Як паведамілі ў аўтапарку № 19, з 1 верасня вучні павінны мець даведкі новага ўзору з устаноў адукацыі, інакш хлопчыкам і дзяўчынкам давядзецца аплачваць праезд у гарадскіх аўтобусах у поўным памеры.
Тыпавая форма даведак для бясплатнага праезду школьнікаў ад месца жыхарства да месца вучобы ўведзена пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2017 г. № 15.