12.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 13 июня, 2021
Еще

    Сельскі клуб на Асіповіччыне. Асяродак культуры па-над Пцiччу

    Популярное

    У суботу ў Радуціцкім сельскім клубе адбылося цудоўнае свята — установа адзначыла сваё 80-годдзе. Утульная зала, якую арганізатары пастарыліся    прыгожа аздобіць, была цалкам запоўнена мясцовымі жыхарамі і гасцямі. Пачэснае месца занялі былыя працаўнікі, кіраўнікі Дараганаўскіх сельсавета і школы, раённага краязнаўчага музея Тамара Валадзько, Ірына Сяргейчык, Антаніна Сцяпанава адпаведна, начальнік аддзела народнай творчасці культурна-асветніцкай работы цэнтралізаванай клубнай сістэмы Наталля Хамянок.

    Ва ўсіх панаваў прыўзняты настрой, і гэта зразумела: прысутных з памяшканнем, якое выстаяла нават у вайну, звязваюць светлыя ўспаміны. Тут карысна і весела бавілі вольны час, хтосьці ўступаў у піянеры, нехта сустрэў сваё першае каханне, некаторыя прымалі ўдзел у мастацкай сама-дзейнасці або ў стварэнні этнаграфічнага кутка.

    Рукадзельніцы падрыхтавалі персанальныя выставы. Сярод іх — кіраўнік клубнага аб’яднання “Спадчына” Людміла Мірончык, Таццяна Лубнеўская і Анастасія Літцава, захавальніца традыцый беларускай нацыянальнай кухні Раіса Васільева, чые кандытарскія вырабы разышліся на ўра. Вабіла вока і фотагалерэя з маляўнічымі краявідамі роднай вёскі, аўтар якой Таццяна Пыка змагла перадаць іх чароўнае хараство.

    Цяперашняя гаспадыня клуба Наталля Мельнік і метадыст аддзела народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ЦКС Марына Маргунова выступілі ў ролі вядучых. Яны з задавальненнем запрашалі на сцэну ўдзельнікаў канцэртнай праграмы. Акампаніятар Аляксандр Макарэвіч, вакальная група “Весялухі” ў складзе Раісы Васільевай і Вікторыі Паўлавай, юныя самадзейныя артысты Кірыл Кароль, Ганна Падэра, Марк Жытнік, Яўгенія Валчкова, Марыя Бандарэнка з цеплынёй і пачуццём вялікай павагі да аднасяльчан дарылі ўсім сваё творчае майстэрства.

    А яшчэ ў гэты дзень, абапіраючыся на ўспаміны Міхаіла Кулевіча, Ганны Паходавай, Ніны Паланейчык, узнавілі старонкі гісторыі ўстановы.

    …Пачалося ўсё ў далёкім 1937 годзе. Дзякуючы намаганням калгаса “Камінтэрн”, што на той час існаваў у Радуцічах, узняўся драўляны будынак вясковага клуба, які стаў для калгаснікаў не толькі месцам адпачынку, але і развіцця творчых здольнасцей. Вечарыны ла-дзіліся тады пад гармонік, на якім іграў сам старшыня гаспадаркі Арцём Тарасавіч Кірдун, тут праводзіліся калгасныя сходы. Але хутка мірнае жыццё перарвалася вайной, якая не абмінула Радуцічы і пакінула свой разбуральны след: ва ўчарашняй новабудоўлі не стала столі і падлогі, замест вакон і дзвярэй зеўралі чорныя плямы…

    Пасля вайны найперш трэба было аднаўляць сельскую гаспадарку, таму памяшканне клуба падрамантавалі і пачалі выкарыстоўваць для чысткі і сушкі зерня. Вясковая ж моладзь збіралася па хатах, дзе спявала і танчыла пад усё той жа гармонік. Найчасцей “цэнтрам культуры” стана-віўся дом Алесі Андрэеўны Ерка, які і зараз стаіць непадалёк ад магазіна. Не праміналі хаты Івана Паланейчыка, дзе зараз жыве яго дачка Аляксандра Іванаўна, а таксама Сцяпана Кузьміча Еркі па вуліцы Чырвонай, якой ужо не існуе.

    Клубнае памяшканне выкарыстоўвалася як сушылка некалькі гадоў, а калі сталі больш заможнымі, вырашылі яго адрамантаваць. Пры старшыні Аляксандру Філімонавічу Раку адбылося аб’яднанне вёсак Радуцічы, Слопішча, Лукі, Каменкі, Мачынска ў адну гаспадарку, якая стала насіць імя Леніна. Летам 1953 года сфарміраваная будаўнічая брыгада пад началам Якава Васільевіча Кулевіча пачала актыўна ўзнаўляць клуб. На падваконнікі патрэбен быў дуб — яго вырашылі браць … у рацэ: ва ўрочышчах Расохатка, Простка, Вязок такіх дрэў было шмат. Міхаіл Тураў на гусенічным трактары ДТ-54 выцягваў іх тросам, а ныралі ў раку і заводзілі трос Мікалай Сафронаў, Анатолій Ерка і другія добрыя плыўцы. Зімой у фае паставілі варштаты і рабілі сталярку — шчыравалі Пётр Паланейчык, Аляксей Ерка і іншыя. Закупілі новыя венскія крэслы, газавыя лямпы на высокіх шкляных падстаўках, матэрыял на фіранкі. Усталявалі карункавы карніз, які выразалі з клеенай фанеры, — ён і зараз упрыгожвае сцэну.

    Адчыніўся клуб у 1954 годзе на Кастрычніцкія святы. З дакладам на ўрачыстым шматлюдным сходзе выступіў настаўнік гісторыі Радуціцкай сямігодкі Аляксандр Сямёнавіч Сыцько. У фае некалькі гадоў працавала бібліятэка і чытальная зала, дзе можна было яшчэ пагуляць у шашкі-шахматы-даміно. У клубе ладзілі вяселлі, адзначалі савецкія святы. Пад акампанемент гармоніка і барабана танцавалі лявоніху, кракавяк, полькі, падэспань, вальсы. Танцораў і гледачоў набівалася столькі, што яблыку не было дзе ўпасці.

    Калі калгасам кіраваў Мікалай Міхайлавіч Каленік, то запрашаліся сталічныя шэфы, якія прыязджалі з духавым аркестрам і калектывамі мастацкай самадзейнасці. Выступала і філармонія з Мінска. Дзякуючы такому сяброўству, з’явіліся новыя люстры і тэатральныя крэслы.

    Не стаялі ўбаку і мясцовыя самадзейныя артысты. Яны выступалі з канцэртамі не толькі на роднай сцэне, але і ў суседніх вёсках. У культурным жыцці сяла прымалі ўдзел як калгаснікі, так і настаўнікі, якія нават па-ставілі “Паўлінку” і ездзілі са спектаклем у Дараганава і Крынку. Любілі прымаць гасцей і з іншых вёсак. Словам, культурнае жыццё кіпела.

    За час існавання ўстанову ўзначальвалі Клаўдзія Лысова, Мікалай Барадаўка, Зінаіда Кісялевіч, Людміла Усовіч, Аксана Жук, Наталля Астрэйка, Юрый Найдун, Уладзімір Багдановіч, Валянціна Малінок, Мікалай Картун, Галіна Окрут. Свой унёсак зрабілі і мастацкія кіраўнікі Галіна Ут-кіна, Раіса Васільева, Таццяна Хамутоўская. Летапіс клубнага жыцця звязаны і з работай кінамеханікаў Аляксандра Буцэнец, Мікалая Хіўрэнкі, Пятра Аўдзейчыка, Алены Падэры, Тамары Пінчук, Мікалая Картуна, Аляксандра Картуна. Парадак падтрымлівалі Марыя Лабанава, Марыя Губашына, Алена Балоцька, Вольга Паланейчык, Раіса Васільева, Святлана Мірончык.

    Цяперашняя старонка ў гісторыю ўстановы пішацца яе загадчыкам Наталляй Мельнік — чалавекам, неабыякавым да роднага краю, улюбёным у сваю прафесію, ініцыятыўным і творчым, цудоўным арганізатарам. А дапамагаюць у рабоце акампаніятар і тэхработнікі Уладзімір Зайцаў і Людміла Праташчык. Сіламі невялікага калектыву вя-дзецца творчая праца аматарскіх аб’яднанняў “Бульбаш” і “Спадчына”, гурткоў “Звончыкі”, “Весялухі”, “Умелыя рукі”. Цесна супрацоў-нічае клуб і з установамі, размешчанымі на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавета. За апошнія 10 гадоў калектыў неаднаразова атрымліваў дыпломы, граматы і па-дзякі, радаваў канцэртамі жыхароў Радуціч, Слопішча і Лукі, выязджаў на раённыя і рэспубліканскія мерапрыемствы.

    Трэндавае ў апошнія гады сярод сяльчан “Свята вёскі” тут праводзяць штогод. Вялікая роля ў гэтым належыць мясцоваму сельсавету на чале са старшынёй Тамарай Валадзько, якая падтрымлівае ініцыятыўных сяльчан, стымулюе іх намаганні і дапамагае ажыццяўляць добрыя справы. На такіх мерапрыемствах падводзяць вынікі традыцыйнага конкурсу “Мой дварочак, як вяночак”, віншуюць аднасяльчан з юбілейнымі датамі. Сёлетняе прымеркавалі да клубнага юбілею.

    Арганізатарам падалося цікавым правесці так званы “парад вуліц”. Іх у Радуцічах пяць — Ленінская, Чырвоная, Маладзёжная, Новая і Садовая. На сцэну запрасілі прадстаўнікоў кожнай. Яны ў творчай форме расказалі, чым і як жывуць суседзі. “Візітоўкі” атрымаліся яркія, каларытныя, выкананы артыстычна і з пачуццём гумару. Лепшым жа, на думку журы, стала прадстаўленне жыхароў Новай. Пераможцамі конкурсаў на лепшыя падворак і яго мастацкае афармленне сталі Уладзімір Жытнік і Анастасія Літцава, а звання “Вуліца ўзорнага парадку” ўдастоена Садовая. Многа радуцічцаў у гэты дзень атрымалі падарункі.

    Загадчык клуба Наталля Мельнік была ўзнагароджана Падзякай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

    Павіншаваць імяніннікаў з юбілейнай датай прыехалі самадзейныя артысты з Ялізаўскага Дома культуры. Яны падарылі радуцічцам шыкоўны букет з цудоўных песень. Самыя няўрымслівыя гледачы дружна падпявалі і танчылі.

    Святочны праект атрымаўся насычаным, змястоўным. Ён аб’яднаў у адну дружную сям’ю старэйшых і моладзь, прымусіў пагля-дзець па-іншаму на суседа-суседку, адкрыў новыя таленты і пакінуў масу станоўчых эмоцый. А яшчэ паказаў, што вёска жыве насычана, умее працаваць і адпачываць. І ўстанова культуры — той асяродак, у якім бярэ пачатак неабыякавасць і любоў да роднай старонкі, жаданне зрабіць яе лепшай і прыгажэйшай.

    Ніна ВІКТОРЧЫК.

    Фота аўтара.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку

    История образования в Дараганово

    Архіўных звестак пра гэты перыяд амаль няма, таму гісторыю адукацыі таго часу можна аднавіць толькі па ўспамінах мясцовых жыхароў і матэрыялах раённых газет.