Раённыя спаборніцтвы па зімовай рыбалцы сярод членаў рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’-яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” сёлета прайшлі ў надзвычай дрэнных умовах: рэзкая перамена надвор’я — напярэдадні дождж і адліга, і добры мароз у дзень першынства — амаль што цалкам адбі-ла апетыт у рыбы. Аднак менавіта падобныя неспрыяльнасці і даюць магчымасць вызначыць найбольш падрыхтаваных ды ўдачлівых лаўцоў. Там, дзе сярэдні рыбак застанецца без адзінай паклёўкі, майстар усё роўна без здабычы — няхай і невялікай — не застанецца.
Тыя, хто не быў упэўнены ў сваіх сілах, проста не з’явіліся на “рынг”, аўтаматычна павысіўшы шанцы на перамогу 14 удзельнікаў. Ну а паказаць “вышэйшы пілатаж” здолелі Сяргей Якаўлеў (вага ўлову 125 грамаў), Аляксандр Ерко (180) і Вячаслаў Смольскі (280), якія адпаведна занялі трэцяе, другое і першае месцы ў індывідуальным заліку.
Сярод каманд найлепшыя вынікі паказалі зборная чыгуначнага вузла Асіповічы і прадстаўнікі РДГА “Беларускае таварыства выратавання на водах”.
Па словах старшыні раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР” Генадзя Сядова, з гэтага года ў дзеяннях таварыства будзе ўдзяляцца значна больш увагі аб’яднанню рыбакоў, у тым ліку і праз правядзенне разнастайных спаборніцтваў, свят. Адна з галоўных мэт такіх забаўляльна-спартыўных мерапрыемстваў — пашырэнне колькасці рыбакоў-сябраў БТПР і павышэнне культуры аматарскай лоўлі.
Iнтарэс тут шматбаковы і відавочны. Са змяненнем правілаў вядзення аматарскага рыбалоўства каля 40% членскіх узносаў тэрытарыяльныя суполкі БТПР могуць выкарыстоўваць на зарыбленне вадаёмаў, прычым не толькі тых, дзе арганізавана платная лоўля. Гэта адкрывае магчымасці значнага паляпшэння якасці рыбалоўных угоддзяў. Што ж тычыцца саміх рыбакоў, то толькі сябры РДГА маюць права карыстацца снасцямі з 10 і болей кручкамі.
Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.
Интересный репортаж. Красивые фотографии! Уловы победителей, конечно, не очень велики, но можно их поздравить! Вообще, поздравляю всех участников с хорошим днем отдыха.
а что за штука в сапоге на последнем фото? =)
похоже на приспособление для вытаскивания рыбы из лунки, а сверху — белый пластиковый наконечник