РАУС
Выяўлена 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. 10 ліпеня ў ЦРБ дастаўлены 32-гадовы непрацуючы мужчына з тэрмічнымі апёкамі, якія атрымаў, калі разліў на сябе ацэтон пры курэнні. У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана звыш 32 кг дзікарослых канопляў. Паступіла паведамленне ад пенсіянеркі: з летняй кухні шляхам падбору ключа выкрадзена 120 рублёў. У 2 непрацуючых жыхароў Дзяржынска канфіскаваны 2 веласіпеды, скрадзеныя імі раней у асіпаўчан.
РАСК
Мабільны тэлефон і флэш-карту прадаўца скраў з прылаўка гандлёвага павільёна раней судзімы жыхар Глуска.
Асіпаўчанін зняў больш за 85 рублёў з раней выкрадзенай банкаўскай карткі.
З гаража ў ГБК “Чарняхоўскага” шляхам пралому даху ўкрадзена маёмасць на 295 рублёў.
13 ліпеня невядомы з дапамогай спецыяльнай віруснай праграмы праз інтэрнэт заблакіраваў інфармацыю на камп’ютары жыхара райцэнтра.
Лом каляровага металу коштам звыш 87 рублёў выкралі двое мужчын з двара дома асіпаўчанкі.
Раней не судзімы 21-гадовы мужчына збыў 0,9747 г небяспечнага псіхатропнага рэчыва марыхуаны.
2 крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да жыхароў райцэнтра, якія, спрабуючы ўхіліцца ад прызыву на воінскую службу, без прычын не з’явіліся па павестцы ў ваенны камісарыят; столькі ж — па фактах крадзяжоў веласіпедаў.
ДАI
Папярэджана 102 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 21 ліхач, 11 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 11 ДТЗ.
АУСТ
Складзена 82 адміністрацыйныя пратаколы, знойдзена 3 асобы ў вышуку, суправоджана 22 цягнікі, з якіх знята 4 правапарушальнікі. Узбуджана крымінальная справа па факце хуліганства. У ходзе праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 15,3 кг дзікарослых канопляў.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты грамадзянін, здзейсніўшы дробнае хуліганства, 9 чалавек, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — за іншыя правапарушэнні.
IАЖіРС
Па адміністрацыйнаму пратаколу складзена за парушэнне правілаў лесакарыстання і рыбалоўства, крадзеж драўніны і рыбы.