за 8 месяцаў бягучага года прадэманстравана 1.307 кінасеансаў. Iх наведала каля 20 тысяч гледачоў. У асноўным паказваліся фільмы расійскай вытворчасці. Асаблівай папулярнасцю карысталіся такія карціны, як “Иван Царевич и Серый Волк-2”, “Легок на помине”, “Около футбола”, “Билет на Вегас”, якія паглядзелі 335, 300, 260 і 250 чалавек адпаведна. Кошт білетаў невысокі — 4 тысячы рублёў.
Хутка ў кінатэатры “Радзіма” будзе ўсталявана новая апаратура, якая дазволіць паказваць фільмы ў фармаце 3D. Дарэчы, яна ўжо закуплена і каштуе мільярд сто тысяч рублёў. Па словах дырэктара ўстановы Аляксандра Жылко, білет, безумоўна, стане даражэйшым, а прагляд — больш камфортным. З гэтай мэтай у памяшканні кінатэатра вядзецца рамонт. Ужо па-сучаснаму выглядаюць падлога і сцены, стаяць новыя 133 крэслы (раней глядзельная зала была разлічана на 150 месцаў). Вядуцца работы па замене электрыкі. Пасля заканчэння ўсіх запланаваных работ адноўленая “Радзіма” прыме першых гледачоў, якія змогуць па заслугах ацаніць не толькі сучасную кінаўстаноўку, але і ўнутраны і знешні выгляд аднаго са старэйшых збудаванняў горада.