Кожны студзень вось ужо 67 гадоў запар адгукаецца болем у сэрцы Ніны Ігнацьеўны Татур. Незагойная ранадзяцінства баліць і зараз…
Ніна нарадзілася ў1927 годзе ў пасёлку Пад’ясень, што побач з Уборкам. Перад вайной сям’я пераехала ў Градзянку. Бацьку, Ігнацію Іосіфавічу, прапанавалі працаваць дзяжурным на чыгуначнай станцыі пасёлка. Сям’я жыла ў станцыйным будынку. Ігната на рабоце паважалі: яго фотаздымак «красаваўся” на Дошцы гонару чыгуначнікаў у Асіповічах. Маці, Алена Каспераўна, была хатняй гаспадыняй. У дружнай і працавітай сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей: Зіна, Канстанцін, Лена і Ніна. Старэйшыя вучыліся ў школе, малодшы Косцік завіхаўся каля маці, дапамагаў па гаспадарцы. Вельмі любіў і цаніў сваіх дзяцей Ігнацій Іосіфавіч. Яны былі для яго самым галоўным скарбам у жыцці. Ніколі голасу не павысіў, быў абаронцам, нават калі маці іх у чым-небудзь вінаваціла. Ігнат спяшаўся жыць, рабіць дабро ўсім людзям. Быццам ведаў, што яго век будзе кароткім…
22 чэрвеня 1941 года прыйшла страшная вестка — пачалася вайна. Жудаснае прадчуванне вялікага гора пасялілася ў сэрцах аднавяскоўцаў. Усіх падыходзячых па ўзросту мужчын мабілізавалі на абарону Радзімы, у тым ліку і бацьку Ніны Ігнацьеўны. Яго накіравалі на фронт, але цягнік быў разбіты недзе пад Масквой. Спатрэбіліся доўгія тры месяцы, каб выйсці з акружэння і вярнуцца ў родныя мясціны.
Кажуць, дома і сцены дапамагаюць. Так яно і атрымалася. Спачатку Ігнацій Іосіфавіч займаўся хатняй гаспадаркай, а калі ў навакольных лясах з’явіліся партызаны на чале з Мікалаем Каралёвым, стаў сувязным. Камандзір добра ведаў Алену Каспераўну яшчэ да вайны, быў частым госцем яе брата, таму давяраў гэтай сям’і. Лясныя байцы бывалі ў іх хаце часта: патрабавалася дапамога адзеннем, прадуктамі. Ігнацій Іосіфавіч збіраў звесткі для партызан. Некалькі разоў спрабаваў сам пайсці ў атрад, каб са зброяй у руках змагацца супраць ненавіснага ворага, але Каралёў стрымліваў: «Ігнацій, родненькі, пачакай яшчэ крышачку. Ты нам вельмі патрэбны ў вёсцы. Мы без цябе, як без вачэй». I ён згаджаўся з камандзірам, працягваў здабываць інфармацыю. Сям’ю да гэтай справы не дапускаў, бо была вялікая рызыка. Родныя стараліся не прыцягваць асаблівай увагі да сябе, не наклікаць падазрэння. Толькі 10-гадовы Косцік меў права гойсаць па вуліцах пасёлка — якое супраціўленне «новаму парадку» можа зрабіць дзіця? Так думалі паліцаі, але толькі не сам Косцік. Ужо тады ён дапамагаў бацьку ў яго справе, а яшчэ разам з вучнямі школы даглядаў выйшаўшых з акружэння параненых салдат. Малы непрыкметна бегаў па хатах, просячы для байцоў ежу ці чаго-небудзь на бінты. Калі ў «шпіталі» было зусім дрэнна з гэтым, тады Косцік без дазволу дарослых цягнуў з дому занавескі ці гладыш малака.
Партызанскі край жыў і змагаўся супраць фашысцкіх захопнікаў. Людзі верылі ў лепшае, і гэта давала ім сілы. Нямецкаму камандаванню не падабалася палітыка партызан. Агрэсары казалі, што народ на захопленай тэрыторыі павінен падпарадкоўвацца ім, а не аказваць супраціўленне. Фашысты забаранялі жыхарам пасёлка мець сувязь з партызанамі пад пагрозай смерці. Захопнікі неаднаразова праводзілі ў раёне аперацыі па знішчэнні партызанскіх фарміраванняў. Сувязныя шмат разоў папярэджвалі аб небяспецы. Было і наадварот: партызаны давалі інфармацыю насельніцтву вёсак аб наездзе немцаў. Пасля няўдалых аперацый немцы сваю агрэсію вымя-шчалі на мірных жыхарах, якія не паспелі схавацца ў лесе. Чаго толькі не вытваралі фашысты…
Новы 1943 год. Вялікае гора чакала партызанскі край, і было яно ўжо зусім побач. Нямецкае камандаванне прыпыніла ў Асіповічах сваю дывізію, плануючы знішчыць партызанскія атрады ў мясцовых лясах.
6 студзеня Ніна і Лена Татур пайшлі ў госці да сваякоў у вёску Макаўе на Каляды. І вось — як пярун сярод яснага неба: «Немцы!». Сваім выратаваннем дзяўчаты былі абавязаны Марыі Глебавай, жыхарцы Градзянкі. Яна павяла іх лесам дадому. Прыбегшы дахаты, Ніна і Лена бацькоў там не знайшлі. Дзяўчынкі распалілі печ, каб пагрэцца. Раптам на вуліцы пачуліся выбухі. Адзін са снарадаў трапіў у хлеў. Замукала параненая карова. Сёстры разгубіліся: што яны могуць зрабіць, кволыя дзяўчынкі, супраць вайны? Тая дапамагае таму, хто мацнейшы…
Карову немцы забралі на мяса для сваіх салдат, а дзяўчынак выгналі на вуліцу. Рухаючыся разам з аднавяскоўцамі, яны апынуліся каля вялікай хаты, што стаяла на ўскрайку пасёлка. Усіх загналі туды, пачалі забіваць вокны і дзверы. Плач і крыкі напоўнілі будынак. Мабыць, вайна на гэты раз змяніла свае правілы, бо адбыўся цуд: пад’ехала машына, з яе выйшаў нейкі чалавек і на польскай мове нешта сказаў немцам. Пасля чаго ўсім аб’явілі, што сямейныя могуць пайсці дадому. Зноў Марыя Глебава выратавала Ніну і Лену. Ды яшчэ падарыла жыццё нейкаму чалавеку, назваўшы яго сваім мужам. Дзяўчаты, напалоханыя здарэннем, вярнуліся дамоў. Яны не ведалі, што ім рабіць і дзе шукаць паратунку, бацькоў…
У хуткім часе маці вярнулася. Стомленая і напалоханая, яна вельмі ўзрадавалася, што дачушкі дома і жывыя. Расказала, што ў час аблавы з бацькам і сястрычкай Зінай пабеглі ў лес. Зараз прый-шла, каб узяць чаго-небудзь з ежы. Па дарозе дадому яе сустрэлі нямецкія салдаты. Мабыць, у іх тады быў добры настрой, бо, адабраўшы заручальны пярсцёнак, жанчыну адпусцілі. Сабраўшы прадукты, маці рушыла да схованкі, дзе яе чакаў бацька з сястрычкай. Ці магла яна ведаць, што гора ўжо побач…
У час аблавы ланцуг нямецкіх салдат выкрыў схованку мірных жыхароў, якіх было 18 чалавек. Іх мёрзлыя скрываўленыя целы потым ляжалі сярод лесу. Тут маці знайшла сваіх родных дачушку Зіначку і гаспадара. Забіралі іх на партызанскай падводзе. Ніна, як старэйшая ў сям’і, дапамагала грузіць целы родных. Тое відовішча найбольш часта і ўсплывае ў яе памяці. Асабліва ў студзені…
Брату Косціку пашанцавала: ён тады гасцяваў у сваякоў і таксама застаўся жывым. Як мог, помсціў ворагам за смерць бацькі і сястрычкі. Разам з Антонам Жыгалкоўскім, Уладзімірам Танковічам 12-гадовы хлапчук збіраў зброю для партызан і перапраўляў у атрад. Маці часта сварылася за гэта, але ўсё было дарэмна. Аднаго разу Косця пайшоў з дзедам Якавам Кісялём па смалякі ў лес і знайшоў там нямецкі кулямёт. Прыцягнулі яго дадому. Маці галасіла ды крычала: «Загінуў бацька, і ты туды ж? Разумееш, што загінеш сам і ўсіх нас загубіш? Прэч кулямёт са двара!»
Косцік моўчкі выйшаў з хаты і пацягнуў зброю зноў у лес. Тым часам дзед Кісель наказаў партызанам, якія заехалі ў вёску, пра карысную знаходку хлопца. Камандаванне атрада Баразны вы-дзеліла падлетку за дапамогу мех бульбы. Косцік вельмі любіў нагадваць маці, якую бульбу яны ядуць — мабыць, каб яна меней на яго злавала.
Калі заснаваліся ў 1943-44 гадах у Градзянцы партызанскія заставы, Алена Каспераўна і сама дапамагала абаронцам: рыхтавала ежу. Накарміць трэба было 12 чалавек, дзякуй, што прадукты яны прывозілі. Не былі ў баку ад справы і дзяўчаты. У час налёту нямецкіх самалётаў маці перш-наперш ратавала чыгуны са стравай, каб партызаны не засталіся галоднымі. Камандзір, даведаўшыся пра гэта, загадаў ёй у першую чаргу берагчы дзяцей і сябе…
Перамогу Ніна сустрэла ва ўрочышчы Расоха. Калі адступалі нямецкія войскі з «бабруйскага катла», сем’ям, дапамагаўшым партызанам, было дазволена пайсці ў атрад.
Пасля вайны дзеці вучы-ліся ў школе. Праз год Ніна ўзяла на сябе адказнасць за сям’ю. Дзяўчыне вельмі хацелася вучыцца далей, але па-трэбна была дапамога маці. Ніне давялося працаваць у леспрамгасе рабочай, каб зарабіць лесу на будоўлю хаты. Лена пасля школы вывучылася на настаўніцу матэматыкі. Косцік да арміі таксама працаваў у леспрамгасе, пасля атрымаў прафесію вайскоўца.
Ніна прысвяціла сваё жыццё рабоце, маці, роднаму пасёлку. За сваю працу яна не аднойчы атрымлівала ўзнагароды, Ганаровыя граматы, як калісьці і яе бацька. Фотаздымак Ніны Ігнацьеўны быў змешчаны на раённай Дошцы гонару. Жанчына ў свой час была абрана дэпутатам Градзянскага пасялковага Савета, Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў.
Зараз Ніна Ігнацьеўна Татур на заслужаным адпачынку. Гэта руплівая, ветлівая, добразычлівая жанчына. Для педкалектыву і вучняў Градзянецкай школы яна заўсёды сябар і дарадчык, сведак гісторыі роднага пасёлка, ваеннага ліхалецця. Ніна Ігнацьеўна заўжды жаданы госць у музеі партызанскай славы, які працуе на базе школы. Вялікі ёй дзякуй за ўдзел у патрыятычным выхаванні вучняў. І няхай у сёлетні халодны студзень яе сагрэе гэты ліст памяці.
Успаміны запісала Алена СЕРГІЕВІЧ,
кіраўнік музея партызанскай славы Градзянецкай СШ.
Добавить комментарий
-
Реклама
-
Афиша кино и мероприятий
-
Новые номера телефонов
-
Популярное
-
Не упустите возможность!
-
Осиповичский РОЧС сообщает
-
Новости БелТА
-
Присоединяйтесь!
-
Мы в социальных сетях!
-
Лента новостей
-
Архив сайта
-
Рубрики сайта
- Адукацыя (345)
- Актуальнае (957)
- Армія (311)
-
Гісторыя (482)
- "Афган" (101)
- Ведаць. Памятаць. Ганарыцца (22)
- Война: 70 фотомгновений (49)
- Грамадства (212)
- Добраўпарадкаванне (162)
- Закон і правапарадак (748)
- Здароўе (329)
- Карысна ведаць (540)
- Культура (476)
-
Людзі (889)
- Знакомьтесь (57)
- Моладзь (243)
- Мы родились! (61)
- Як жывеш, ветэран? (31)
-
Навіны (607)
- БелТА: тема недели (45)
- КАР (176)
- Хроніка (213)
- Прадпрыемствы (168)
- Прырода і экалогія (250)
-
Рознае (968)
- "АК": полезная папка (322)
- РОЧС (142)
-
Сельская гаспадарка (128)
- Ураджай-2017 (21)
- Спорт (871)
-
Улада (533)
- Выборы-2018 (38)
- На контроле — Декрет №3 (13)
- Чыгунка (87)
- Эканоміка (618)
-
Ищи нужное здесь!
БРСМ ГАИ ИОЖиРМ ОВДТ РОВД РОЧС Сельское хозяйство ФК "Осиповичи" авто акции армия афганцы благоустройство власть война выборы департамент охраны жд здоровье знакомьтесь интервью интересно знать история коратка аб розным криминал культура люди мероприятие милиция молодёжь налоги новорожденные новости образование полезно знать праздник предприятия природа райисполком сельсовет спорт торговля футбол чыгунка экономика -
Свежие комментарии
-
Погода в Осиповичах
-
Праздники