-1.4 C
Осиповичи
Понедельник, 30 марта, 2020

Лес пілуюць сапраўдныя мужчыны, або «Лесаруб — 2014» у Асіповічах

Популярное

Шесть рабочих дней предстоит на этой неделе

На этой неделе в Беларуси будет шесть рабочих дней. Суббота 4 апреля будет рабочей. Это следует из постановления Совета министров Беларуси "О переносе рабочих дней в 2020 году".

Ездишь на квадроцикле? Не нарушай!

С учётом актуальности проблемы нарушений законодательства водителями мотовездеходов (квадроциклов), связанных с их движением по автомобильным дорогам, засеянным полям и иным насаждениям, Госавтоинспекция Осиповичского района требует от владельцев и водителей соблюдать установленные правила.

Осиповичская дистанция пути информирует

В период с 24.03.2020 по 06.04.2020 в Осиповичской дистанции пути организовано проведение декады «Дети и безопасность»

Осиповичский железнодорожник Петр Панасюк награжден орденом Почёта

Осиповичский железнодорожник Петр Панасюк недавно к своим званиям "Выдатнік Беларускай чыгункі" и "Почетный железнодорожник" добавил орден Почёта. Такой высокой наградой государство оценило его доблестный труд на благо родного предприятия и в целом всей железнодорожной отрасли страны.

Калі раней многім асіпаўчанам не даводзілася назіраць за працэсам валкі і апрацоўкі лесу, а таму гэта работа здавалася сумнай і манатоннай, то днямі меркаванне змянілася на дыяметральна процілеглае. Увазе землякоў было паказана захапляючае “пілавальнае” шоу з трукамі і пагонямі, прыгожымі відовішчамі і майстар-класамі, дэманстрацыяй прафесіяналізму, даведзенага да віртуознасці.

л 021

У пятніцу-суботу Асіповічы віталі ўдзельнікаў чэмпіянату Беларусі “Лесаруб-2014”. Прадстаўнікам лясной гаспадаркі раёна не раз — і часта даволі ўдала, — даводзілася ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах, але прымаючым бокам мы былі толькі ў 1995 годзе, калі праходзіў першы чэмпіянат. Адказнасці дадавала яшчэ і тое, што ўдзельнікамі свята, акрамя дзесяці беларускіх каманд, сталі дружыны Расіі і Латвіі.

л 010

У складзе зборнай Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання змагаліся і два асіповіцкія лесарубы — вядомы ўжо ў раёне Дзмітрый Караткевіч з Дараганаўскага лясніцтва і малады працаўнік Асіповіцкага лясніцтва Сяргей Ласіца, для якога спаборніцтва падобнага рангу стала дэбютам.

лл 111

Адразу пасля адкрыцця чэмпіянату, яго ўдзельнікі адправіліся ў Дараганаўскае лясніцтва, на базе якога праводзілася валка лесу ўручную і з дапамогай лесанарыхтоўчай машыны павышанай праходнасці “Харвестар Амкадор 2551”. Улічваўся не толькі час выканання работы, але і вугал, глыбіня, вышыня спілу, таму справіцца з заданнем мог толькі сапраўдны майстар. На гэтым этапе перамогу атрымаў Віктар Ганчук з каманды канцэрна “Беллеспаперапрам”, якому да максімальна магчымага выніку не хапіла ўсяго аднаго бала.

лл 107

Суботнім днём эпіцэнтрам стаў ужо стадыён “Алімпіец”. Сцягі, музыка, сцэна… А навокал — падрыхтаваныя для спаборніцтваў памосты з бярвеннямі, адгабляванымі да бляску, яркая разметка якіх толькі дабаўляла святочнасці. Асобна — гонкія яловыя ствалы з густа насаджаным для абрэзкі голлем. Пляцоўка, падрыхтаваная для эстафет. У чаканні свайго часу ззаду паважна размясціліся салідныя “Харвестары” і “Фарвардары”.

лл 012

Стэндавыя спаборніцтвы распачаліся мантажом ланцугоў. Удзельнікі павінны былі за максімальна кароткі тэрмін разабраць бензапілу, памяняць у ёй ланцуг, што “выйшаў са строю”, і зноў сабраць яе.

Першым да стала выходзіць Дзмітрый Караткевіч. Прадуманыя дакладныя рухі спрактыкаваных рук — і ў імгненне вока мантаж скончаны. Усяго 13 з паловай секунд спатрэбілася нашаму лесарубу на гэту аперацыю. А яго паплечнік з Бялынічаў патраціў яшчэ на 2 секунды менш! “Малайцы, магілёўскія хлопцы!”, — хваляць гледачы.

лл 140

Адзін за другім мяняюць ланцугі лесарубы. Кожны нясе сваю пілу, якую вывучыў да вінціка, ведае яе характар і настрой. Ашчадныя адносіны да інструмента адчуваюцца па тым, як акуратна ўдзельнікі кладуць яго на стол, папярэдне працёршы паверхню анучай. Балельшчыкі таксама стаяць з секундамерамі, перажываюць за сваіх.

лл 068

Тым часам паралельна пачынаецца распілоўка камбінаваным і дакладным рэзам. Хто назіраў за працэсам, пацвердзіць, што справа гэта не з лёгкіх. Ад трох бярвенняў таўшчынёй 35 сантыметраў трэба адрэзаць 3-8-сантыметровыя дыскі. Прычым пілаванне праводзіцца адмыслова: спачатку робіцца надрэз знізу, потым зверху, абодва разы не мінаючы чырвонай паласы пасярэдзіне. Спілы павінны быць роўныя, ісці пад прамым вуглом, а час выканання фіксуецца.

лл 046

Наогул камбінаваная распілоўка ацэньваецца па 20 паказчыках. Разгледзеўшы адпілаваныя дыскі, якія прамаркіравалі суддзі, бачым, што вугал зрэзу некаторых складае 89,7-90,3 градуса — амаль ідэальныя вынікі. Відовішча выглядае прыгожа — гэта ж колькі дрэў давялося распілаваць папярэдне кожнаму з хлопцаў, каб дабіцца такой дакладнасці!

лл 329

Рабочы са спецыяльным пыласосам збірае пілавінне, другія хуценька рыхтуюць пляцоўку, а да стэнда падыходзяць усё новыя ўдзельнікі. Супраць кожнага бервяна вырастаюць роўныя слупкі зрэзаных дыскаў — быццам стосы бліноў на стале ў гасціннай гаспадыні…

Стадыён напаўняецца ўсё новымі гледачамі, яны ўшчыльную апярэзваюць пляцоўкі, на якіх праводзяцца спаборніцтвы. Дзеці напачатку круцяцца вакол гандлёвых палатак, але, зацікавіўшыся дзеяй, таксама перабіраюцца бліжэй да падзей. Не дзіўна: такога відовішча гораду яшчэ не даводзілася бачыць.

лл 089

Калі актывізаваўся гідраманіпулятар на сартыментавозе “МАЗ”, ручайкі гледачоў хуценька пацяклі ў яго бок. Пачалося нешта неверагоднае: страла з выгляду нязграбнай буйнаколавай машыны ўзнялася над кузавам і стала па цэламу бярэмю выгружаць з яго ацыліндраванае бярвенне, палова з якога была афарбавана ў чырвоны колер. А затым магутная клюшня размерана апускаецца на кожнае бервяно паасобку, моцна сціскае яго і нясе на ўстаноўленае месца, дакладна апускаючы ў патрэбную кропку. Пасярод пляцоўкі паступова вырастае мажнае збудаванне, падобнае на казачны церамок. Толькі будуюць яго не зверы, а машына, у кабіне якой знаходзіцца аператар-віртуоз, які грувасткай тэхнікай выконвае проста ювелірную аперацыю. Група вымярэнняў з дапамогай спецыяльных прыбораў замярае вуглы, вызначае дакладнасць выканання работы.

лл 303

А вось ужо спаборнічаюць і машыністы “Харвестараў” і “Фарвардараў” — дэманструюць магчымасці машыны і чалавека, які не проста ёю ўпраўляе, але, здаецца, і дыхае ва ўнісон. Магутная тэхніка, як па загаду, “перагрызае” дрэвы на роўненькія кавалачкі, якія складаюцца ў патрэбным парадку.

“Хутка рабочым у лесе рабіць не будзе чаго, — каменціруюць гледачы, — з усім справіцца “робат”. Тут і там жыхары абмяркоўваюць убачанае. Відаць, магчымасці сучаснай тэхнікі і спецыялістаў уразілі многіх. Шмат было навокал работнікаў лясной гаспадаркі, а іх жонкі давалі тлумачэнні недасведчаным: ад мужоў аб многім наслухаліся. Аднаго не назіралася на “Алімпійцы”: раўнадушша.

лл 269

Спонсары чэмпіянату таксама “хварэлі” за лесарубаў: многія даўно супрацоўнічаюць з працаўнікамі лесу, бо выпускаюць для іх адзенне, абсталяванне, тэхніку. Таму прадстаўнікі прадпрыемстваў выставілі ўзоры прадукцыі ў асобных палатках, да якіх таксама наведваліся кіраў-нікі лясгасаў, госці мерапрыемства, проста цікаўныя.

Усіх здзівіў разьбяр па дрэве Юрась Камандзірчык з Нарачы, які на працягу дня даваў майстар-клас. Піла ў яго руках тварыла проста дзівосы, а неабчэсанае бервяно на вачах у гледачоў пераўтваралася ў мудрагелістую скульптуру ці адмысловую паліцу з аздабленнем.

лл 188

На жаль, цудоўнае сонечнае надвор’е пратрымалася толькі да поўдня. Калі ў спаборніцтвах адбыўся невялікі перапынак, сыпануў дождж, а затым неба суцэльна зацягнулася хмарамі і да завяршэння мерапрыемства не пераставала паліваць зямлю і людзей, быццам выпрабоўваючы іх на трываласць. Але хіба работнікаў лесу дажджом напужаеш? Падсілкаваўшыся ў кафэ, яны прыступілі да звыклай работы з новымі сіламі. Пачалася абрэзка сукоў. Хутка, чыста, роўна. Хлопцы праходзіліся ўздоўж ладнага камля, нібы гуляючы. Галіны — 3 сантыметры ў дыяметры — адляталі ад ляза пілы, як парушынкі. Гэта бачылі гледачы, а працаўнікі лесу добра ведалі, якіх намаганняў патрабуе такое прыгожае звонку “практыкаванне”. І наогул цікава назіраць за работай лесарубаў. Выконваючы адны і тыя ж строга рэгламентаваныя аперацыі, кожны праяўляе нейкі свой почырк, уласны падыход, выпрацаваны гадамі карпатлівай працы.

лл 199

Завяршальным этапам спаборніцтваў стала эстафета. У ёй удзельнікі каманд прабягалі па паласе, на хаду адразаючы адмечаныя кавалкі вертыкальна і гарызантальна замацаваных ствалоў дрэў. Тут вынік залежаў ад спрыту і хуткасці кожнага.

І вось выпрабаванні ззаду. Усе напружана чакаюць вынікаў, хаця кожны ведае свае балы — уласнаручна ж падпісваў кожны пратакол. Самыя вытрыманыя з гасцей, якіх не прагнаў дождж, таксама ў чаканні. Намеснік міністра лясной гаспадаркі краіны старшыня аргкамітэта чэмпіянату Леанід Дзям’янік, дзякуе ўсім работнікам галіны за ўдзел, Магілёўскае ДВЛГА і Асіповіцкі лясгас — за належную арганізацыю чэмпіянату. І падкрэслівае, што спаборніцтвы прайшлі на высокім міжнародным узроўні, а ўдзельнікі паказалі вынікі на ўзроўні сусветных. У галіне працуюць сапраўдныя прафесіяналы, у чым усе пераканаліся. З прывітальным словам выступіла таксама старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу Часлава Гоева.

лл 338

І вось тая хвіліна, якой усе чакалі — уручэнне заслужаных узнагарод мацнейшым. Дыпломы, грашовыя ўзнагароды, каштоўныя падарункі атрымалі пераможцы ва ўсіх намінацыях. Парадавала, што наш Дзмітрый Караткевіч ажно двойчы падымаўся на самую высокую прыступку п’едэстала: стаў лепшым у распілоўцы лесу камбінаванай рэзкай і абрэзцы галля.

лл 399

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання адбылося ўрачыстае закрыццё спаборніцтваў. Цяпер з ліку пераможцаў будзе створана зборная, яна прадставіць краіну на чэмпіянаце свету, што адбудзецца праз месяц у Швейцарыі.

Хоць узнагароды атрымаў не кожны, усе засталіся задаволенымі. Вось як адгукаліся аб мерапрыемстве госці нашага горада.

Аляксандр Сакалоў, чэмпіён свету сярод вальшчыкаў лесу, Расія:

— Спаборніцтвы спадабаліся. І хоць мы ішлі па-за угульным залікам, задавальненне ад удзелу атрымалі. Горад ваш бачыў толькі крыху — здаўся такім жа невялікім і ўтульным, як родны. Здзівіла вялікая колькасць аўтамагазінаў.

Юрый Пусянкоў, лесаруб з Гомельскай вобласці:

— На такіх спаборніцтвах упершыню. Новыя знаёмствы, вопыт. Цікава і павучальна. Выступіў не горш за другіх. Лепш за ўсё ўдалася камбінаваная распілоўка. Горад сустрэў добра. Кармілі смачна і разнастайна. Жылі ў інтэрнаце, утульна. Пагуляць па наваколлі не было часу, але ўражанні засталіся толькі станоўчыя.

лл 235 лл 225

Іна Заскевіч.

Фота Ніны Царык.

Реклама

Последнее

Ездишь на квадроцикле? Не нарушай!

С учётом актуальности проблемы нарушений законодательства водителями мотовездеходов (квадроциклов), связанных с их движением по автомобильным дорогам, засеянным полям и иным насаждениям, Госавтоинспекция Осиповичского района требует от владельцев и водителей соблюдать установленные правила.

Лукашенко принял с докладом силовиков по ситуации в Вооруженных Силах и реагированию на учения НАТО

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял сегодня с докладом государственного секретаря Совета безопасности Андрея Равкова, министра обороны Виктора Хренина и начальника главного разведывательного управления - заместителя начальника Генерального штаба Вооруженных Сил Павла Тихонова

Шесть рабочих дней предстоит на этой неделе

На этой неделе в Беларуси будет шесть рабочих дней. Суббота 4 апреля будет рабочей. Это следует из постановления Совета министров Беларуси "О переносе рабочих дней в 2020 году".

Беларусь отлично справляется с коронавирусом — представитель ВОЗ

Беларусь отлично справляется с коронавирусом на данный момент. Об этом в программе "Контуры" на телеканале ОНТ заявила официальный представитель Всемирной организации здравоохранения Маргарет Харрис, сообщает БЕЛТА.

Жительница Осиповичского района Ольга Герасимович войну помнит очень хорошо

Для яе яна пачалася з полымя і выбухаў. Салдаты адной з нашых часцей узрывалі тое, што не маглі эвакуіраваць, а захопнікі, праходзячы праз вёску, падпалілі некалькі саламяных дахаў і забілі каля 40 чалавек. З тыдзень людзі жылі амаль на лініі фронту, не ведаючы, дзе шукаць паратунку.