутнічаў намінальна, — гаворыць ён. — На выхадныя звычайна прыязджаў у Асіповічы, таму ад мясцовага жыцця, здаецца, адарваўся не надта.

    Найбольш засмучае, што раён паступова губляе жыхароў. З вёскі людзі паціху з’язджаюць у райцэнтр, з Асіповіч — у сталіцу. Таму цалкам за тое, каб прадпрыемствы выводзіліся з Мінска, каб развіваліся гарады-спадарожнікі. Наша паселішча маладое, расці-будавацца ёсць куды, знаходзімся ўсяго ў якой сотні кіламетраў ад сталіцы, чыгуначныя і аўтамабільныя зносіны выдатныя, гасцей хапае — вось усе і павінны бачыць, што ў нас ва ўсім пастаянны парадак, дагледжанасць, утульнасць. Лічу, што найперш якраз і трэба прыбавіць у станоўчым вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання. I на паўночным баку, і на паўднёвым.

    “Бамаўскі” мікрараён не эталон, канечне, але трэба падцягнуць астатнія раёны мінімум да падобнага ўзроўню. Проста выдатна, што стала практычна не пазнаць “чарняхоўку”, што месца на вачах становіцца ўсё лепш. Зямельныя ўчасткі яшчэ ёсць, і на іх, лічу, трэба размясціць прыватны бізнес. Дарэчы, там у жыхароў ёсць прэтэнзіі наконт інфраструктуры, аддаленасці ад жылля сярэдняй школы № 4 і г.д. Толькі ж жыць трэба па сродках, а мы хочам усё і адразу. Прыйдзе час — дойдуць рукі і да школы з садком, і да многага іншага. Пакуль жа задача забяспечыць нармальны, бяспечны рух школьнікаў ва ўстанову, закончыць укладку тратуараў, вырашыць іншыя “дробязі”. I ведаеце, гэта нават добра, што старэйшыя дзеці ідуць туды сваёй хадой — хопіць ім бавіць час толькі за камп’ютарам, трэба больш рухацца!

    — Але ж раённы бюджэт, як вядома, не гумавы, грошай на ўсё патрэбнае не хапае…

    — А да стварэння чысціні-прыгажосці трэба актыўней прыцягваць малы бізнес. Вазьміце хаця б рады гандлёвых кіёскаў ад гарадскога парка да стадыёна “Юнацтва”. Месца прыватнікам выдзелена проста цудоўнае, яны — людзі паважаныя, дык хіба не варта і па-сапраўднаму акультурыць яго, зрабіць так, каб усё і глядзелася, і наогул прыцягвала жыхароў і гасцей, а не толькі клапаціцца аб атрыманні даходаў? Добрыя справы ў людской памяці застаюцца заўсёды, не рабіць дабро проста недаравальна!

    Доля прыватнікаў у нашых агульных справах павінна складаць мінімум трэць. Сённяшні бізнес — гэта мабільнасць, у нас зараз на продаж выстаўлены 14 невыкарыстоўваемых аб’ектаў, і трэба пастаянна шукаць тых, хто гатовы ўкласці сюды грошы. I абавязкова пад-трымліваць такіх лю-дзей, не забывацца дзякаваць за тое, што прыносяць карысць.

    — Але зараз, пагадзіцеся, наша эканоміка не шыкуе, цяжкасці адчуваюць і дзяржаўныя прадпрыемствы, і мясцовыя бізнесмены…

    — Гэты збой, як памятаеце, ужо не першы — перажывём і яго. На тым жа заводзе аўтаагрэгатаў ідзе пэўная мадэрнізацыя, другія кіраўнікі не спяць, а займаюцца і абнаўленнем вытворчасці, і пошукам рынкаў збыту. Адразу, безумоўна, усё не перабудуеш, але мэтанакіраваныя намаганні дзеля паляпшэння сітуацыі абавязкова павінны прынесці плён. Асабіста я ў гэта веру цвёрда. Як і ў тое, што кожны праца-здольны чалавек павінен перш за ўсё самастойна падумаць пра свае даходы. Калі рубель будзе ім зароблены, а не проста атрыманы ад наймальніка, то пэўная частка праблем здымецца, а ўзнікаючыя сацыяльна-эканамічныя пытанні будуць вырашацца ўпраўленцамі своечасова.

    — Тое, што Уладзімір Васільевіч з ліку “працаголікаў”, вядома здаўна. А як сямейныя справы?

    — Жонка працуе на АЗАА. У нас дзве дачкі. Малодшая — студэнтка, на пятым курсе Гомельскага медуніверсітэта. Старэйшая скончыла БНТУ, у яе свая сям’я. Не так даўно ўсім на радасць нарадзіла сына, так што неяк непры-кметна ўжо стаў дзедам…

    — Чым-небудзь захапляецеся?

    — У вольны час, якога хаця і не надта багата, стараюся прайсціся па лесе, пабыць на прыродзе. Асіповіччына, як і наогул Беларусь, край прыгожы, запамінальных мясцін са сваёй іскрынкай хапае. Проста каб добра ўсё ведаць, трэба не ленавацца вывучаць навакольнае асяроддзе. Заўсёды стараюся, напрыклад, хаця б на пару хвілін спыніцца на месцы сутокі Свіслачы і Бярэзіны. Магічнае ў чымсьці месца, прыцягальнае… А хіба сустрэчы з бабрамі ў раёне Ляўкоў забываюцца?!

    Таксама паважаю вандроўкі. Пажадана — на машыне: зацікавіла штосьці — спыніўся, усё высветліў і далей. Люблю бываць у гістарычных месцах краіны — усе наведаныя знакамітасці ўжо і не пералічыш…

    А яшчэ люблю фізічна папрацаваць на зямлі. Робіш нешта і адчуваеш, як яна дыхае… Не адзін раіў узяць дачны ўчастак, але пакуль адмаўляюся. Чаму? Бацькі ўжо пайшлі з жыцця, цешча жыве адна, вось да яе часцяком з сям’ёй і ездзім парабіць на агародзе. З’язджаць яна не хоча, а родных забываць нельга, ім вельмі патрэбны зносіны з блізкімі людзьмі. Збіраемся там звычайна разам і папрацаваць, і адпачыць, і пагаварыць аб усім. I гэта надзвычай важна, гэта аб’ядноўвае, надае новыя сілы…

    Размаўляў Віталь КУЛАКОЎ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичские медики делятся своим мнением о вакцинации против коронавируса

    В районе идет вакцинация против коронавируса, однако многие земляки еще в раздумьях: делать прививку или нет. Своим мнением и личной историей делится заместитель главного врача по медицинской части УЗ "Осиповичская ЦРБ" Надежда Штельман:

    Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

    Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

    Осиповчане Олеся и Андрей Кадаевы знают, как предотвратить ЧС

    Андрея Витальевича коллеги ценят за профессионализм, исполнительность, принципиальность и умение грамотно решать поставленные перед ним задачи. Многие обращаются к нему за советом, и он обязательно делится своим опытом с сослуживцами. Олесю Сергеевну описывают как человека коммуникабельного, креативного, открытого для всего нового, активного и создающего позитивный настрой.

    В Осиповичах прошла отчетно-выборная Конференция РО ОО «БРСМ»

    В среду, 21 июля, состоялась VII отчетно-выборная конференция райорганизации ОО "БРСМ", где молодежь подвела итоги за прошедшую пятилетку и поставила задачи на будущее.