У ноч з 13 на 14 мая пачалася адпраўка ў ваенныя часці маладога папаўнення. Павесткі асіповіцкія хлопцы атрымалі напярэдадні, падчас традыцыйнай акцыі — дня прызыўніка. I зноў жа, па традыцыі, пераважная колькасць землякоў патрапіла ў ракетныя войскі і артылерыю.
Падчас правядзення вясенняга прызыву ў раёне павышаныя патрабаванні прад’яўляліся да тых, хто будзе служыць у часцях міліцыі і ўнутраных войск. У сённяшніх знешнепалітычных рэаліях умацаванне аховы грамадскага парадку становіцца адным з галоўных прыярытэтаў нашай дзяржавы.
Трэба яшчэ дадаць, што Асіповіцкі ваенкамат працягвае мэтанакіраваную работу з юнакамі, якія не жадаюць служыць: сярод сённяшніх прызыўнікоў адзін быў асуджаны за спробу ўхілення ад вайсковай службы. Пакаранне за парушэнне закону “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” не выслабаняе ад выканання канстытуцыйнага абавязку!
Фота Ніны ЦАРЫК.