1.7 C
Осиповичи
Воскресенье, 7 марта, 2021
Еще

    Асіповіцкія механізатары спаборнічалі ў майстэрстве

    Популярное

    Младший участковый инспектор милиции Виталий Лягуцкий в некотором смысле медийное лицо

    О нем писали многие СМИ, от республиканских до нашей "районки", сюжеты о молодом человеке показывали телеканалы. Повод более чем достойный: 11 сентября в деревне Липень милиционеры Виталий Лягуцкий и Никита Морозов оказали помощь при тушении пожара частного дома, вывели из пылающего здания жену хозяина и не позволили ему самому туда войти (см. "АК" № 83 от 23.10.2020 г.).

    Раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў прайшоў якраз напярэдадні навагодніх свят, даўшы магчымасць хлопцам да летніх і восеньскіх дасягненняў на калгасных палетках прыплюсаваць яшчэ і перамогу ў такім своеасаблівым першынстве, якое праходзіла на Асіповіччыне ўжо ў другі раз.

    м 180

    Каб аб’ектыўна ацаніць прафесійныя ўменні, іспыты былі рознабаковымі. Судзейскую ролю выконвалі галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар, начальнік Асіповіцкай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандр ЖДАНОВІЧ і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый ВАРАБ’ЁЎ. Тэарэтычная частка ўключала рашэнне білетаў па правілах дарожнага руху, тэхнічнай эксплуатацыі трактароў і ахове працы. Лепшыя веды на гэтым этапе паказалі Валерый ДУБІНА з СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” і Андрэй КАВАЛЬЧУК з “Ясеня”.

    Яшчэ большую цікавасць у саміх механізатараў выклікала практычная частка, якая праходзіла на базе мехдвара СВК “Калгас “Авангард”: можна было паназіраць, як спраўляюцца з заданнямі паплечнікі, даць ацэнку асабістым навыкам.

    У майстэрні хлопцаў чакалі гідраўлічныя помпы НШ-32. Згодна з умовамі, іх патрабавалася разабраць, праверыць стан ушчыльняльнага кольца і сабраць назад. Лепшы вынік — 1 хвіліна 49 секунд — паказаў канкурсант з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Раман ДАВІДОВІЧ. Ды і хіба можна было нялоўка маніпуліраваць ключом, калі з табою прыехала цэлая група падтрымкі?! Дарэчы, у балельшчыкі “запісаўся” і пераможца мінулага конкурсу Косця ШАРОЎ.

    Самым складаным выпрабаваннем аказалася фігурнае ваджэнне трактара. Тут ужо роўных не было механізатару з “Авангарда” Дзмітрыю КАРАНЬКОВУ. У прынцыпе, яно і не дзіўна: ён з тэхнікай “на ты” яшчэ з падлеткавага ўзросту і, нягледзячы на свае маладыя гады, мае ўжо значны стаж работы.

    Пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі, канкурсанты праводзілі час за “салодкім сталом” ды абмеркаваннем механізатарскіх спраў: не так жа часта здараецца магчымасць пагутарыць з калегамі з іншых сельгаскааператываў.

    м 203

    I вось — урачысты момант. Трэцяе месца заняў “белшынавец” Iван ЖУКОВІЧ, другое — Андрэй КАВАЛЬЧУК з “Ясеня”, а пераможцай конкурсу прафмайстэрства прызнаны Валерый ДУБІНА з калгаса імя Чарняхоўскага. Усе ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы ад прафсаюзнага камітэта, а пераможцы — дыпломы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

    Шкада адно: не кожная з гаспадарак адправіла на спаборніцтва свайго прадстаўніка. Ведаем жа, што добрыя механізатары ёсць ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах!

    Реклама

    Последнее

    Младший участковый инспектор милиции Виталий Лягуцкий в некотором смысле медийное лицо

    О нем писали многие СМИ, от республиканских до нашей "районки", сюжеты о молодом человеке показывали телеканалы. Повод более чем достойный: 11 сентября в деревне Липень милиционеры Виталий Лягуцкий и Никита Морозов оказали помощь при тушении пожара частного дома, вывели из пылающего здания жену хозяина и не позволили ему самому туда войти (см. "АК" № 83 от 23.10.2020 г.).

    С заботой о людях

    "Охрана труда на Белорусской железной дороге включает широкий спектр направлений: соблюдение трудовой и технологической дисциплины, сокращение рабочих мест с опасными и вредными условиями труда, профилактику производственного травматизма, — рассказывает инженер по охране труда вагонного депо Татьяна Белозорович. — Работаем мы в тесной связке с руководством и профсоюзной организацией.

    Много интересного об осиповичском музее

    Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

    Учитель изобразительного искусства филиала художественного направления ДШИ № 1 Назар Егоров знает, как стать художником

    Прежде всего, считает педагог, нужно иметь особый взгляд на мир. И это качество, если нет предрасположенности, приобрести не так-то просто. Его отсутствие или, наоборот, наличие у ребенка чувствуется сразу. Один определит узоры, нарисованные на окне морозом, как "стекло стало белым", а другой найдет в рисунке и волшебные цветы, и заметенные снегом леса, и таинственную дорогу.