4 C
Осиповичи
Пятница, 26 февраля, 2021
Еще

    Да 140-годдзя Асіповіч: вуліцы-легенды. Вуліца імя Баразны

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

    21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Вуліца, якая носіць імя Баразны, знаходзіцца ў раёне пасёлка Савецкі. Суседнічаюць з ёю Сонечная, Лясная, Ягадная. Гэта адносна новая вуліца, на якой стаіць 30 дамоў, у якіх пражывае крыху больш за 100 чалавек. Мемарыяльнай дошкі няма.

    Як успамінае былая працаўніца Асіповіцкага млынкамбіната № 3 Зінаіда Міронаўна Казлоўская, Баразна працаваў там дырэктарам, і менавіта дзякуючы яго намаганням і ўзнікла гэтае прадпрыемства ў 1968 годзе, якое было самым буйным на той час у горадзе. «Рыгор Нічыпаравіч клапаціўся і аб работніках. Будаваліся дамы, у якіх працаўнікі атрымлівалі кватэры. Сам Баразна меў хату на вуліцы Горкага, дзе зараз жыве яго ўнучка — дачка сына Аляксандра. Разам з жонкай Зінаідай Пятроўнай яны выгадавалі траіх сыноў: Анатолія — зараз жыве ў Бабруйску, Уладзіміра — працуе ў Магілёўскай абласной бальніцы, і Аляксандра, якога, на жаль, ужо няма”.

    Адзін з яго ўнукаў таксама названы імем Рыгор. У памяць пра дзеда і тых, хто змагаўся побач з ім, ён выпусціў дыск з 14 песнямі часоў Вялікай Айчыннай, якія сам выконвае. «Калі гучаць гэтыя песні, успамінаю расказы маіх дзядуль Рыгора Нічыпаравіча Баразны і Аркадзя Міхайлавіча Казючыца, якія прайшлі ўсю вайну. Я пяю гэтыя песні ў іх гонар”, — такі запіс пакінуў ён на вокладцы да дыскаў, якія сталі ў свой час падарункам ветэранам вайны.

    Родам з вогненнай вёскі

    Рыгор Нічыпаравіч Баразна нарадзіўся ў 1915 годзе ў Брыцалавічах. Напярэдадні вайны працаваў у зямельным аддзеле Асіповіцкага райвыканкама. Са жніўня па чэрвень 1942 года кіраваў падпольшчыкамі ў вёсцы Брыцалавічы. У ліпені гэтага ж года ўзначаліў партызанскую групу, а ў студзені сорак трэцяга — атрад № 211 імя К.К.Ракасоўскага Асіповіцкага злучэння. Член КПСС з 1943 года. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга  (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны І ступені і медалямі. Памёр 25 снежня 1986 года. Пахаваны на могілках у Прудку.

    У кнізе «Вяла нас партыя”, выдадзенай у Мінску ў 1984 годзе, змешчаны ўспаміны Р.Н.Баразны пад назвай «Песня над грабаўскім лесам”. Рыгор Нічыпаравіч узгадвае: «Наш атрад ужо з самага пачатку зарэкамендаваў сябе як боездольная  адзінка. Партызаны праводзілі самыя разнастайныя аперацыі: займаліся разведкай, агітацыйнай работай сярод насельніцтва, здзяйснялі набегі на варожыя гарнізоны, пазбаўляліся ад здраднікаў, карацей, рабілі ўсё тое, да чаго абавязвала іх становішча народных мсціўцаў. Але асобым нашым клопатам былі дыверсіі на чыгунцы і шасейных дарогах Бабруйск-Асіповічы-Мінск. Гэта былі самыя блізкія магістралі, па якіх праціўнік перакідваў на фронт нямала жывой сілы і тэхнікі. Парушаць нармальную работу варожых камунікацый, не дазваляць захопнікам бесперабойна дастаўляць на перадавую ўсё неабходнае стала асноўнай задачай партызан”.

    Вуліца Стэльмаха перакрыжоўваецца з Рабоча-Сялянскай. Была раней Заходняй. На ёй размясціліся 24 дамы. Мемарыяльная дошка знаходзіцца на будынку канторы былога млынкамбіната. Больш сталым жыхарам добра вядома біяграфія чалавека, у гонар якога названа вуліца. Калісьці на ёй жылі бацькі героя.

    Апошнюю кулю — сабе

    Яўген Міхайлавіч Стэльмах — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў вёсцы Вязаўніца ў 1923 годзе ў сялянскай сям’і. У саракавым скончыў 8 класаў школы ў Асіповічах, у пачатку 1941 года паступіў у Мінскі аэраклуб. Там стаў камсамольцам. З чэрвеня сорак першага ў радах Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1943 года. Скончыў вучылішча лётчыкаў, служыў у Ваенна-паветраных сілах. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, нёс патрульную службу на ваенных камунікацыях у Белым і Баранцавым морах. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. Скончыў дывізійную школу партактыву ў 1947 годзе. За поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, актыўны ўдзел у камсамольскай рабоце ў 1950 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ВЛКСМ.

    У сакавіку 1951 года прыбыў у Кітай. З мая ўдзельнічаў у баях у небе Паўночнай Карэі. Здзейсніў каля паўтара дзясятка баявых вылетаў на рэактыўным знішчальніку МіГ-15, правёў два паветраныя баі.

    1 чэрвеня збіў 2 амерыкан-скія бамбардзіроўшчыкі В-29, але і яго самалёт быў збіты варожым «Сейбрам». Стэльмах прыняў рашэнне катапульціравацца. Усё гэта адбывалася ў раёне, дзе дзейнічалі дыверсійныя групы праціўніка. Яны тройчы ранілі лётчыка, які спускаўся на парашуце. Прызямліўшыся, увесь у крыві, Стэльмах уступіў у апошні і няроўны бой. Падраздзяленні кітайскіх добраахвотнікаў, якія знаходзіліся непадалёк, прабіліся да месца трагедыі, але было ўжо позна. Расстраляўшы 2 абоймы патронаў, апошнюю кулю Яўген пакінуў сабе. Па іншай версіі, Стэльмах удала прызямліўся ў распалажэнні паўночнакарэйскіх войск. Тыя прынялі яго за амерыканца і пачалі абстрэл. Не маючы сігнала «свой» ён рашыў, што папаў у акружэнне, пачаў адстрэльвацца і загінуў.

    Пахаваны на рускіх вайсковых могілках у кітайскім горадзе Люйшунь (Порт-Артур).

    Вуліца і завулак Асіпенкі. Назву атрымалі на пачатку існавання. Знаходзяцца паралельна з вуліцамі Стэльмаха, Майстрэнкі і Гарбатава. Упіраюцца ў Базарную плошчу. Мемарыяльная дошка адсутнічае. Старажылы расказалі, хто такая Паліна Асіпенка — патрыятычнаму выхаванню ў тыя гады надзялялася сур’ёзная ўвага. Размешчаны на вуліцы 32 дамы і 4 — на завулку.

    Лётчыца

    Паліна Дзянісаўна Асіпенка — савецкая лётчыца. Адна з першых жанчын, якой прысвоена званне Героя Савецкага Саюза — за выкананне беспасадачнага палёта Масква-Далёкі Усход працягласцю 6450 кіламетраў.

    Нарадзілася ў 1907 г. у Бярдзянскім раёне Запарожскай вобласці. У 23 гады вырашыла пайсці вучыцца на лётчыка, але не паступіла і ўладкавалася на работу ў сталовую пілотаў. Ёй прыходзілася перапраўляць на самалёце абеды лётчыкам, тады і навучылася кіраваць У-2. Па шчаслівай выпадковасці была залічана ў лётнае вучылішча, якое скончыла ў 1933 годзе.

    Служыла лётчыкам, камандзірам звяна ў знішчальнай авіяцыі. Летам 1937 года Асіпенка пабіла тры сусветныя рэкорды вышынных палётаў з грузам і без. Праз год узначаліла беспасадачны пералёт Севастопаль-Архангельск.

    Маёр Асіпенка загінула ў авіяцыйнай катастрофе 11 мая 1939 года ў небе над Разанскай вобласцю падчас вучэбна-трэніровачных збораў разам з начальнікам галоўнай лётнай інспекцыі А.К. Сяровым.

    Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

    Вуліца імя Сярова знаходзіцца на перакрыжаванні з вуліцай Карла Маркса. Бярэ пачатак з Сацыялістычнай і ўпіраецца ў Энгельса. Складаецца з 40 дамоў. Пражывае на ёй каля 150 чалавек.

    …І лётчык

    Анатолій Канстанцінавіч Сяроў — камандзір знішчальнай авіяцыйнай эскадрыллі ў войсках рэспубліканскай Іспаніі. Нарадзіўся ў 1910 годзе ў пасёлку Варанцова Свярдлоўскай вобласці.

    У Чырвонай Арміі з 1926 года. Скончыў ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў. З 1931 года служыў старшым лётчыкам і камандзірам звяна авіяэскадрыллі, з 1936 — на лётна-выпрабавальнай рабоце, камандзір выпрабавальнага авіяатрада.

    Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны іспанскага народа 1936-39 гг.

    З лістапада 1937 года Сяроў камандаваў знішчальнай авіягрупай. Пад яго кіраўніцтвам савецкія лётчыкі-інтэрнацыяналісты збілі больш за 70 варожых самалётаў, асабіста ім збіта 8, адзін з іх — у начны час.

    Званне Героя Савецкага Саюза старшаму лейтэнанту прысвоена 2 сакавіка 1938 года.

    У 1939 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу пры акадэміі Генеральнага штаба.

    Камбрыг Сяроў загінуў разам з Палінай Асіпенка ў 1939 годзе, удзельнічаючы ў зборах камандзіраў для трэніроўкі ў «сляпых» палётах.

    Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга (тройчы).

    Паміж вуліцамі Рабоча-Сялянскай і Калініна размясцілася вуліца Юрыя Сядых (раней — Палявая). Бярэ пачатак ад Касмічнай і ўпіраецца ў Карла Маркса. Тут пабудавана 23 будынкі. На доме № 2а знаходзіцца мемарыяльная дошка. Жыве тут 81-гадовая Кацярына Міхайлаўна Шаўчэнка. «Вуліцу перайменавалі прыкладна ў 1986 годзе, — гаворыць яна. — Замацаваць дошку вырашылі на нашым доме. Да яе школьнікі прыносяць кветкі, праяўляючы такім чынам павагу да салдата афганскай вайны. Як ніхто іншы, разумею гора матулі, якая страціла сына ў такім маладым узросце. І гэта добра, што мясцовая ўлада прыняла рашэнне такім чынам увекавечыць памяць героя».

    Маці Юрыя жыве на вуліцы Сацыялістычнай. Яна таксама добра памятае той дзень, калі ва ўрачыстай абстаноўцы адкрывалі мемарыяльную дошку. «Удзячна Кацярыне Міхайлаўне за тое, што яна зразумела мяне, як маці, і дазволіла, каб на яе доме вісела гэтая невялічкая чорненькая шыльдачка, якая пастаянна напамінае прахожым, чыё імя носіць вуліца. Горка і балюча, што сын пайшоў з жыцця, але прыемна, што працягвае жыць у назве вуліцы. Удзячна і вучням, якія ўскладаюць тут кветкі».

    Адзін з афганцаў

    Юрый Мікалаевіч Сядых — воін-інтэрнацыяналіст, камандзір агнявога ўзвода мінамётнай батарэі, лейтэнант. Нарадзіўся 15 верасня 1963 года ў пасёлку Ліствінічнае Аніўскага раёна Сахалінскай вобласці. У 1980 годзе скончыў СШ № 2 у Асіповічах, у 1984 — Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае ка- манднае вучылішча. Служыў у горадзе Ахалцыха (Грузія). Накіраваны ў Афганістан, быў старшым авіяцыйным тэхнікам.

    Лейтэнант Сядых прымаў удзел у 8 рэалізацыях разведданых і 16 засадных дзеяннях па ліквідацыі душманаў у раёне населенага пункта Фармураг.

    Кіраваў групай карэкціроўшчыкаў артылерыі, дакладнай карэкціроўкай дапамагаў хуткаму падаўленню агня праціўніка. Памёр Юрый Мікалаевіч 30 лістапада 1985 года ад цяжкай хваробы. Пахаваны на могілках у Прудку.

    За мужнасць і гераізм па-смяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу» і «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа».

    У СШ № 2 беражна захоўваюць памяць аб сваім былым вучні. У музеі школы ёсць стэнд, прысвечаны герою.

    Предыдущая статьяНастоящий милиционер
    Следующая статьяМастера строительного дела

    Реклама

    Последнее

    3 марта пройдет национальный онлайн-семинар «Доступ к технологиям и создание сети Центров поддержки технологий и инноваций в Беларуси»

    3 марта 2021 г. Государственный комитет по науке и технологиям Республики Беларусь и Национальный центр интеллектуальной собственности проведут национальный онлайн-семинар «Доступ к технологиям и создание сети Центров поддержки технологий и инноваций (ЦПТИ) в Беларуси».

    27 февраля пройдет прямая телефонная линия

    27 февраля, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    «За безопасное пользование электрической энергией и газом в быту»

      С начала года осложнилась обстановка с пожарами и гибелью людей на них. За период с 01.01.2021 по 22.02.2020 в Могилевской области произошло 162 пожара, на которых погибло 37 человек.

    Осиповичский РОЧС рассказывает о правилах безопасности детей дома

    Для того, чтобы обеспечить безопасность ребёнка взрослым необходимо предпринять ряд мер и строго придерживаться основных требований безопасности. Именно от обученности и опыта в большей степени зависит способность людей к безопасному существованию в окружающей среде.

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям напоминает: неосторожное обращение с огнем является самой распространенной причиной возникновения пожара!!!

    По состоянию на 19.02.2021 в Осиповичском районе произошел 1 пожар по причине неосторожного обращения с огнем, гибели людей на пожаре не зарегистрировано, (за 2020 год произошло 15 пожаров, погибло 6 человек).