РАУС
21 верасня пенсіянер здзейсніў правапарушэнне і супраціўляўся міліцыянеру патрульна-паставой службы, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў. Жыхар аг. Карытнае ў стане алкагольнага ап’янення пагражаў аднавяскоўцу забойствам сякерай. Паступіла заява ад грамадзяніна Расіі, у якого ўвечары 20 верасня на вул. Горкага ўгналі аўтамабіль “Таёта”. Праз 2 гадзіны правапарушальнік быў затрыманы супрацоўнікамі ДПС АДАI. 22 чысла ў в. Каўгары пасля сумеснага распіцця алкаголю сужыцель збіў жанчыну.
РАСК
Пракуратурай раёна распачата крымінальная справа ў дачыненні раней несудзімага 33-гадовага асіпаўчаніна, які 17.11.2015 г. з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання размясціў у інтэрнэце матэрыялы парнаграфічнага характару з удзелам непаўналетніх.
З’явілася з павіннай раней судзімая жанчына, якая скрала дарожны веласіпед у аднавяскоўца ў в. Кляпчаны Мост.
У ноч на 23 верасня нехта вырваў металічную рашотку і выставіў акно, пранік у склад Жорнаўскага лясніцтва ў в. Дуброва і выкраў маёмасць на суму 1743 рублі.
ДАI
Папярэджана 133 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 31 ліхач, 3 нецвярозыя вадзіцелі, за знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў адзення пакарана 12 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ з матэрыяльным уронам.
Увага! 30 верасня праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Пазначыць — значыць засцерагчы!»
АУСТ
Узбуджана крымінальная справа, складзена 18 матэрыялаў аб здарэннях і 52 адміністрацыйныя пратаколы. Суправоджана 78 цягнікоў, з іх знята 7 правапарушальнікаў.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 5 і 1 — якія здзейснілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
Спецізалятар
Размешчана для працверажэння 46 чалавек, у тым ліку 7 жанчын, 8 сямейных скандалістаў, 3 пенсіянеры, 1 іншагародні.
РАНС
22 верасня каля 6 гадзін раніцы адбыўся пажар у доме ў в. Крынка Дараганаўскага сельсавета. Знішчаны дах і маёмасць, пашкоджаны сцены.
Увага! Па 15 кастрычніка праходзіць рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.
IАЖіРС
Адміністрацыйныя пратаколы складзены па фактах парушэння правілаў рыбалоўства і забруджвання лесу.