Такі наказ прадстаўнікам сферы культуры прагучаў з вуснаў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрыны Раманчук падчас справаздачнага сходу па выніках работы гэтай галіны за мінулы год.
Пра яго фінал — у наступных пазіцыях.
Добраўпарадкаванне і рамонт
Прывядзенне ў прэзентабельны выгляд памяшканняў і прылягаючых да іх тэрыторый — адна з асноўных задач кожнай арганізацыі. На гэтыя мэты было выдзелена больш за 2 мільярды рублёў. Зроблены рамонт ганкаў у Вяззеўскім СДК і РЦК, мадэрнізавана сістэма ацяплення ў некаторых клубах, бібліятэках і музычных школах. На рэканструкцыю ДШМ № 1, кінатэатра «Радзіма», Жорнаўскага СДК, МПЦ «Равеснік» накіравана 1.773,3 млн руб.
Пазабюджэтная дзейнасць
Акрамя добра вядомых насельніцтву платных паслуг, аказваемых установамі культуры, летась з’явіліся некалькі новых. У ліку тэатралізаванае суправаджэнне шлюбнага абраду, навучанне на музычных інструментах дарослых, аналітычны пошук інфармацыі ў інтэрнэце па запыце карыстальнікаў, дастаўка электронных пісем і інш.
Планавы паказчык выкананы на 123,7%. Лепшыя вынікі па платных паслугах — у Сасноўскага сельскага клуба, Пратасевіцкага Дома культуры, раённага Цэнтра культуры і вольнага часу — 150, 146 і 127,3% адпаведна.
Значны суб’ект культуры
Для задавальнення чытацкага попыту асіпаўчан дзейнічае 32 бібліятэкі, якія пастаянна папаўняюцца новай літаратурай, аўдыя-, відэяматэрыяламі і электроннымі выданнямі. Усяго за год бібліятэчная сетка атрымала больш за 3 тысячы кніг і 2.476 экзэмпляраў на электронных носьбітах. Жыхары 18 населеных пунктаў карыстаюцца паслугамі бібліятэкі на калёсах. Распрацавана 10 новых адукацыйных праграм і праектаў, выданы шэраг краязнаўчых матэрыялаў. Скарбонка цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўнілася дыпломамі I і II ступеней — за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» і абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Месца музея ў грамадстве
Праведзена 21 пошукавая і навукова-даследчая экспедыцыі. Фонды музея сталі багацей на 519 экспанатаў. Летам адкрылася экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна», напрыканцы года — яшчэ адна, якая змясціла ў сабе прадметы быту сям’і Дараган. Колькасць наведвальнікаў музея — каля 6 тысяч чалавек.
Клуб і народная творчасць
Творчыя калектывы раёна прынялі ўдзел у 14 міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, адкуль вярнуліся з 9 дыпломамі розных ступеней. На канцэртна-тэатральных пляцоўках прайшло 173 мерапрыемствы, дзе пабывала звыш 9 тысяч чалавек. Летась Ясенскі СДК стаў дзявятай філарманічнай пляцоўкай. Упершыню раён прымаў удзельнікаў Міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», у рамках якога ладзіўся «Пакроўскі кірмаш».
Крокі да мастацтва
У 10 установах дадатковай адукацыі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 7 дзіцячых школ мастацтваў з 12 філіяламі, займаецца каля паўтары тысячы вучняў. Многія з іх абараняюць гонар раёна на розных прэстыжных міжнародных, рэспубліканскіх і абласных аглядах-конкурсах. Заваяваны 15 дыпломаў I, II, III ступеней, у чым вялікая заслуга настаўнікаў Марыі Шабуневіч, Алы Андрэевай, Любові Цвірко, Ільі Абрамчука, Людмілы Богук, Таццяны Паркалавай, Юрыя Еўдакімчыка, Наталлі Еўдакімовіч.
Эфект аптымізацыі
Закрыліся Паплаўскі і Малагарожскі дамы народнай творчасці і клуб у Цяплухах. Эканомія бюджэтных сродкаў склала 333,1 млн руб.
Кадравы патэнцыял
Работу галіны забяспечвае 320 спецыялістаў, у тым ліку маладых — 22. 28 чалавек прайшлі курсавую перападрыхтоўку.
Акцэнты на будучае
2015 год — час завяршэння рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. На забеспячэнне жыццядзейнасці аб’ектаў культуры выдзелена каля 39 мільярдаў рублёў. У рамках аптымізацыі вырашана закрыць бібліятэку ў Радуцічах, а Татаркаўскую школу мастацтваў далучыць да ДШМ № 2.
Высокая адказнасць, самааддача, дзелавая актыўнасць і разлік на ўласныя рэсурсы і магчымасці — вось галоўныя фактары, якія павінны вызначаць кірункі дзейнасці.