Традыцыйны конкурс маладых сямей з сельскай мясцовасці “Уладар сяла” чакае ўдзельнікаў і гледачоў заўтра ў 11 гадзін раніцы ў Вяззі.
Пройдзе ён у межах святкавання Дня моладзі. Плануецца, што ўдзел прымуць 5 сямейных пар.
У гэты ж дзень і час на пляцоўцы для паркоўкі каля царквы па вул. Юбілейнай пройдуць спаборніцтвы па юнацкім мотамнагабор’і. Выбірайце, дзе цікавей, і абавязкова прыходзьце!