21.3 C
Осиповичи
Четверг, 24 сентября, 2020
Еще

    25-летие компании отпраздновали в СООО «Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ»

    Популярное

    В Осиповичах появился еще один арт-объект

    “Навошта нам у горадзе два глобусы, ды яшчэ і на адной ву-ліцы?” — здзівіцца сярэднеста- тыстычны асіпаўчанін, узгадва-ючы блакітна-зялёны шар з лагатыпам карпарацыі “Тэхна-НІКОЛЬ”, пра які “раёнка” паведамляла 8 верасня. Аднак гаворка ідзе пра вуліцу Сумчанкі, а яна ў гэтым сэнсе асаблівая.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    10 лістапада лепшыя работнікі і ветэраны працы ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ” атрымалі запрашэнне паўдзельнічаць ва ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя кампаніі і 45-годдзя з пачатку вытворчасці дахавых матэрыялаў у Асіповічах. За амаль паўстагоддзя прадпрыемства неаднаразова мяняла назву, перажывала ўзлёты і падзенні, аднак заўсёды заставалася адным з горадаўтваральных, уносіла важны ўклад у развіццё нашага краю, спрыяла дабрабыту землякоў.

    У 2005 годзе завод увайшоў у склад кампаніі “Тэхна-НIКОЛЬ” — буйнейшага еўрапейскага вытворцы ізаляцыйных матэрыялаў, што стварыла магчымасці для развіцця інфраструктуры, адкрыла доступ да перадавых тэхналогій у вытворчасці шырокага спектра прадукцыі, запатрабаванай для гідраізаляцыі дахаў, падмуркаў, танэляў, мастоў, дарожнага будаўніцтва. Прычым з попытам не толькі ў Беларусі: на экспарт ідзе болей за палову выпускаемых матэрыялаў.

    Калектыў лідзіруе па вытворчасці працы сярод айчынных прадпрыемстваў несыравіннага сектара і лічыцца адным з самых перспектыўных падраздзяленняў кампаніі ў інвестыцыйных адносінах. Зараз на яго тэрыторыі рэалізуецца адразу два буйныя праекты: будаўніцтва высокавытворчай лініі па выпуску бітумна-палімерных мембран і завода па вытворчасці экструдзіраванага пенаполістыролу.

    …Слаўнае ўчора, напружанае сёння і аптымістычнае заўтра дахавага завода сімвалізаваў выхад на сцэну трох дырэктараў, якія ўзначальвалі прадпрыемства ў розныя перыяды яго існавання, — Анатоля Бабанскага, Мікалая Калтунова і Рамана Бардаша. “Старая гвардыя” не парывае сувязі з вытворчасцю ізаляцыйных матэрыялаў. Анатоль Бабанскі займае тут пасаду галоўнага інжынера і адказвае за рэалізацыі ўзгаданых вышэй інвестпраектаў, а Мікалай Калтуноў узначальвае савет дырэктараў СААТ “Дах”. I ўсе яны аднадушна адзначалі, што працаваць з такой кампетэнтнай, дружнай і высокаматываванай камандай, як калектыў завода, — высокі гонар.

    Персанальным увасабленнем павагі кіраўніцтва кампаніі стала шанаванне лепшых работнікаў, чые імёны будуць занесены на Дошку гонару прадпрыемства, уручэнне карпаратыўных узнагарод.

    Срэбраныя значкі кампаніі “ТэхнаНIКОЛЬ” атрымалі Валянціна Заяц, Андрэй Кадушкін, Міхаіл Карчэўскі,  Сяргей Каржоў, Аляксандр Красны, Аляксандр Макарэвіч, Яўгеній Філіпенка; залатым узнагароджана Яўгенія Гунькіна — старшыня савета ветэранаў СААТ “Дах”.

    Дахавы завод прыносіць усім відавочную карысць — менавіта на гэтым аспекце ўзаемаадносін Асіпо-віччыны і кампаніі “Тэхна-НIКОЛЬ” зрабілі акцэнт у сваіх прамовах старшыня райвыканкама Павел Налівайка, намеснік старшыні Камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка, старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова. Асабісты ўклад у развіццё рэгіёна быў адзначаны ўручэннем Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама апаратчыку Святаславу Мільто, Ганаровай граматы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь — галоўнаму інжынеру Анатолю Бабанскаму, Ганаровай граматы райвыканкама — слесару-рамонтніку Леаніду Гарадзецкаму, медалі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” — старшыні прафсаюзнай “пярвічкі” Пятру Логвіну.

    Ну а добры настрой прысутным стварылі артысты беларускай эстрады: спявак і вядучы Герман Цітоў, баяніст Віталь Варанко, шоу-балет “Феерыя”, група “Без билета”.

    Поспехаў вам, работнікі завода, і ва ўсіх далейшых справах!

    Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

    Реклама

    Последнее

    Ответственность несовершеннолетних за участие в несанкционированных мероприятиях

      В последнее время в интернете размещаются различного рода обращения с призывами принять участие в собрании, митинге, уличном шествии или демонстрации. Поддавшись на призывы принять участие в несанкционированном массовом мероприятии, граждане рискуют нарушить законодательство.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зафіксавана 12 ДТЗ, папярэджана 116 правапарушэнняў, пакарана 5 “бяспраўнікаў”, два з якіх паўторна, тры нецвярозыя вадзіцелі, два аўтамабілісты, што парушылі правілы пераезду пешаходных пераходаў, і 26 — перавозкі дзяцей. Падчас мерапрыемства “Колаў менш — небяспекі больш” за парушэнні да адказнасці прыцягнута 20 карыстальнікаў мотатранспарту, у тым ліку тры без ва-дзіцельскага пасведчання, адзінка мотатранспарту дастаўлена на штрафстаянку.

    Лукашенко вступил в должность Президента Беларуси

    Александр Лукашенко вступил в должность Президента Беларуси. Церемония инаугурации в эти минуты проходит во Дворце Независимости, передает корреспондент БЕЛТА.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    23 сентября в Осиповичах состоится прием граждан

    23 сентября с 12.30-13.30 в райисполкоме (1 корпус, каб.25) прием граждан и прямую телефонную линию (тел. 66-005) проводит депутат Палаты представителей Национального собрания Республики...