0.7 C
Осиповичи
Пятница, 5 марта, 2021
Еще

    К 140-летию Осиповичей: улицы-легенды. Они шли через пекло войны

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Вуліца Казлоўскай прымыкае да Рабоча-Сялянскай і перакрыжоўваецца з вул. Гарбатава. Звязаны з ёю і вуліцы герояў Стэльмаха, Асіпенка, Майстрэнкі. Раней насіла назву Слуцкая. Знаходзіцца на ёй каля 50 дамоў. Размешчаны тут і некаторыя ўстановы: аптова-гандлёвая база, хлебазавод, райпалівазбыт, нафтабаза. На будынку апошняга і вісіць мемарыяльная дошка, узгадваецца, у гонар каго названа вуліца. Як паведаміла кіраўнік справамі Пратасевіцкага сельсавета Алена Падвойская, родныя Казлоўскай жывуць у Мінску, перыядычна прыязджаюць на магілу Пелагеі Тарасаўны. У гэтым годзе там быў пастаўлены новы помнік, даглядаюць за якім вучні школы.

    Не схіліла галавы маці

    Гэта было амаль 70 гадоў таму. Гуляла лютаўская завіруха. Белыя пасмы-стрэлы калючага снегу ледзянілі і балюча калолі твар. А яна,  52-гадовая жанчына, у звычайнай ватоўцы, бурках і шарсцяной хустцы, ішла па горадзе з узнятай галовой. На яе спіне палымнеў яркай чырванню сцяг, і такія ж чырвоныя густыя кроплі сачыліся скрозь адзенне з-пад іржавых цвікоў, якімі да спіны жанчыны было прыбіта гэтае свяшчэннае палотнішча. На грудзях вісела дошка з надпісам: «Маці партызана, якая хавала савецкі сцяг».

    Яна ішла міма людзей, вочы якіх былі затуманены слязамі. Усе ведалі: гэтая жанчына не просіць літасці ў фашысцкіх катаў. А апошнія разлічвалі, што такія страшэнныя пакуты прымусяць яе размаўляць.

    Яны не дачакаліся ад мужнай жанчыны ніводнага слова. І тады каты, на вачах у сагнанага мясцовага насельніцтва, павесілі мужную сялянку.

    Некалькі дзён на базарнай плошчы лютаўскі вецер гушкаў яе на сваіх крылах, спяваючы вечную калыханку бясстрашнай народнай гераіне. Потым труп быў кінуты ў яму на вуліцы, якая цяпер і носіць імя Казлоўскай. Так скончыўся яе слаўны жыццёвы шлях.

    А ён і напачатку быў нялёгкі. Муж Пелагеі Тарасаўны загінуў у імперыялістычную вайну. Адной прыйшлося гадаваць дачку Фёклу і сына Мікалая. Як толькі ў Пратасевічах пачаў арганізоўвацца калгас, яна адной з першых уступіла туды.

    Падрасталі дзеці, з’явіўся дастатак у доме. Жанчына сумленна працавала на даручаным участку, доўгі час была свінаркай на жывёлагадоўчай ферме.

    І раптам — вайна. На свяшчэнную барацьбу з акупантамі благаславіла сына Мікалая. Ён пайшоў у атрад народнага мсціўца А. I. Кудашава.

    З чэрвеня 1941 года, калі часці Чырвонай Арміі вялі баі з ворагам каля роднай вёскі, Пелагея Тарасаўна хавала палкавы сцяг, які забрала з рук забітага чырвонаармейца. Была ўпэўнена, што прыйдзе час, калі ён горда будзе развявацца над яе домам. Якісьці здраднік падгледзеў, данёс у гестапа… Было гэта ў 1943 годзе. Ваенна-палявая паліцыя знайшла запаветны скрутак у саламянай страсе хлява. Казлоўскую павезлі ў Асіповічы.

    Неўзабаве цёмнай ноччу ў вёску з’явіўся Мікалай, каб забраць у лес маці, але было позна.

    Калі Асіповічы былі вызвалены, сын пахаваў астанкі маці на пратасевіцкіх могілках, каля старых дубоў і сосен. Спіць яна тут вечным сном. Нарадзілася не адно пасляваеннае пакаленне, у тым ліку ўнукі, праўнукі і прапраўнукі асіповіцкай патрыёткі. За іх шчаслівае дзяцінства і аддала яна геройскі сваё жыццё.

    На жаль, здымка гэтай цудоўнай жанчыны няма. Паводле слоў родных, яна ніколі не фатаграфавалася.

    Вуліца Ганны Коваль невялікая — усяго 6 дамоў, дзе пражывае 25 чалавек. Называлася раней, як і завулак Кіржыманава, Цагельнай. Мемарыяльнай дошкі, якая б расказвала, чым праславілася жанчына, няма.

    Важак камсамольскай групы

    Ганна Іванаўна Коваль — адна з адважных і смелых патрыётаў-падпольшчыкаў у Асіповічах у гады Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў 1923 г. у Кіеве. Член ВЛКСМ з 1936 г.

    З пачатку акупацыі гітлераўцамі Беларусі ўсёй душой ненавідзела «новы парадак”, стала на шлях барацьбы з ворагам.

    У верасні 1941 г. арганізавала і ўзначаліла падпольную камсамольскую групу па барацьбе з ворагам. У сваёй кватэры ўстанавіла радыёпрыёмнік — слухала Маскву, запісвала зводкі, збірала моладзь і расказвала аб сапраўдным становішчы на франтах і барацьбе ў тыле. Адначасова звязалася з партызанскай групай А.І.Кудашава, якая ў верасні ўвайшла ў партызанскі атрад А.Я.Пархоменкі. Стала пастаяннай сувязной у горадзе.

    Для папаўнення групы Кудашава накіроўвала людзей, у тым ліку Георгія Цыганкова, Аляксандра Коласа, Аляксандра Баторына, брата Івана і многіх другіх. З чэрвеня 1942 г. Ганна ўстанаўлівае сувязь з партызанскім атрадам А.С.Шашуры (Старадарожскі раён). Там яе знаёмяць з разведчыцай Цінай Слезінай з вёскі Паршчаха, і яны працуюць разам.

    У Асіповічах Слезіна пазнаёмілася з нямецкімі афіцэрамі аддзела забеспячэння камендатуры, у якіх за дэфіцытныя прадукты выменьвалі соль, мыла, запалкі. Усё перадавалі партызанам. Раз’язджаючы на кані па вёсках, з дапамогай насельніцтва збіралі зброю, боепрыпасы, а цераз падпольшчыкаў групы і самі збіралі даныя аб асіповіцкім гарнізоне, руху воінскіх эшалонаў. Перадавалі ў атрад і зводкі Саўінфармбюро. У ліпені 1942 г. Ганна і Ціна вывозілі на падвозе пад сенам кулямёт, гранаты і радыёпрыёмнік. Перад вёскай Ставішча іх затрымаў патруль. Паклажу выявілі. Цераз два тыдні пасля допытаў і катаванняў 13 жніўня Коваль расстралялі. Слезіна сама развіталася ў камеры з жыццём…

    Нова-Праектная — так называлася раней цяперашняя вуліца Крыловіча. Пра гэта можна даведацца, наведаўшы магазін «Сігнал”, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар героя. Жыве на ёй каля 740 жыхароў. Амаль кожны ведае пра дыверсію, якую здзейсніў у гады вайны Фёдар Крыловіч, што пацвердзіла жыхарка дома № 12 Кацярына Тарасевіч. У горадзе жывуць і родныя героя, якія свята захоўваюць памяць пра блізкага ім чалавека.

    Рахунак Крыловіча

    Ураджэнец Мінска, з  1940 г. ён працаваў электраманцёрам на чыгуначнай станцыі Асіповічы. У пачатку вайны наладзіў сувязь з партызанамі, у жніўні 1941 г. арганізаваў у горадзе падпольную камсамольскую групу, якая
    ўвайшла ў склад мясцовага камуністычнага падполля. Псеўданім — Долгі.

    Падпольшчыкі яго групы забяспечвалі партызан медыкаментамі і паперай, прымалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. Пераправілі ў атрад 50 чалавек папаўнення. Праводзілі дыверсіі на чыгунцы: вывелі са строю 21  цыстэрну, 13 платформ з гаручым, 38 электраматораў, дызель электрастанцыі.

    Па заданні Магілёўскага падпольнага абкама ЛКСМБ для ўзмацнення падрыўной дзейнасці ў Асіповічах Фёдар Крыловіч арганізаваў 9 падпольных груп. З 1943 г. — у распараджэнні партызанскага  спецатрада «Храбрацы” НКУС БССР, які дзейнічаў тады ў Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах. У чэрвені 1943 г. ад кіраўніцтва атрада атрымаў заданне ўзарваць эшалон з гаручым на станцыі Асіповічы. Каб атрымаць доступ да эшалона, які прыбываў на станцыю ноччу, падпольшчык пашкодзіў электраправодку ўваходнага светлафора. І калі яго вы-клікалі для рамонту, устанавіў дзве магнітныя міны на    цыстэрнах — у пачатку і канцы састава.

    Выбух і ўзнікшы пажар знішчылі эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, два — з боепрыпасамі, эшалон з танкамі «Тыгр” і бронемашынамі, рухомы састаў і большасць аховы станцыі. Разбеглася і ахова размешчанага паблізу лагера ваеннапалонных, а зняволеныя пайшлі ў лес да партызан.

    За паспяховае выкананне аперацыі Фёдар Андрэевіч Крыловіч узнагароджаны ордэнам Леніна.

    Пасля вайны працаваў старшым электраманцёрам электрастанцыі чыгуначнага вузла ў Асіповічах.

    У мікрараёне «Чаромушкі» многія вуліцы маюць гераічныя імёны. Адна з іх — былая Касая — носіць імя Аляксандра Матросава. Гэтае прозвішча знаёма старэйшаму пакаленню са школы — як чалавек, які ў гады вайны закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. А Аляксандр Матросаў, у гонар якога названа вуліца ў Асіповічах, — яго цёзка.

    У 15 дамах пражывае 52 чалавекі. Па ўспамінах старажылаў, першыя хаты з’явіліся напачатку 50-х гадоў практычна на балоце. Зімой тут дзятва гуляла ў хакей, летам збіралі буякі.

    Некаторыя дамы ўжо памянялі сваіх гаспадароў. Кожны стараецца добраўпарадкаваць сваю сядзібу, таму вуліца выглядае ўтульнай і прывабнай. Як сказаў Валерый Гацко, раней на адным з агародаў была копанка, дзе
    вадзіліся карасі. Тыя, хто будаваўся, бралі там ваду, каб замясіць раствор для фундамента. Пазней яе засыпалі і побач паставілі дом.

    Герой з Іванава

    Аляксандр Матросаў — удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Нарадзіўся ў горадзе Іванава. Член КПСС з 1943 г. У Чырвонай Арміі з 1939 года, на фронце — з сорак першага.

    Камандзір узвода разведкі старшы сяржант Аляксандр Аляксеевіч Матросаў вызначыўся ў баях за пераправу праз раку Свіслач у Асіповіцкім раёне. 28 чэрвеня 1944 года група разведчыкаў пад яго камандаваннем непрыкметна прабралася ў тыл праціўніка, з боем авалодала пераправай каля вёскі Свіслач, захапіла варожыя дзоты і замацаваліся ў іх. 18 гадзін разведчыкі адбівалі контратакі гітлераўцаў і ўтрымлівалі пераправу да падыходу падмацавання.

    Да 1980 года працаваў на ткацкай фабрыцы ў Іванава. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Памёр у 1992 годзе.

    Вуліца Майстрэнкі знаходзіцца недалёка ад Базарнай плошчы. Па ўспамінах яе жыхара Івана Закрэўскага, які мае тут прапіску з 1952 года, называлася яна Пясчанай. Месца было балоцістае, таму пры будаўніцтве дамоў прыходзілася рабіць падсыпку. Гаспадары трымалі гусей, кароў, авечак, коз і нават коней і нічым не адрозніваліся ад сельскіх жыхароў. Зараз, акрамя курэй, катоў ды сабак, практычна ніякай жыўнасці няма. Пра Майстрэнку старэйшае пакаленне ведае ўсе падрабязнасці: «Мне пра героя расказваў цесць, я паведаміў сваім дзецям і ўнукам”…

    Камандзір танка

    Барыс Аляксандравіч Майстрэнка нарадзіўся 1 снежня 1924 года ў Асіповічах. Яго бацька працаваў на нашай станцыі дарожным майстрам. Тут, у горадзе, сям’я жыла да 1928 года, затым былі пераезды ў розныя месцы, у тым ліку ў Жлобін і Ноўгарад-Северскі. Якраз адтуль Барыс пайшоў у жніўні 1941 года на ўсход, каб не заставацца на акупіраванай тэрыторыі, і дабраўся да Ташкента, дзе працаваў слесарам на заводзе. Член ВЛКСМ.

    У 1943 годзе скончыў танкавае вучылішча. У Чырвонай Арміі з 1942 года. З чэрвеня сорак трэцяга на Ленін-градскім фронце. Камандзір танка, лейтэнант Майстрэнка вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у час прарыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку і вызваленні Выбаргу.

    Памёр ад ран 15 студзеня 1945 года. Пахаваны каля вёскі Хмельнік-Млын.

    Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена роўна праз два месяцы. Яго імем названа сярэдняя школа  № 1 у Ноўгарадзе-Северскім Чарнігаўскай вобласці.

    У газеце «Запаветы Леніна” ад 17 мая 1973 года ў артыкуле М. Салаўёва «Наш зямляк — Герой Савецкага Саюза” чытаем: «Танкісты занялі пазіцыю, замаскіравалі баявую машыну і падрыхтаваліся да сустрэч з гітлераўцамі. Яны не прымусілі сябе чакаць. Цягнуўся бой некалькі гадзін. За гэты час экіпаж лейтэнанта Барыса Майстрэнкі знішчыў 10 аўтамашын з ваеннай маёмасцю і боепрыпасамі, каля 30 салдат і афіцэраў праціўніка. Захопленае перакрыжаванне дарог танкісты ўтрымлівалі да падыходу асноўных сіл брыгады. 152-я танкавая брыгада мела багаты вопыт прарыву абаронных рубяжоў гітлераўцаў, таму і выконвала яна самыя складаныя аперацыі. У адным з такіх суровых баёў, калі засталося прарваць трэцюю, апошнюю паласу абароны фашыстаў, загінуў камандзір танкавай роты. Гэта заўважыў Майстрэнка і прыняў камандаванне ротай на сябе. У гэты момант з гітлераўскага доту па нашых пехацінцах нямецкі кулямётчык вёў інтэнсіўны агонь.

    Манеўр удаўся. Фашысты пакінулі дот і спрабавалі ўцячы. Аднак былі знішчаны”.

    Реклама

    Последнее

    С заботой о людях

    "Охрана труда на Белорусской железной дороге включает широкий спектр направлений: соблюдение трудовой и технологической дисциплины, сокращение рабочих мест с опасными и вредными условиями труда, профилактику производственного травматизма, — рассказывает инженер по охране труда вагонного депо Татьяна Белозорович. — Работаем мы в тесной связке с руководством и профсоюзной организацией.

    Много интересного об осиповичском музее

    Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

    Учитель изобразительного искусства филиала художественного направления ДШИ № 1 Назар Егоров знает, как стать художником

    Прежде всего, считает педагог, нужно иметь особый взгляд на мир. И это качество, если нет предрасположенности, приобрести не так-то просто. Его отсутствие или, наоборот, наличие у ребенка чувствуется сразу. Один определит узоры, нарисованные на окне морозом, как "стекло стало белым", а другой найдет в рисунке и волшебные цветы, и заметенные снегом леса, и таинственную дорогу.

    С красной повязкой на руке

    Якія абавязкі выконвае дружыннік, Надзея Карнеенка дакладна не ведала, пакуль не сутыкнулася са справай аховы правапарадку