У рамках акцыі «Нашы дзеці» рабят з Ясенскага сацыяльнага прытулку наведаў старшы следчы Арцём Рэкіш, які па даручэнні супрацоўнікаў райаддзела Следчага камітэта павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з Новым годам і Калядамі і ўручыў карысныя падарункі.
Эксклюзіўны падарунак — экскурсію па Бабруйску — атрымалі ў рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” выхаванцы спецшколы-інтэрната ад райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Рабят уразілі крэпасць, помнік ахвярам фашызму і, канечне, бабёр — сімвал горада-суседа.
Летась на вытворчасці адбылося 16 няшчасных выпадкаў, з іх 3 з цяжкімі наступствамі (2016 год — 13 і 5 адпаведна). Дзвюма мабільнымі групамі ў складзе прадстаўнікоў райвыканкама, Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, тэхна- і энерганагляду, райЦГЭ, МНС і пракуратуры наведана 140 аб’ектаў і выяўлена 1240 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Аддзелам працы і занятасці райвыканкама за мінулы год працаўладкавана 1273 чалавекі, з іх 782 беспрацоўныя. На 1 студзеня ў аддзеле зарэгістравана 312 наяўных вакансій і 110 (на пачатак 2017 года — 166) грамадзян, якім патрабуецца працаўладкаванне.
У населеных пунктах Дрычынскага сельсавета, дзе на пачатак студзеня пражывае 653 чалавекі (2017 год — 693), за год узамен 48 высечаных аварыйных дрэў пасаджана 51 маладое; пры ліквідаванні 65 несанкцыянаваных звалак вывезена 325 кубаметраў смецця; 343 разы праведзена абследаванне 332 домаўладанняў; знесена 2 безгаспадарныя дамы, на што выдаткавана 660 рублёў.
Iнспекцыяй па справах непаўналетніх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа з 31 хлопцам і 13 дзяўчынамі, якія трапілі ў поле зроку інспектараў за хуліганства, дробныя крадзяжы, ужыванне спіртнога і іншыя адміністратыўныя правапарушэнні.