3.7 C
Осиповичи
Суббота, 27 ноября, 2021
Еще

    Асіповічы: пагаворым пра ТАА “Сіба Пластык”

    Популярное

    Асіповічы падзелены чыгункай на дзве часткі, і гэтыя часткі вельмі непадобныя. Адрозненні паміж “дынамічнай поўначчу” і “сонным поўднем“ добра вядомы кожнаму земляку, так што пералічваць іх няма сэнсу, ды і не ў тым аўтар артыкула бачыў сваю мэту. А вось стала яму цікава паглядзець на “паўднёвы” бок горада вачыма чалавека, які не быў тут досыць доўгі час, і наведаць мясціны, якія некалі чымсьці яго ўразілі.

    Дзіўна, але такія думкі ўзнікаюць і ў іншых людзей. Трэба ж было такому здарыцца, што адным з першых суразмоўцаў якраз і стала жанчына, што апошні раз наведвала родны горад яшчэ ў мінулым стагоддзі, і завітала сюды выключна каб паглядзець, наколькі ён змяніўся!

    Вольга Суржык (Абакунчык):

    — Нарадзілася на вуліцы Касмічная, вучылася ў СШ № 3. Ды і першае месца працы — кантора райста — вось тут побач (размова наша ішла на вуліцы Камуністычнай, каля цырульні КБА). У 70-я і напачатку 80-х тут буяла жыццё, і паўднёвыя Асіповічы мне вельмі падабаліся. Зараз хаджу па родных мясцінах і сумую. Тая ж Камуністычная некалі была свайго роду галоўным праспектам, сёння выглядае закінутай. Шмат пустых і ўжо “пабітых часам” будынкаў, сярод якіх знакамітыя некалі “блізняты” — размешчаныя паабапал вуліцы магазіны чыгуначнага АРЗа. Ну і тое, што побач размешчаны адразу дзве майстэрні па вырабе помнікаў і продажы пахавальнага рыштунку, стварае неадназначны каларыт. Хаця не ўсё змрочна. Вельмі спадабаўся сквер — ён добраўпарадкаваны з розумам, таму зручны як месца, дзе можна падыхаць свежым паветрам, аб чымсьці падумаць у цішы і спакоі. З таго, што ўжо бачыла, моцнае ўражанне выклікаў пасажырскі пуцеправод на станцыі. Шчыра кажучы, спадзявалася на замену колішняга пераходу, але падобнай метамарфозы і ўявіць не магла. А яшчэ — кінатэатр “Радзіма”, з якім звязана многа асабістых успамінаў. Сумнявалася, што “кіно” запатрабавана ў сённяшніх рэаліях невялікага горада, так што пераканацца ў існаванні “Радзімы” было неверагодна кранальна.

    * * *

    …Калісьці ў былых цяпліцах (яны размешчаны на самым паўднёвым канцы вуліцы Сацыялістычная), нейкая прыватная фірма распачала выпуск пластыкавых вырабаў.

    На кантакт са СМІ кіраўніцтва ісці не жадала, таму пазнаёміцца з яе дзейнасцю не атрымалася. Як будзе на гэты раз?

    Вытворчая тэрыторыя ТАА “Сіба Пластык” даволі вялікая і добра дагледжаная, хоць ніякіх прыкмет гаспадарчай дзейнасці на ёй не назіраецца. Але ж вароты гаража адчынены, і нейкі мужчына ў спяцоўцы рамантуе легкавушку. Знаёмімся. Аказалася, што суразмоўца мае да ўзгаданай фірмы самыя непасрэдныя адносіны.

    Сяргей Пракаповіч, начальнік вытворчасці “Сіба Пластык”:

    — Прадпрыемства спыні-лася вясной гэтага года. Зрабілі апошнюю адгрузку і распусцілі персанал. Людзі працавалі па дагаворы падраду, так што нічые інтарэсы не былі парушаны. Я таксама афіцыйна ўжо не су-працоўнік “Сіба-Пластыка”, але з гаспадаром прадпрыемства — ён мінчанін і ў Асіповічы прыязджае рэдка — мы сябруем, таму на грамадскіх пачатках выконваю тут абавязкі вартаўніка, дворніка, падтрымліваю абсталяванне ў рабочым стане. Хаця буду шчырым: добрыя адносіны з босам — не самы галоўны матыў. Узамен на выкананне зусім нескладаных абавязкаў бясплатна карыстаюся гаражом фірмы. І гэта яшчэ не ўсё.

    Мы з самага пачатку дзейнасці выконвалі заказы сур’ёзных еўрапейскіх вы-творцаў ралетаў. Наша прадукцыя адпавядала еўра-стандартам і мела добры попыт, так што справы ішлі добра — да пачатку сусветнага эканамічнага крызісу.Гандаль ралетамі пачаў адчуваць усё большыя цяжкасці, адпаведна, крайнія ў вытворчым ланцугу — дробныя субпадрадчыкі накшталт “Сіба Пластыка” — усё часцей заставаліся без заказаў. З мая ўвогуле не працуем, таму давялося ўладкавацца на новае месца работы.

    Але ж я ўдзельнічаў у стварэнні вытворчасці з самага пачатку, а кідаць справу, у якую ўклаў безліч сіл і часу, вельмі шкада. Ды што хаваць, спадзяюся на вяртанне старых добрых часоў. Фірма ж не зачынілася, не абанкруцілася, а, так бы мовіць, толькі “ўпала ў спячку”.

    Таму, акрамя нагляду за тэрыторыяй і падтрымання станочнага парку ў належным парадку, яшчэ вяду базу даных пра работнікаў, якія працавалі на “Сіба-Пластыку” і добра асвоілі яго абсталяванне. Іх некалькі дзясяткаў чалавек, значыць знайсці жадаючых пачаць зноў бу-дзе з каго. Была б толькі патрэба ў нашых вырабах!

    * * *

    Гісторыя “Сіба Пластыка” не ўнікальная, зразумела. Дробны бізнес па вызначэнні рызыкоўная справа, таму выжываюць у канкурэнтнай барацьбе далёка не ўсе.Аднак на паўднёвым баку горада, дзе аб’ектаў прадпрымальніцтва і без таго няшмат, вынікі“натуральнага эканамічнага адбору”выглядаюць выключна ілюстрацыйна.

    Некаторыя яго ахвяры пакінулі пасля сябе свое-асаблівыя і даволі арыгінальныя помнікі. Іншыя знікаюць, але іх месца нядоўга пустуе. На той жа вуліцы Камуністычнай даволі доўгі час існаваў прыватны прадуктовы магазін «Арфей». Зараз жа ў яго памяшканні зала гульнёвых аўтаматаў “У адмірала”. Па словах працаўнікоў, справы ў гэтага запаведніка азартных гульняў ідуць нядрэнна. Аматараў рызыкнуць і злавіць дозу адрэналіну ў спаборніцтве з Фартунай хоць і стала апошнім часам меней, аднак не настолькі, каб дэфіцыт кліентаў стаў адчувальным. Больш таго, у недалёкай будучыні ён можа пашырыцца за кошт адкрыцця букмекерскай канторы. Такія планы не ўзнікаюць без уважлівага вывучэння попыту, а гэта азначае, што сярод жыхароў паўднёвай часткі Асіповіч хапае людзей заможных. Усё ж на апошнія грошы ў азартныя гульні гуляюць толькі адзінкі.

    Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичанка Мария Серебрякова победила в престижном научно-исследовательском конкурсе

    Вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 3 прадставіла на суд журы XVIII Міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу праект пад назвай “Мікалагічны маніторынг лясных экасістэм і апрабацыя методык павышэння ўраджайнасці грыбных месцаў”, над якім працавала разам з васьмікласніцай Арынай Барадаўкай і настаўнікам хіміі і біялогіі Святланай Зайцавай.

    Как зажигаются звезды эстрады в Осиповичах

    Чтобы достичь успеха в творчестве, человеку нужны талант и настойчивость. Но не менее важно, чтобы кто-то помог этот талант раскрыть и направить в правильное русло

    Недавно на территории Осиповичского района правоохранительными органами проводился комплекс мероприятий, направленных на пресечение экстремистской деятельности в регионе

    В результате принятых мер выявлен ряд лиц, которые на систематической основе хранили и распространяли по интернет-каналам материалы экстремистского характера. Следует добавить, что попавшие в поле зрения представителей силового блока земляки являлись подписчиками регионального Telegram-чата, который также признан экстремистским.

    Интересное об Осиповичской дистанции сигнализации и связи

    Осиповичская дистанция сигнализации и связи была образована 28 ноября 1928 года. В те былинные времена ее ключевым звеном был телефонно-телеграфный цех, в котором на семи аппаратах работало 30 телеграфистов, а главными исполнительными устройствами — примитивные семафоры.

    Осиповичская райорганизация профсоюза работников образования и науки — одна из крупнейших в регионе

    Осиповичская райорганизация профсоюза работников образования и науки — одна из крупнейших в регионе. В ее составе 55 первичек, членами которых является 98,1% из числа работающих в отрасли