12.8 C
Осиповичи
Вторник, 22 сентября, 2020
Еще

    Вада ў Асіповіцкім раёне: плаціць ці так ліць?

    Популярное

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    История осиповчанки, которая дает детям дорогу в будущее

    Сыну Жене было 13 лет, когда на свет появилась долгожданная доченька Марта. Еще будучи беременной, Наталья решила, что уйдет с больницы с двумя детьми: со своим ребенком и новорожденным отказником. Но все сложилось по другому сценарию. В последствии тяжелых родов за малышкой нужно было осуществлять особый уход. Постоянные поездки к специалистам, реабилитация и наблюдение.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Вы перадалі паказанні лічыльніка вады за мінулы месяц у Адзіны разліковы цэнтр? А ці рэгулярна гэта робіце? На жаль, шчырае «так» можна пачуць не ад кожнага. А значыць, і грошы за аказаную паслугу ўносім несвоечасова. Многія абаненты скардзяцца: вельмі нязручна штомесяц тэлефанаваць з паведамленнем аб колькасці зрасходаванай вады. Бывае, аўтаадказчык фіксуе не ўсе званкі, што паступілі. Аптымальным для ўсіх было б аплачваць паслугі «Водаканала» такім чынам, як плацім за электрычнасць, газ: па паказаннях лічыльніка, а не згодна з налічанай сумай. Гэта пытанне нашы камунальшчыкі разглядалі не раз, але пакуль не прынята адпаведнае рашэнне.

    Плацяць людзі за паступленне вады і яе ўтылізацыю. Хтосьці сумленна, іншыя — імкнучыся кагосьці абдурыць. А ёсць і такія, хто лічыць ваду агульным і бясплатным багаццем. А між тым… Лічбы растрачанай і аплачанай вады з месяца ў месяц чамусьці не сходзяцца. Асабліва відавочна гэта адрозненне ў Ялізаве. Там за ліпень было выкарыстана 21.600 кубічных метраў вады, а грошай ад мясцовых жыхароў атрымалі менш, чым за палову. Вяззеўцы пайшлі далей. За спажытыя 4.300 кубаметраў заплацілі… трэцюю  частку. Жыхары станцыі Верайцы таксама не пакутуюць ад злішку сумлення: з 2.395 кубоў аплацілі толькі крыху больш за паўтысячы. Любяць дармавую вадзіцу і ў Малой Гарожы, Красным… У горадзе таксама хапае нядобрасумленных спажыўцоў. Так, за месяц «Водаканал» прадаставіў асіпаўчанам 214 тысяч кубоў вады, за 66 з якіх не атрымаў платы. Прыкладам адказных адносін да дзяржаўнай маёмасці можа служыць пасёлак Сасновы, дзе людзі не імкнуцца да «прыхвацізацыі». У вёсцы Ясень таксама не развіты крадзеж вады. Iншым не шкодзіла б павучыцца ад жыхароў гэтых населеных пунктаў ашчаднасці і прыстойнасці.

    Спецыяльна створаная камісія правяла выбарачную праверку водакарыстальнікаў. Вынікі ўразілі. За тыдзень было складзена 62 акты, накладзены штрафы, з іх 11 максімальнага памеру, што складае амаль 10 мільёнаў рублёў. Такую суму налічваюць за множныя парушэнні. Напрыклад, некаторыя грамадзяне не заключылі дагавор на водакарыстанне, у той жа час, пагарджаючы існуючымі нормамі, урэзаліся ў водаправод, льюць, колькі душа жадае, а плаціць зусім не збіраюцца. Знайшліся такія аматары дармаўшчыны ў Ялізаве, Ясені, Жорнаўцы, Пагарэлым… Спіс можна прадоўжыць. Не ўсім і гараджанам хапае сродкаў, каб аплаціць за спажытую ваду. Напрыклад, у так званым «царскім сяле» назіраюцца такія парушэнні. Выяўлена многа «вынаходнікаў», якія самастойна ўстанавілі лічыльнік там, дзе гэта ім выгадна. Быццам бы і плату ўносяць, але мізэрную, а вада льецца праз свабодныя ад прыбораў уліку трубы. Любяць аматары бясплатных камунальных паслуг рабіць несанкцыянаваныя ўрэзкі ў сістэму водазабеспячэння, прычым часта без наяўнасці спецыяльнага кало-дзежа, абсталяванага накрыўкай, што катэгарычна забаронена, бо небяспечна.

    Як тлумачыць начальнік сектара па рабоце з абанентамі Людміла Мірончык, падобныя рэйды будуць практыкавацца часцей. Настаў час рабіць павальныя праверкі домакарыстанняў на прадмет выяўлення нелегальных крыніц уцечкі вады. Часта самі жыхары, асабліва ў сельскай мясцовасці, ведаюць тых, хто парушае нормы водакарыстання, але не жадаюць псаваць адносіны з суседзямі, лічачы лепшым плаціць за іх махінацыі.

    Як выглядае сярэднестатыстычны «раскрадальнік» вады? Здзівіла, але гэта бабулька-пенсіянерка, якая часта і не ведае, якім чынам падведзена ў яе сядзібе вада, і сама, дарэчы, ашчадна яе выкарыстоўвае. А за бабуляй стаяць забяспечаныя дзеці, якія ўчынілі самаўпраўства і паліваюць-купаюцца-мыюць-льюць днямі напралёт, прыкрываючыся бацькамі.

    Узнікла неабходнасць больш жорстка ставіцца да парушальнікаў закона. З тых, хто не жадае аплачваць штраф, будуць вымушаны спаганяць доўг праз суд. Падобныя «выкрутасы» адбіваюцца на ўсіх нас: уносім грошы за сябе і тых «няшчасных», а працаўнікі камунальнай арганізацыі пазбаўляюцца прэміі пры і так невялікай зарплаце.

    Яшчэ адной перашкодай у барацьбе з раскрадальнікамі вады з’яўляецца адсутнасць адзінага падыходу да работы з імі з боку «Водаканала» і Адзінага разліковага цэнтра. Ні агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, ні сельсаветы не ідуць насустрач, каб сумесна вырашаць існуючую праблему.

    Вада цячэ па трубах, праз лічыльнікі і мінаючы іх. Відаць, так і людское сумленне. Праўда, лічыльнікі на яго ставіць пакуль не навучыліся…

    Iна ЗАСКЕВIЧ.

    Реклама

    Последнее

    20 тур. Осиповичи — Жлобин — 3:0 (0:0)

    В субботнем матче ФК "Осиповичи" принимал одну из команд-аутсайдеров группы — ФК "Жлобин". Однако игра оказалась не такой простой, как могло показаться: до перерыва счет на табло оставался "сухим". Во второй половине встречи хозяева поля всё же собрались и начали забивать. Первый гол матча на 66’ оформил Александр Комлев, еще через 10 минут счет удвоил Владислав Стасенко.

    Осиповчанки побывали на женском форуме в Минске и делятся своими впечатлениями

    Жаночы форум "За Беларусь" прайшоў у "Мінск-Арэне" 17 верасня. На сустрэчу, якая, па словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанны Чарняўскай, "прызвана паказаць самыя лепшыя рысы жаночага характару — мудрасць, дабрыню, прыгажосць, цярпенне і міласэрнасць”, сабралася каля 13 тысяч прадстаўніц розных сфер дзейнасці з усёй краіны.

    В Осиповичском районе сеют озимые культуры

    6 700 гектараў — менавіта такую плошчу, па словах першага намесніка кіраўніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрыя Куліка, у раёне зоймуць азімыя культуры. 3 767 га адведзена пад жыта, 2 001 — трыцікале, 932 — пшаніцу. Што тычыцца рапсу, то планавыя 1 200 гектараў ужо засеяны. Найбольш актыўна ажыццяўляюцца работы ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: тут на ўчарашнюю рані-цу выканана 45% да плану; ААТ “Авангард-Ніва” — 44%; ААТ “Ясень-АГРА” — 43%. Усяго ж, па даных на ранак паня-дзелка, у раёне пасеяна 37% да запланаванага, што па пло-шчы складае 2 502 га.

    Лукашенко высказался о высшем образовании, утечке умов за границу и патриотизме в медицине

    Президент Беларуси Александр Лукашенко считает, что в белорусских вузах надо обратить внимание на воспитательный процесс. Об этом глава государства заявил сегодня, согласовывая назначение ректоров в Академию управления при Президенте и медицинские вузы, передает корреспондент БЕЛТА.

    Лукашенко на женском форуме «За Беларусь»

    Президент Беларуси Александр Лукашенко неожиданно приехал на женский форум "За Беларусь", который проходил в "Минск-Арене", передает корреспондент БЕЛТА.