Аб забароне знаходжання грамадзян у лясах і на тарфяных масівах
У сувязі з усталяваннем спякотнага і сухога надвор’я, недастатковай колькасцю выпадзення ападкаў, нізкім узроўнем вады ў рэках і вадаёмах на тэрыторыі раёна, узнікненнем надзвычайнай пажарнай небяспекі ў лясах і на тарфяных масівах, 3 жніўня райвыканкам прыняў рашэнне забараніць знаходжанне грамадзян (акрамя асоб, якія ажыццяўляюць функцыі па ахове лесу, прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый) у лясах і на тарфяных масівах на пажаранебяспечны перыяд.
У якасці даведкі: У артыкуле 15.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях сказана, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не прывяло да ўрону, — мае вынікам папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь, а парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, якое прывяло да знішчэння або пашкоджання лесу або тарфянікаў, — штраф у памеры ад дваццаці пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.