Гэта папулярнае ў народзе свята ў шэрагу месцаў Асіповіччыны днямі ўжо прайшло, а ў асобных паселішчах яно яшчэ наперадзе.
Напрыклад, сваю «Кветку шчасця» Вяззеўскі СДК — з Горадам майстроў, традыцыйнай кухняй, карагодамі, абрадамі, музыкай, спевамі, танцамі і гульнямі — распачне 7 ліпеня ў 19 гадзін, Каўгарскі клуб на тэатралізаванае прадстаўленне з канцэртнай праграмай «На Купалу сонца іграла» народнага ансамбля народнай песні «Вяселле» запрашае ўсіх жадаючых 8 чысла ў 18.00, а свята «Як на Івана, да на Купалу» ў Жорнаўцы ладзіцца ў суботу ў 20 гадзін.
Арганізатары запэўніваюць: той, хто далучыцца да свята, не пашкадуе, будзе весела і цікава!