29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    У Асіповічах прайшоў мітынг, прысвечаны перазахаванню астанкаў 89 воінаў

    Популярное

    У сераду на старых гарадскіх могілках, што знаходзяцца на перакрыжаванні вуліц Рабоча-Сялянскай і Гармашава, прайшоў мітынг, прысвечаны перазахаванню астанкаў 89 воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у 1941 годзе.

    “Раёнка” паведамляла аб ходзе пошукавых аперацый, падчас якіх летам гэтага года былі даследаваны два месцы масавага пахавання ваеннапалонных (“АК” № 55 ад 2.07. 2009 і № 67 ад 11.08.2009). На жаль, экспертам не ўдалося ўстанавіць ніводнага імя загінуўшых, і таму брацкая магіла, дзе воіны знайшлі свой апошні прытулак, назаўсёды застанецца безыменнай.

    Мы, нашчадкі, заўсёды будзем памятаць, што гэтыя невядомыя героі аддалі сваё жыццё дзеля таго, каб наша Радзіма выжыла ў пекле Вялікай Айчыннай вайны. Лёс па-ставіў іх перад вельмі жорсткім выбарам: змагацца без надзеі на выратаванне альбо выжыць, стаўшы здраднікамі — паліцаямі ці ўласаўцамі. Яны загінулі, але захавалі гонар і таму засталіся непераможнымі.

    …Адкрываючы мітынг, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч выказаў шчырыя словы ўдзячнасці нашым землякам Анатолю Герасімчыку і Ірыне Свірыд, успаміны якіх аб падзеях восені-зімы 1941 года сталі нагодай для правядзення пошукавай работы па выяўленні месцаў масавых пахаванняў ваеннапалонных на тэрыторыі горада.

    Напачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на месцы зачыненых гарадскіх могілак, якія сёння пераўтвараюцца ў мемарыяльны комплекс, планавалася стварыць парк. І менавіта Анатоль Герасімчык дабіўся адмены гэтага, як сёння ўсім відавочна, не да канца прадуманага, рашэння.

    Сапраўдны патрыятызм праяўляецца не толькі на вайне…

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее