На днях у абласным Цэнтры творчасці адбылося ўзнагароджванне маладых прадстаўнікоў сацыяльнай сферы Магілёўшчыны, якія дасягнулі высокіх вынікаў у рабоце — такім чынам выканаўчая ўлада вобласці аддала даніну павагі прафесіяналізму і таленту моладзі Прыдняпроўскага краю.
Прыемна, што ў ліку лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама і дырэктар раённага Цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Валянціна Туркіна, якая атрымала памятны дыплом у намінацыі “Культура і мастацтва”. Зямлячка, як вядома, паспяхова займаецца адраджэннем айчыннай нацыянальнай культуры і яе прапагандай, аб чым сведчаць шматлікія перамогі ў разнастайных конкурсах. Дарэчы, былая калега Валянціны Анатольеўны народны майстар па ткацтве Аляксандра Рыбак таксама станавілася лаўрэатам гэтай прэстыжнай прэміі.