РАУС
8 лістапада на беразе меліярацыйнага канала паблізу в. Заельнік знойдзены фрагменты чалавечага шкілета часоў, як мяркуецца, вайны. Са свайго дома ў Ліпені ў бальніцу дастаўлена пенсіянерка, якой зламаў руку муж. Выяўлены 3 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці.
РАСК
У ноч на 6 лістапада невядомы пашкодзіў 2 шкла ў дзвярах запаснога выхаду стаматалагічнай паліклінікі; напярэдадні на даху гандлёвага павільёна па вул. Сумчанкі хуліган падпаліў сядзенне і пашкодзіў шчыток веласіпеда, усталяванага ў якасці рэкламы.
50-гадовы асіпаўчанін пагражаў забойствам нажом жонцы і сыну.
Фігурантам 2 крымінальных спраў стала непрацуючая мінчанка: у пачатку мая і сярэдзіне снежня 2015 года яна выкрала 2 трымеры ў Вяззі, другі з крадзяжоў здзейсніла разам з жыхаром в. Цяплухі.
Аўтазапчасткі коштам 4223 руб. выкрадзены з павільёна па вул. Чапаева.
ДАI
Папярэджана 155 правапарушэнняў, прыцягнута да адказнасці 104 веласіпедысты і пешаходы. Адбылося 4 ДТЗ.
Падчас СКМ “Пешаход”, які праходзіў з 4 па 13 лістапада, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнута 150 землякоў.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 2 — што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
IАЖіРС
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да двух раней не судзімых жыхароў райцэнтра, якія 7 лістапада на сажалцы рыбгаса з выкарыстаннем забароненай прылады лоўлі спрабавалі выкрасці 45 кг рыбы, у тым ліку 36,5 шчупака, коштам 249 рублёў 78 капеек.