4.3 C
Осиповичи
Четверг, 25 февраля, 2021
Еще

    Да 140-годдзя Асіповіч: вуліцы-легенды. Яны ішлі праз пекла вайны. Працяг

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

    21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

    В январе отделом ЗАГС Осиповичского райисполкома зарегистрированы новорожденные:

    В городе Осиповичи: Мария Бохонок, Михаил Швед, Виктория Рудакова, Анастасия Жук, Марк Романов, Ксения Казмерчук, Валерия Пацкевич, Кирилл Суханосов, Тарас Ананич, Иван Лагунов, Артемий Соловьев, Ярослав Шолохов, Тимофей Леонович, Мирослава Болошенко, Михаил Лапиков, Антон Русакович, София Пивовар.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Вуліца Глотава знаходзіцца ў так званым мікрараёне «Чаромушкі”. Раней насіла назву Лясная. Зарэгістраваны на ёй 83 чалавекі. Адзін з дамоў адзначаны мемарыяльнай дошкай, якая была адкрыта праз некалькі гадоў пасля смерці героя. Як успамінае яго сын Сяргей Васільевіч, які з сям’ёй жыве і працуе ў Асіповічах, бацька ніколі не забываў сваіх баявых сяброў, часта сустракаўся з імі, чым мог, дапамагаў. «Разам з маці Аленай Мікалаеўнай, таксама ўдзельніцай вайны, выхоўвалі нас, траіх сыноў, сумленнымі, працалюбівымі і спагадлівымі. Бацькі заўсёды клапаціліся адно аб адным, часта расказвалі нам пра гады вайны, пра таварышаў, з якімі разам партызанілі. Дарэчы, многія з іх сталі для мяне сапраўднымі сябрамі. Ведаю, напрыклад, гісторыю пра тое, як бацька аднойчы ледзь не стаў ахвярай фашыстаў, але, дзякуючы Вользе Раманаўне Кароль, жонцы брата Мікалая Піліпавіча Каралёва, застаўся жывы. Добра ведаючы нямецкую мову, яна змагла адстаяць перад фашыстамі некалькі чалавек, у тым ліку і Глотава. Пасля вайны Васіль Васільевіч часта ездзіў у вёску Амінавічы, дзе жыла яго выратавальніца, каб дапамагчы па гаспадарцы. Наша сям’я свята захоўвае памяць пра бацькоў. Дарэчы, менавіта маці паклала традыцыю, згодна з якой у Дзень Перамогі і Дзень вызвалення збіраемся разам, каб ускласці кветкі да помніка роднаму чалавеку, а таксама да мемарыяльнай дошкі на вуліцы, названай у гонар бацькі”.

    Родам з Варонежа

    Васіль Васільевіч Глотаў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Нарадзіўся ў 1891 годзе ў вёсцы Макарава Грыбанаўскага раёна Варонежскай вобласці. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ у 1953 годзе. З 1935 года ў Чырвонай Арміі: камандзір аддзялення, старшына роты, намеснік камандзіра роты па палітчасці. У пачатку вайны ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам. У 1941 годзе абараняў Ваўкавыск. З лютага сорак другога палітрук ўзвода, роты. Выконваў абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-чэрвені наступнага камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар партызанскага атрада № 210 імя Сталіна, у маі-чэрвені сорак чацвёртага намеснік камандзіра, з мая гэтага ж года камандзір Асіповіцкай
    ваенна-аператыўнай групы.

    Пасля вызвалення Беларусі на савецкай і партыйнай рабоце. З 1945 года — інструктар Магілёўскага абкама партыі, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях.

    Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.

    Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку.

    Раней вуліца Голанта называлася Прамысловай. Працягласць яе адносна вялікая. Перакрыжавана пятнаццаццю вуліцамі, у тым ліку Рабоча-Сялянскай і Кастрычніцкай. Тут пабудавана 50 дамоў, дзе жыве каля 200 чалавек. На адным з будынкаў вісіць мемарыяльная дошка.

    Арганізатар падполля

    Рувім Хаймавіч Голант у гады Вялікай Айчыннай вайны быў арганізатарам і кіраўніком камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі раёна.

    Нарадзіўся на станцыі Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС з 1930 года. З 1925 года —
    рабочы Асіпо-віцкага чыгуначнага вузла. З 1929 — на прафсаюзнай і савецкай рабоце. З 1932 года — старшыня Асіповіцкага райвыканкама, з 1938 — трэці, потым другі сакратар Асіповіцкага райкама партыі.

    З чэрвеня 1941 года сакратар, з красавіка 1943 па ліпень 1944 года — другі сакратар Асіповіцкага падпольнага райкама партыі, камісар 210-га асобага партызанскага атрада імя Сталіна. Удзельнічаў у арганізацыі партызанскіх атрадаў, стварэнні 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, праводзіў работу сярод насельніцтва. З 1947 года намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама, дырэктар прамкамбіната.

    Пахаваны на яўрэйскіх могілках.

    Вуліца, якая носіць назву Гарэліка, знаходзіцца паралельна вуліцы Глотава ў тым жа мікрараёне. Была калісьці Слабадской. Зараз на ёй месціцца 33 дамы і пражывае каля сотні чалавек. Мемарыяльнай дошкі з указаннем, чыё імя ёй прысвоена, няма. Старажылі могуць расказаць пра чалавека, які стаў часткай іх адраса. Маладзейшыя прапануюць устанавіць знак, каб кожны мог прачытаць пра героя-земляка.

    Адважны афіцэр

    Зіновій Самуілавіч Гарэлік — удзельнік вызвалення Беларусі ад ворагу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Нарадзіўся ў г. Асіповічы ў 1904 годзе. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне. З 1921 года служыў у часцях асобага прызначэння, займаўся ліквідацыяй банд. З 1924 года на партыйнай і савецкай рабоце ў Крымскай вобласці. Член КПСС з 1927 года. Скончыў Сімферопальскую навучальную ўстанову ў 1924 годзе, курсы ўдасканалення камсаставу запасу — у 1940, курсы «Выстрал” Цэнтральнага фронту — у 1943 годзе.

    З чэрвеня сорак першага на Паўднёвым, Сталінградскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Камандзір стралковай роты Гарэлік вызначыўся пры вызваленні Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Дэсантная група пад яго камандаваннем 16 кастрычніка 1943 года пераправілася на правы бераг Дняпра, авалодала варожымі траншэямі, вызваліла вёску Шчытцы, захапіла 2 мінамёты, гармату. 18 кастрычніка 1943 года дэсантнікі, адбіваючы атакі гітлераўцаў, адрэзалі ад танкаў пяхоту праціўніка, падбілі 2 танкі «тыгр”. Калі пад націскам нашай артылерыі захлынулася чарговая танкавая атака ворага, Гарэлік падняў дэсантнікаў у контратаку і, паранены, праследаваў ворага. Гэтая аперацыя забяспечыла захоп і ўтрыманне плацдарма да падыходу асноўных часцей. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.

    Вышэйшыя ўзнагароды Радзімы ўручыў Герою ў шпіталі генерал Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі.

    З 1945 года капітан Гарэлік у запасе. Жыў і працаваў у Сімферопалі. Пайшоў з жыцця 14 снежня 1968 года.

    Вуліца Школьная стала вуліцай Каданчыка адносна нядаўна. Размешчана ў цэнтры. На ёй стаіць 13 дамоў, сярод якіх — будынак раённага аддзела адукацыі (былая СШ № 1). Мемарыяльная дошка яскрава гаворыць пра тое, у гонар каго названа.

    Зямляк на плошчы Герояў у Наварасійску

    Сяргей Мікалаевіч Каданчык нарадзіўся ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Адукацыя — пачатковая школа, Кіеўскія аб’яднаныя курсы падрыхтоўкі РСЧА (1932 год). Член КПСС з 1939 г. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінскай вайны (1939-40). З чэрвеня 1941 года на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім, Паўднёва-Каўказскім франтах. Падпалкоўнік Каданчык вызначыўся ў верасні 1943 года пры вызваленні Наварасійска.

    У ноч на 10 верасня 1943 года 1339-ы стралковы полк 318-й дывізіі 18-й арміі падполкоўніка С.Н. Каданчыка ўдзельнічаў у марскім дэсанце ў Цэмехскай бухце ў раёне электрастанцыі і цэментнага завода. Кацер, на якім знаходзіўся камандзір палка, быў падбіты агнём і патануў. Каданчык з часткай байцоў быў выратаваны экіпажам іншага кацера, які вяртаўся пасля высадкі дэсантнікаў у Геленджык. На пазіцыю, утрымліваемую палком, ён змог трапіць толькі праз паўдня. Цяжкія баі цягнуліся тыдзень, 16 верасня 1943 года порт і горад Наварасійск былі цалкам вызвалены.

    Загінуў у верасні 1943 года на назіральным пункце ад прамога пападання варожага снарада. Пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Герояў у Наварасійску. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18 верасня 1943 года. Узнагаро-джаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Яго імем названы вуліцы ў Асіповічах і Наварасійску, рыбалавецкі траўлер.

    Анатоль ТАМАШЭЎСКI

    IМЁНЫ НАШЫХ ВУЛIЦ

    Калі спяшацца мне няма чаго,
    Iду я нетаропкаю хадою
    I ў назвах вуліц горада свайго
    Чытаю прозвішчы асіпаўчан-герояў.

    Вось вуліца Акіма Чумакова.
    Якую мужнасць трэба ў сэрцы мець,
    Каб не скарыцца бандзе ў час суровы —
    Сцякаючы крывёю, смерць сустрэць.

    Крыловіч Фёдар хлопец быў, што трэба,
    Хоць i звычайны, просты беларус,
    А ад яго дыверсіі пад неба
    Ўзляцеў фашысцкі стратэгічны груз.

    Цi свеціць сонца, ці мятуць завеі,
    Не забываюць людзі i зямля
    I пра няскоранасць Казлоўскай Пелагеі,
    I няўлоўнасць бацькі-Караля.

    Няма вайны, i ў мірны час работы,
    Хоць кожны з ix даўно ў зямлі ляжыць,
    Патоцкі, Голант, Рыма Кунько, Глотаў
    Даюць нам прыклад, як патрэбна жыць.

    I гонар напаўняе мае грудзі,
    Які прыемна кожны дзень адчуць:
    Iдуць гады, а подзвігі i людзі
    У назвах вуліц назаўжды жывуць!

    Реклама

    Последнее

    27 февраля пройдет прямая телефонная линия

    27 февраля, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    «За безопасное пользование электрической энергией и газом в быту»

      С начала года осложнилась обстановка с пожарами и гибелью людей на них. За период с 01.01.2021 по 22.02.2020 в Могилевской области произошло 162 пожара, на которых погибло 37 человек.

    Осиповичский РОЧС рассказывает о правилах безопасности детей дома

    Для того, чтобы обеспечить безопасность ребёнка взрослым необходимо предпринять ряд мер и строго придерживаться основных требований безопасности. Именно от обученности и опыта в большей степени зависит способность людей к безопасному существованию в окружающей среде.

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям напоминает: неосторожное обращение с огнем является самой распространенной причиной возникновения пожара!!!

    По состоянию на 19.02.2021 в Осиповичском районе произошел 1 пожар по причине неосторожного обращения с огнем, гибели людей на пожаре не зарегистрировано, (за 2020 год произошло 15 пожаров, погибло 6 человек).

    Встреча Лукашенко и Путина продолжалась более шести часов. Что обсуждали президенты в Сочи?

    Главные темы, которые обсудили лидеры двух стран: функционирование налоговой системы; вопросы кооперации в ВПК, усиление совместных оборонных систем; работа СМИ в современных условиях (информационное противоборство).